Джозеф Рабінет Байдэн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Джозеф Рабінет "Джо" БАЙДЭН-Малодшы (англ.: Joseph Robinette "Joe" Biden, Jr., ІРА: ['dʒoʊsɛf rɒbɪ'nɛt 'bаɪdɛn]; нар. 20 лістапада 1942 у Скрэнтане, Пенсільванія) — амерыканскі палітык, 47-мы віцэ-прэзідэнт ЗША.
З 3 студзеня 1973 па 15 студзеня 2009 — сенатар–дэмакрат ад штату Дэлавэр, узначальваў сенацкія камітэты па судовых справах, па міжнародных адносінах. З 27 жніўня 2008 афіцыйны кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі (у пары з Баракам Абамам). Заступіў на пасаду адначасова з Баракам Абамам 20 студзеня 2009 года.
