Джэфры Чосер
Джэфры Чосер (англ.: Geoffrey Chaucer, каля 1340, Лондан — 25 кастрычніка 1400, тамсама) — самы вядомы паэт англійскага сярэднявечча, «бацька англійскай паэзіі», адзін са стваральнікаў англійскай літаратуры.
Быў прыдворным, членам парламента, займаў шэраг дзяржаўных пасад.
3 дыпламатычнай місіяй наведаў Францыю, Італію, дзе пазнаёміўся з мастацтвам і літаратурай Адраджэння. Пад іх уплывам пераклаў помнік сярэдневяковай франц. літаратуры «Раман пра Ружу» (каля 1370), напісаў у рэчышчы куртуазнай літаратуры элегію «Кніга герцагіні» (1369-70). Аўгар паэм «Дом славы», «Птушыны парламент», «Траіл і Хрызеіда», «Легенда пра добрых жанчын» (усе напісаны паміж 1380 і 1386).
Вяршыня яго творчасці — зборнік гісторый пад назвай «Кентэрберыйскія апавяданні» (1387-1400, выд. 1478), у якіх стварыў рэалістычную галерэю вобразаў людзей усіх класаў і саслоўяў тагачаснай Англіі.
Ён першы сярод англійскіх літаратараў даў узоры сапраўднай мастацкай паэзіі, напоўненай крытычнага стаўлення да сюжэтаў і герояў. У творах Чосера маюцца ўсе галоўныя рысы англійскай нацыянальнай паэзіі: багацце фантазіі, спалучанае са здаровым сэнсам, гумар, дасціпнасць, назіральнасць, здольнасць да яскравых характарыстык — усё, што пазней сустракаецца ў больш дасканалым выглядзе ў Шэкспіра, Філдынга, Дыкенса і іншых вялікіх пісьменнікаў Вялікабрытаніі. Ён надаў скончанасць англійскаму вершу і давёў да высокай ступені вытанчанасці і элегантнасці літаратурную мову. Чосер быў першым, хто пачаў пісаць на роднай мове, а не па-лацінску і прозу. Светапогляд Чосера прасякнуты жыццярадаснасцю Адраджэння. Творчасць Чосера лічыцца мяжой паміж сярэднявечнай і новай англійскай літаратурай.
