Баэцый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Баэцый
Boetius
Boethius.jpg
Імя пры нараджэнні: Аніцый Манлій Северын Баэцый
Дата нараджэння: 480({{padleft:480|4|0}})
Месца нараджэння: Рым
Дата смерці: 524({{padleft:524|4|0}})
Месца смерці: Горад Павія
Бацька: (?) Флавій (Ноній Арый ?) Манлій Баэцый
Лагатып ВікіСховішча Баэцый на Вікісховішчы

Аніцый Манлій Северын БАЭЦЫЙ (лац.: Anicius Manlius Severinus Boëthius; каля 480524/5) — філосаф, пісьменнік і палітык са знатнай рымскай сям'і, аўтар кніг па матэматыцы і музыцы, багаслоўскіх трактатаў (у тым ліку супраць арыянства і нестарыянства). Радца готскага караля-арыяніна Тэадорыха Вялікага. Быў пакараны смерцю на загад Тэадорыха па падазрэнні ў змове на карысць імператара Усходняй Рымскай імперыі. У чаканні смерці напісаў свой найзначнейшы твор, «Суцяшэнне філасофіяй(англ.) бел.».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Баэцый

Па матчынай лініі паходзіў са знатнага рымскага роду Аніцыяў. З вялікай верагоднасцю сын консула, прэфекта Рыма і прэторыя Флавія Манлія Баэцыя. Імя Boethius[1] (вытворнае ад грэч.: βοηθός памочнік, заступнік), магчыма, паказвае на грэчаскае паходжанне сям'і бацькі[2]. Імя Severinus паводле адной з версій лічыцца хрысцільным[3], паводле іншай — паказвае на сувязь з імператарскай дынастыяй Севераў[4]. Імя Torquatus, якое часам сустракаецца ў даведкавай і навуковай літаратуры, пазнейшае і несапраўднае[5].

Яго бацька быў консулам у 487 годзе, аднак ён памёр, калі Баэцый быў яшчэ дзіцем. Быў узяты на выхаванне Квінтам Аўрэліем Меміем Сімахам — консулам у 485 г., затым главой сената і прэфектам Рыма, адным з найбольш аўтарытэтных дзяржаўных дзеячаў свайго часу, знаўцам і знатаком грэчаскай і рымскай антычнасці. Сімахі былі прыхільнікамі ідэі абароны вечнага Рыма, на той момант ужо хрысціянскага, які быў для іх сусветнай апорай сапраўднай веры.

У сям'і сенатара ён атрымаў цудоўнае выхаванне, а затым і адукацыю. Дакладна не вядома, дзе ён вучыўся, але, хутчэй за ўсё, дзесьці ў Італіі (Рыме ці Равене), а не ў Александрыі ці (паводле больш ранняй версіі) у Афінах[6]:326—327. Баэцый ажаніўся з дачкой свайго выхавальніка Рустыцыяне. Два яго сыны ад гэтага шлюбу — Флавій Сімах і Флавій Баэцый.

Да трыццаці гадоў набыў вядомасць як рознабакова адукаваны, эрудзіраваны чалавек, які глыбока ведаў грэчаскія навукі і філасофію і займаўся апрача іншага механікай[6]:326.

Пра пачатак яго палітычнай кар'еры вядома мала, аднак у кіраванне караля остготаў Тэадорыха Вялікага, які захапіў Італію, Баэцый займаў адказныя дзяржаўныя пасады: сенатар, у 510 г. консул, у 522—24 гг. — «магістр усіх службаў» (magister officiorum, першы міністр каралеўства, гэта значыць вышэйшая адміністрацыйная пасада). Баэцый згадваў пра сваё консульства ў адным са сваіх сачыненняў, наракаючы на недахоп часу для навуковых заняткаў.

З 510 па 522 гады працягваў займацца навукамі і філасофіяй, у перыяд з 519 па 522 гады напісаў так званыя «тэалагічныя трактаты», верагодна, з прычыны аднаўлення ў Рыме багаслоўскіх спрэчак[6]:330.

У 523, датаванне бургундскага храніста VI стагоддзя, ці 524 годзе у выніку прыдворнай інтрыгі быў абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, пасаджаны ў турму, верагодна, падвергнуты катаванням і праз год ці два пакараны смерцю524, 525 ці 526 годзе)[6]:333. Пакаранню смерцю папярэднічаў суд, які ў сутнасці быў інсцэноўкай і праходзіў у адсутнасць Баэцыя — сам ён сядзеў у турме. Яго вінавацілі ў шэрагу злачынстваў: змове супраць улады, імкненні вярнуць Рыму страчаную свабоду і святатацтве (апаганенні святынь ці злоўжыванні магіяй)[6]:332.

