Канскі кінафестываль 1994

Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
47-ы Канскі кінафестываль
Афіцыйны постэр фестывалю
(аўтар малюнка — Федэрыка Феліні).
Агульныя звесткі
Дата 1223.05.1994
Месца Каны, Францыя
Журы фестывалю
Старшыня журы Клінт Іствуд
Іншыя члены журы Катрын Дэнёў
Пупі Аваці[en]
Гільерма Кабрэра Інфантэ[en]
Кадзуа Ісігура
Аляксандр Кайданоўскі
Мары-Франсуа Леклер[fr]
Сін Сан Ок[en]
Лала Шыфрын[en]
Ален Тэрзян[en]
← 46-ы48-ы→

47-ы Канскі кінафестываль праходзіў з 12 па 23 мая 1994 года ў французскім горадзе Каны. Старшынёй журы быў прызначаны амерыканскі акцёр і кінарэжысёр Клінт Іствуд, пасаду віцэ-прэзідэнта журы заняла французская актрыса Катрын Дэнёў. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стала камедыйная драма братоў Коэн «Падручны Хадсакера[en]». Закрываў фестываль пазаконкурсны фільм «Серыйная мамаша[en]» рэжысёра Джона Уотэрса[en][1][2].

Цырымонія ўзнагароджання праходзіла 23 мая 1994 года ў Палацы фестываляў і кангрэсаў[en][3]. Вядучай цырымоніі другі год запар стала Жанна Маро[4].

Фаварытам асноўнай конкурснай праграмы лічыўся фільм Кшыштафа Кеслёўскага «Тры колеры: Чырвоны», аднак у выніку ён не атрымаў ніводнай узнагароды[5][6][2]. Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатую пальмавую галіну — атрымаў фільм «Крымінальнае чытво» рэжысёра Квенціна Таранціна[7]. Гран-пры журы падзялілі паміж сабой фільмы «Жыць[en]» (рэж. Чжан Імоў[en]) і «Стомленыя сонцам[ru]» (рэж. Мікіта Міхалкоў), Прыз журы дастаўся фільму «Каралева Марго[en]» (рэж. Патрыс Шэро).

Журы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны конкурс[правіць | правіць зыходнік]

Склад журы асноўнай конкурснай праграмы[4]:

Залатая камера[правіць | правіць зыходнік]

Склад журы конкурсу «Залатая камера[en]»[4]:

Афіцыйны адбор[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны конкурс мастацкага кіно[правіць | правіць зыходнік]

Для ўдзелу ў асноўнай конкурснай праграме былі абраны 23 фільмы[8][4][9]. Фільмы-лаўрэаты трох галоўных прызоў фестывалю абазначаны наступным чынам:  Залатая пальмавая галіна ,  Гран-пры журы ,  Прыз журы .

Фільм Арыгінальная назва Рэжысёр Краіны-вытворцы Сп.
«Барнаба з гор[en]» італ.: Barnabo delle montagne Марыа Брэнта[en] Італія [10]
«Версія Браўнінга[en]» англ.: The Browning Version Майк Фігіс[en] Вялікабрытанія [11]
«Дарагі дзённік[en]» італ.: Caro diario Нані Марэці Італія, Францыя [12]
«Жыць[en]» кіт.: 活着 / Huózhe Чжан Імоў[en] Кітай [13]
«Канфуцыянскі канфуз[en]» кіт.: 獨立時代 / Dúlì Shídài Эдвард Янг[en] Тайвань [14]
«Каралева Марго[en]» фр.: La Reine Margot Патрыс Шэро Францыя [15]
«Каралева ночы[en]» ісп.: La reina de la noche Артура Рыпстэйн[en] Мексіка [16]
«Крымінальнае чытво» англ.: Pulp Fiction Квенцін Таранціна Злучаныя Штаты Амерыкі [17]
«Курачка Раба[ru]» руск.: Курочка Ряба Андрэй Канчалоўскі Расія, Францыя [18]
«Місіс Паркер і заганны круг[en]» англ.: Mrs. Parker and the Vicious Circle Алан Рудалф[en] Злучаныя Штаты Амерыкі [19]
«Незабыўнае лета[en]» фр.: Un été inoubliable Лучыан Пінтыліе[en] Румынія, Францыя [20]
«Пад алівамі[en]» перс.: زیر درختان زیتون / Zīr-e Derakhtān-e Zeytūn Абас Кіярастамі Іран [21]
«Падручны Хадсакера[en]» англ.: The Hudsucker Proxy Джоэл Коэн Злучаныя Штаты Амерыкі, Вялікабрытанія [22]
«Патрыёты[en]» фр.: Les patriotes Эрык Рашан[en] Францыя [23]
«Прастытуткі[en]» сіц.: Le buttane Аўрэліа Грымальдзі[en] Італія [24]
«Рысавыя людзі[en]» кхмер.: អ្នកស្រែ / Neak sre Рытхі Пань[en] Камбоджа [25]
«Сама[en]» малаял.: സ്വം / Swaham Шаджы Н. Карун[en] Індыя [26]
«Скрыпач[en]» фр.: Le joueur de violon Шарль Ван Дам[en] Францыя, Германія, Бельгія [27]
«Смяротная стома[en]» фр.: Grosse Fatigue Мішэль Блан[en] Францыя [28]
«Стомленыя сонцам[ru]» руск.: Утомлённые солнцем Мікіта Міхалкоў Расія, Францыя [29]
«Тры колеры: Чырвоны» фр.: Trois Couleurs: Rouge Кшыштаф Кеслёўскі Францыя, Польшча, Швейцарыя [30]
«Чыстая фармальнасць[en]» італ.: Una pura formalità Джузэпэ Тарнаторэ Італія, Францыя [31]
«Экзотыка[en]» англ.: Exotica Атом Эгоян[en] Канада [32]

