Дафін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дафін Францыі)
Герб дафінаў

Дафі́н (фр.: Dauphin), цалкам дафін Францыі (фр.: Dauphin de France) ці дафін В'енскі (фр.: Dauphin de Viennois) — з XIV стагоддзя тытул спадчынніка французскага прастола (але толькі нашчадка дзеючага караля).

Тытул вядомы ў Францыі з ранняга Сярэднявечча. На гербе графа Гіга IV В'енскага быў намаляваны дэльфін (фр.: dauphin), і граф атрымаў мянушку «Le Dauphin». Затым тытул «Дафін В'енскі», які пайшоў ад гэтай мянушкі, атрымлівалі ў спадчыну графы В'енскія. Вобласць, якой яны кіравалі, атрымала назву Дафінэ. У 1349 годзе дафіны В'енскія прадалі тытул французскай кароне з умовай, што тытул будуць насіць спадчыннікі прастола.

Першым дафінам Францыі (спадчыннікам французскай кароны) стаў будучы кароль Францыі Карл V, сын Жана II Добрага. У далейшым гэты тытул насілі спадчыннікі прастола, якія з'яўляліся прамымі нашчадкамі кіруючых каралёў (сынамі, унукамі, праўнукамі); калі спадчыннікам быў брат, пляменнік ці іншы сваяк караля, ён не насіў тытула дафіна. Тытул захоўваўся да 1791 года, калі быў пасля ўвядзення ў Францыі недаўгавечнай канстытуцыйнай манархіі 1791—1792 гг. заменены на тытул «каралеўскі прынц» (Prince Royal).

Тытул быў адноўлены ў 1814 годзе пры Рэстаўрацыі Бурбонаў, але спачатку толькі тэарэтычна, бо Людовік XVIII быў бяздзетны. Пасля яго смерці ў 1824 дафінам Францыі стаў сын Карла X Луі-Антуан, герцаг Ангулемскі, які насіў тытул да 1830 года. Пасля Ліпеньскай Рэвалюцыі 1830 года тытул быў канчаткова скасаваны і зноў заменены на «каралеўскі прынц».

Тытул жонкі спадчынніка — Дафіна (фр.: Dauphine).

Спіс Дафінаў Францыі[правіць | правіць зыходнік]