Магіла Баэцыя ў Павіі

Грабніца (сімвалічная) Баэцыя знаходзіцца ў павійскай царкве Чэль д'Ора.

Смерць Баэцыя глыбока ўразіла сучаснікаў і нашчадкаў. У Павіі ў раннім Сярэднявеччы існаваў культ Баэцыя як мучаніка царквы. У 1883 Каталіцкі Касцёл прылічыў Баэцыя да святых, ягоная памяць — 23 кастрычніка. Яго традыцыйна ўшаноўваюць у Павіі і ў касцёле Санта-Марыя-ін-Порціка ў Рыме.

Творчасць і навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Баэцый яшчэ ў юнацтве напісаў трактаты па арыфметыцы, геаметрыі, астраноміі і музыцы (да нашых дзён захаваліся толькі першы і апошні з іх). У Сярэднявеччы яны карысталіся надзвычайнай папулярнасцю, а па «Настаўленню да музыкі» Баэцыя вучыліся студэнты Оксфардскага ўніверсітэта яшчэ ў XVIII ст. Трактаты Баэцыя былі падручнікамі па адпаведных дысцыплінах, у якіх ён даў і філасофскае абгрунтаванне квадрывіума як адной з дзвюх частак «сямі вольных мастацтваў». Паводле Баэцыя, дысцыпліны квадрывіума з'яўляюцца неабходнай ступенню падрыхтоўкі чалавечага розуму да заняткаў сапраўднай навукай — філасофіяй, вяршыняй усіх навук. Вывучэнне дысцыплін квадрывіума дазваляе розуму паступова вызваляцца ад пачуццёвага, цялеснага ўспрыняцця свету, выпрацоўвае здольнасць абстрагавання, аперыравання агульнымі паняццямі (універсаліямі).

Баэцый (злева ўнізе) на фрэсцы Рафаэля «Афінская школа»

Дысцыпліны квадрывіума (у тым ліку і музыка), паводле Баэцыя, у сутнасці сваёй матэматычныя. Прадмет іх вывучэння — лічбы, таму пачынаць навучанне трэба з арыфметыкі (а не геаметрыі, як меркаваў Марцыян Капела(руск.) бел.). Арыфметыка аперыруе абстрактнымі лічбамі, фарміруе абстрактны лад мыслення. Геаметрыя ж аперыруе лічбамі ўжо ў дачыненні да матэрыяльных аб'ектаў (даўжыня, вышыня і г. д.). У музыкальных сугуччах(руск.) бел., мадуляцыях(руск.) бел. адлюстроўваюцца разнастайныя спалучэнні лічбаў. Астраномія вывучае лічбы, якія абазначаюць рух нябесных цел, узносіць душу да неба. Баэцый надаваў асаблівую ўвагу праблеме суадносін паміж універсаліямі(руск.) бел. і адзінкавымі рэчамі. Вырашэнне ім гэтай праблемы было даволі супярэчлівым, але яго можна звесці да створанай ім жа формулы: універсаліі існуюць, але па-за цялеснай субстанцыяй. Гэтая абагульненая формула пазней стала асновай для вострых спрэчак паміж сярэдневяковымі схаластамі, асабліва паміж рэалістамі(руск.) бел. і наміналістамі(руск.) бел.. Праблема, сфармуліраваная Баэцыем, на доўгія стагоддзі стала галоўнай у схаластыцы, і невыпадкова Баэцый заслужыў званне «бацькі схаластыкі».

Паказальна, што ў сваіх трактатах аб адукацыі Баэцый абапіраўся толькі на традыцыі антычнай культуры, ён не звязваў адукацыю наўпрост з хрысціянскай верай. Мэтай навучання па сістэме «сямі вольных мастацтваў» выступае падрыхтоўка да разумення ісцін філасофіі, а не веры. Баэцый зусім не быў язычнікам, якім яго нярэдка ўяўляюць. Ён напісаў шэраг багаслоўскіх твораў. Аднак даволі паказальным з'яўляецца той факт, што, знаходзячыся ў зняволенні па абвінавачванню ў антыгоцкіх сувязях з Візантыяй, Баэцый звярнуўся за суцяшэннем не да хрысціянскай веры, а да філасофіі. У чаканні смерці ён стварыў свой выдатны твор «Суцяшэнне філасофіяй(англ.) бел.». У ім няма ўпамінанняў аб Ісусе Хрысце, аб хрысціянстве. Толькі ў самым канцы свайго твора Баэцый гаворыць аб тым, што надзея на Бога і малітвы выратуюць яго.