Асаблівы погляд[правіць | правіць зыходнік]

Для ўдзелу ў праграме «Асаблівы погляд» быў абраны 21 фільм[8][4].

Фільм Арыгінальная назва Рэжысёр Краіны-вытворцы Сп.
«А мне так падабаецца[en]» англ.: I Like It Like That Дарнел Марцін[en] Злучаныя Штаты Амерыкі [33]
«Баб Эль-Уэд сіці[en]» Bab El-Oued City Мерзак Алуаш[en] Алжыр, Францыя [34]
«Без жалю[en]» ісп.: Sin compasión Франсіска Хасэ Ламбардзі[en] Перу, Францыя, Мексіка [35]
«Босна![pl]» Bosna! Бернар-Анры Леві, Ален Ферары[fr] Францыя, Боснія і Герцагавіна [36]
«Гісторыя Сінхуа» кіт.: 杏花三月天 / Xinghua san yue tian Інь Лі[nl] Кітай [37]
«Гульня сноў[en]» нарв.: Drømspel Уні Страўме[en] Нарвегія [38]
«Дзікі трыснёг[en]» фр.: Les Roseaux sauvages Андрэ Тэшыне[en] Францыя [39]
«Дом з лавы[en]» парт.: Casa de Lava Педру Кошта[en] Партугалія [40]
«Не магу заснуць[en]» фр.: J'ai pas sommeil Клэр Дэні[en] Францыя [41]
«Нявеста па фотаздымку[en]» англ.: Picture Bride Каё Хата[en] Злучаныя Штаты Амерыкі [42]
«Пацярпеўшыя караблекрушэнне[en]» ісп.: Los náufragos Мігель Ліцін[en] Чылі, Францыя, Канада [43]
«Перарванае падарожжа[en]» бенг.: Uttoran Сандзіп Рэй[en] Індыя [44]
«Прыгоды Прысцылы, каралевы пустыні[en]» англ.: The Adventures of Priscilla, Queen of the Desert Стэфан Эліят[en] Аўстралія [45]
«Сон матылька[en]» італ.: Il sogno della farfalla Марка Белок’ё[en] Італія [46]
«Спі са мной[en]» англ.: Sleep with Me Роры Келі[fr] Злучаныя Штаты Амерыкі [47]
«Фаўст[en]» чэшск.: Faust Ян Шванкмаер Францыя, Чэхія [48]
«Халодная вада[en]» фр.: L'eau froide Аліўе Асаяс[en] Францыя [49]
«Чысты, паголены[en]» англ.: Clean, Shaven Лодж Кэрыган[en] Злучаныя Штаты Амерыкі [50]
«Швы[en]» англ.: Suture Дэвід Сігел[en], Скот Мак-Гіхі[en] Злучаныя Штаты Амерыкі [51]
«Шыме[en]» англ.: Xime Сана На Н’Хада[en] Францыя, Нідэрланды [52]
«Янча Вадзянік[en]» польск.: Jańcio Wodnik Ян Якуб Кольскі[en] Польшча [53]

Пазаконкурсная праграма[правіць | правіць зыходнік]

Для ўдзелу ў пазаконкурснай праграме было абрана 11 фільмаў[8][4].

Фільм Арыгінальная назва Рэжысёр Краіны-вытворцы Сп.
«Вада жыцця» фр.: Eau de la vie Ніл Пардынгтан Новая Зеландыя [54]
«Выпарэнне[ko]» кар.: 증발, трансліт. Jeungbal Сін Сан Ок[en] Паўднёвая Карэя [55]
«Галандскі майстар[de]» англ.: The Dutch Master Сьюзэн Сейдэльман[en] Германія [56]
«Гульня без правіл» англ.: A Game with No Rules Скот Рэйнальдс Новая Зеландыя [57]
«Мокрае[d]» англ.: Wet Боб Рэйфелсан[en] Германія [58]
«Мантан[fr]» фр.: Montand Жан Лабіб[d] Францыя [59]
«Натуршчыца» англ.: The Model Джонатан Бру Новая Зеландыя [60]
«Раскопкі» англ.: The Dig Ніл Пардынгтан Новая Зеландыя [61]
«Серыйная мамаша[en]» англ.: Serial Mom Джон Уотэрс[en] Злучаныя Штаты Амерыкі [62]
«Стыль плавання» англ.: Stroke Крысцін Джэфс[en] Новая Зеландыя [63]
«Я настолькі самотны, што магу плакаць» англ.: I’m So Lonesome I Could Cry Майкл Хёрст[en] Новая Зеландыя [64]