Партрэт Імя Спадчыннік караля Дата нараджэння Калі стаў Дафінам Калі спыніў быць Дафінам Дата смерці Іншыя тытулы, пакуль быў Дафінам Троннае імя Дафіна
Шарль, Першы Дафін Францыі Жан II Добры 21 студзеня 1338 22 жніўня 1350 8 красавіка 1364
стаў каралём
16 верасня 1380 Герцаг Нармандыі Карл V Жанна дэ Бурбон
Жан, Другі Дафін Францыі Карл V 7 чэрвеня 1366 21 снежня 1366  —
Шарль, Трэці Дафін Францыі Карл V 3 снежня 1368 16 верасня 1380
стаў каралём
21 кастрычніка 1422 Карл VI
Шарль, Чацвёрты Дафін Францыі Карл VI 26 верасня 1386 28 снежня 1386  —
Шарль, Пяты Дафін Францыі Карл VI 6 лютага 1392 13 студзеня 1401 Герцаг Гіенскі  —
Луі, Шосты Дафін Францыі Карл VI 22 студзеня 1397 13 студзеня 1401 18 снежня 1415 Герцаг Гіенскі  — Маргарыта Бургундская
Жан, Сёмы Дафін Францыі Карл VI 31 жніўня 1398 18 снежня 1415 5 красавіка 1417 Герцаг Турэнскі  — Жаклін Эно
Шарль, Восьмы Дафін Францыі Карл VI 22 лютага 1403 5 красавіка 1417 21 кастрычніка 1422
стаў каралём
22 ліпеня 1461 Граф Панцье Карл VII
Луі, Дзявяты Дафін Францыі Карл VII 3 ліпеня 1423 22 ліпеня 1461
стаў каралём
30 жніўня 1483 Людовік XI Маргарыта Шатландская;
Шарлота Савойская
Франсуа, Дзясяты Дафін Францыі Людовік XI 1466  —
Шарль, Адзінаццаты Дафін Францыі Людовік XI 30 чэрвеня 1470 30 жніўня 1483
стаў каралём
7 красавіка 1498 Карл VIII
Шарль-Арлан, Дванаццаты Дафін Францыі Карл VIII 11 кастрычніка 1492 16 снежня 1495  —
Шарль, Трынаццаты Дафін Францыі Карл VIII 8 верасня 1496 2 кастрычніка 1496  —
Франсуа, Чатырнаццаты Дафін Францыі Карл VIII ліпень 1497  —
Франсуа, Пятнаццаты Дафін Францыі Францыск I 28 лютага 1518 10 жніўня 1536 Герцаг Брэтонскі як Францыск III  —
Анры, Шаснаццаты Дафін Францыі Францыск I 31 сакавіка 1519 10 жніўня 1536 31 сакавіка 1547
стаў каралём
10 ліпеня 1559 Герцаг Арлеанскі, Герцаг Брэтонскі Генрых II Кацярына Медычы
Франсуа, Сямнаццаты Дафін Францыі Генрых II 19 студзеня 1544 31 сакавіка 1547 10 ліпеня 1559
стаў каралём
5 снежня 1560 Кароль-кансорт Шатландыі Францыск II Марыя Шатландская
Луі, Васямнаццаты Дафін Францыі Генрых IV 27 верасня 1601 14 мая 1610
стаў каралём
14 мая 1643 Людовік XIII
Луі-Дзьёданэ, Дзевятнаццаты Дафін Францыі Людовік XIII 5 верасня 1638 14 мая 1643
стаў каралём
1 верасня 1715 Людовік XIV
Луі, Вялікі Дафін, Дваццаты Дафін Францыі Людовік XIV 1 лістапада 1661 14 красавіка 1711  — Марыя Ганна Баварская
Луі, Дваццаць першы Дафін Францыі Людовік XIV 16 жніўня 1682 14 красавіка 1711 18 лютага 1712 Герцаг Бургундскі  — Марыя-Адэлаіда Савойская
Луі, Дваццаць другі Дафін Францыі Людовік XIV 8 студзеня 1707 18 лютага 1712 8 сакавіка 1712 Герцаг Брэтонскі  —
Луі, Дваццаць трэці Дафін Францыі Людовік XIV 15 лютага 1710 8 сакавіка 1712 1 верасня 1715
стаў каралём
10 мая 1774 Герцаг Анжуйскі Людовік XV
Луі-Фердынанд, Дваццаць чацвёрты Дафін Францыі Людовік XV 4 верасня 1729 20 снежня 1765  — Мары-Тэрэза-Рафаэла Іспанская;
Марыя Жазефа Саксонская
Луі-Агюст, Дваццаць пяты Дафін Францыі Людовік XV 23 жніўня 1754 20 снежня 1765 10 мая 1774
стаў каралём
21 студзеня 1793 Герцаг Берыйскі Людовік XVI Марыя-Антонія Аўстрыйская
Луі-Жазеф, Дваццаць шосты Дафін Францыі Людовік XVI 22 кастрычніка 1781 4 чэрвеня 1789  —
Луі-Шарль, Дваццаць сёмы Дафін Францыі Людовік XVI 27 сакавіка 1785 4 чэрвеня 1789 1 кастрычніка 1791
тытул зменены на Каралеўскі прынц
8 чэрвеня 1795 Герцаг Нармандыі Людовік XVII
Луі-Антуан, Дваццаць восьмы Дафін Францыі Карл X 6 жніўня 1775 16 верасня 1824 2 жніўня 1830
стаў каралём/адрокся
3 чэрвеня 1844 Герцаг Ангулемскі Людовік XIX Марыя Тэрэза Французская
Партрэт Імя Спадчыннік Дата нараджэнне Калі стаў Дафінам Калі перастаў быць Дафінам Дата смерці Іншыя тытулы, пакуль быў Дафінам Троннае імя Дафіна

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]