Consolatio Philosophiae, Гент, 1485

«Суцяшэнне філасофіяй» выкладзена ў форме дыялога вязня Баэцыя з Філасофіяй, якая з'явілася да яго ў абліччы жанчыны з кнігамі ў правай руцэ і скіпетрам у левай. Твор напісаны вершамі, якія чаргуюцца з прозай. Першыя дзве з пяці кніг «Суцяшэння» — гэта своеасаблівая споведзь Баэцыя, роздумы пра сваё жыццё. Паступова ўдзельнікі дыялога пераходзяць да разважанняў аб зменлівасці лёсаў вядомых людзей старажытнасці. Напрыклад, Баэцый успамінае пра рымскага консула Рэгула(руск.) бел., пад камандаваннем якога рымская армія ў гады першай Пунічнай вайны атрымала важную перамогу каля Карфагена. На хвалі поспеху пераможца запатрабаваў у пераможаных знішчыць увесь іх ваенны флот. Але ў гэтай, здавалася б, безвыходнай сітуацыі карфагеняне здолелі сабрацца з сіламі і разграміць армію Рэгула, у выніку чаго той, хто надзеў кайданы на мноства палонных пунійцаў, сам апынуўся ў кайданах. Далей дыялог губляе асабістую аснову і будуецца на шырокіх філасофскіх абагульненнях.

Баэцый, пазбаўлены ў зняволенні сваёй багатай бібліятэкі, дэманструе глыбокія веды ў антычнай філасофіі, гісторыі, літаратуры. Ён звяртаецца да Платона, Арыстоцеля, Цыцэрона, Сенекі, Гарацыя, Вергілія, Авідзія і іншых выдатных прадстаўнікоў антычнай культуры. Але ў яго няма зваротаў да Бібліі і прац айцоў царквы. Толькі філасофія, на думку Баэцыя, здольная адкрыць яму шлях да пакутлівых пошукаў ісціны, разумення сутнасці светабудовы(руск.) бел.. Крыніцай светабудовы і вышэйшым дабром, паводле Баэцыя, з'ўляецца Бог. У створаным ім свеце ўсё надзелена дабром і пабудавана па Божаму наканаванню, якое ёсць праяўленне і закон вышэйшага розуму, а ў свеце рэальных рэчаў наканаванне рэалізуецца праз лёс (фартуну). Чалавек, які не спасціг філасофскіх абагульненняў, успрымае лёс як ланцуг выпадковасцей. Чалавечы розум часам не ў стане ўсвядоміць, што тое, што здаецца яму несправядлівасцю ў зямным жыцці, на самай справе з'яўляецца вышэйшай справядлівасцю. Божае наканаванне вядзе людзей да дабрачыннасці рознымі шляхамі. Гэта можа быць лёгкі шчаслівы шлях, а можа і цярністая сцежка праз цяжкія выпрабаванні. Нават калі ўлада даруецца нягодным, агідным людзям, то і гэты негатыўны вопыт выхоўвае дабрадзейнасць у іншых людзях. Чалавек, дасведчаны ў філасофіі, здольны зразумець сутнасць лёсу, правільна ацаніць яго зменлівасці, узняцца вышэй за іх і захоўваць спакой, атрымліваючы асалоду ад вышэйшых ведаў. Час бясконцы, жыццё чалавека ў часе — толькі імгненне, у вечнасці ж усё гарманічна, усё звязана ў адзінстве. Жыццё чалавека — толькі адзін з мноства элементаў светабудовы, свет — гэта злучэнне канечнага і бясконцага.

У сярэднявеччы творы Баэцыя былі надзвычай папулярнымі і ўплывовымі. У пачатку Рэнесансу Дантэ ў «Боскай камедыі» выявіў Баэцыя сярод мудрых у Раі.

Зноскі

  1. У рукапісах таксама сустракаецца ў формах Boetius, Boecius і інш.
  2. Obertello L. Severino Boezio. Genua, 1974, vol.1, p.4.
  3. Anici Manli Severini Boethi de Consolatione Philosophiae <…> edidit A.Fortescue. London, 1925, p.XI; Obertello L. op.cit., p.16; Cracco Rugini L. Nobilità romana e potere nell'età die Boezio // Atti del Congresso internazionale di studi Boeziani, p.74.
  4. Dictionnaire d'Histoire et de Géographie Ecclésiastique, vol.9. Paris, 1937, p.349.
  5. Gruber J. Kommentar zu Boethius De Consolatione… 2te Aufl. 2006, S.2, Fn.13; Boèce. Institution arithmétique. Texte établi et traduit par Jean-Yves Guillaumin. Paris, 2002, p.VII, n.1.
  6. 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 Майоров Г. Г. Судьба и дело Боэция // Боэций. «Утешение Философией» и другие трактаты. — М.: Наука, 1990. ISBN 5-02-007954-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Палітычныя пасады
Папярэднік:
Флавій Інпартун Юніёр
Консул Рымскай імперыі
510
Пераемнік:
Флавій Аркадзій Плацыд Магн Фелікс
Флавій Секундзін