Цырымонія ўзнагароджання[правіць | правіць зыходнік]

Цырымонія ўзнагароджання праходзіла 23 мая 1994 года ў Палацы фестываляў і кангрэсаў[en] у Канах[3]. Вядучай цырымоніі другі год запар стала Жанна Маро[4]. Уся ў залатым, яна па чарзе выклікала Клінта Іствуда і Катрын Дэнёў з пытаннямі аб пераможцах у той ці іншай намінацыі, і старшыні журы, абое ўбраныя ва ўсё белае, называлі абраных журы лаўрэатаў[65].

Адным з найбольш эмацыйных момантаў цырымоніі стала ўручэнне Прыза за найлепшую жаночую ролю[en], які нечакана атрымала Вірна Лізі[en]. Бледная і злавесная ў ролі Кацярыны Медычы ў фільме «Каралева Марго[en]», яна прыбыла на цырымонію ў кантрасным вобразе ззяючай бландзінкі. Прымаючы ўзнагароду, яна моцна расчулілася, і яе сустрэлі асабліва цёплымі апладысментамі[2].

Яшчэ адзін прыз за «Каралеву Марго» — Прыз журы — атрымаў рэжысёр карціны Патрыс Шэро.

Канфузны момант здарыўся з К’ярай Мастраяні, дачкой знакамітага італьянскага акцёра і Катрын Дэнёў. Маладая актрыса была сярод тых, хто дапамагаў уручаць прызы. У самы адказны для яе момант К’яра запнулася, і тэлекамеры імгненна выхапілі твар Дэнёў, які перасмыкнуўся ад хвалявання за дачку[65].

Прыз за найлепшы сцэнарый[en], які ўручаўся ўпершыню за дзесяць гадоў, атрымаў Мішэль Блан[en] за фільм «Смяротная стома[en]»[2].

Гран-пры журы ўдастоілася стужка Мікіты Міхалкова «Стомленыя сонцам[ru]». Хаця гэта і другі па значнасці прыз, кінакрытык Андрэй Плахаў[ru] падмячае, што рэжысёр «выйшаўшы на сцэну, выглядаў не пераможцам — хутчэй абражаным»[65]. Звярнуўшы ўвагу публікі на свой твар, счырванелы ад апёку, ён сказаў, што яго ўжо апякала сонца Канскага фестывалю (гаворка пра фестываль 1987 года, дзе Міхалкоў лічыўся адным з фаварытаў, але не атрымаў узнагарод). Затым ён прамовіў: «Пакуль адных зносіла ветрам, іншых абпальвала сонцам», і выказаў надзею, што нягледзячы на цяжкасці і разгубленасць, Расія знойдзе свой шлях[65].

Са «Стомленымі сонцам[ru]» Гран-пры журы падзяліла кітайская стужка «Жыць[en]» рэжысёра Чжана Імоў[en], забароненая для паказу ў сябе на радзіме. Фільм таксама прынёс узнагароду выканаўцу галоўнай ролі Гэ Ю[en][65].

Сярод тых, хто ўручаў узнагароды, былі Брус Уіліс, Джон Траволта, Кармен Маўра, Джэральдзіна Чаплін[en] і Кэтлін Цёрнер[en][2].

У фінале цырымоніі старшыня журы Клінт Іствуд аб’явіў, што «Залатая пальмавая галіна» прысуджаецца фільму «Крымінальнае чытво». Публіка сустрэла такое рашэнне журы неадназначна, разам з апладысментамі гучалі і пратэстныя выкрыкі[66][67]. Так, калі Квенцін Таранціна падняўся на сцэну, адна жанчына з балкона пачала голасна лаяцца, рэжысёр, у сваю чаргу, адказаў на вокрыкі непрыстойным жэстам, паказаўшы сярэдні палец[68].

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйныя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Пераможцы ў асноўным конкурсе[4]:

Пераможцы конкурсу «Залатая камера»:

Пераможцы конкурсу кароткаметражных фільмаў:

Незалежныя ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прызы ФІПРЭСІ:

Прызы Вышэйшай тэхнічнай камісіі:

Прыз экуменічнага журы[en]:

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Рэакцыя і ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

Шэраг рашэнняў міжнароднага журы на Канскім кінафестывалі 1994 года выклікаў абурэнне сярод крытыкаў. Так, сенсацыйным аказалася неўзнагароджанне Кеслёўскага, якое некаторымі крытыкамі было прынята, як дэманстратыўнае[65].

Англійскі кінакрытык Дэрэк Малкальм[en] прысвяціў асобны артыкул у газеце «The Guardian» аналізу прычын, чаму фаварыт кінафестывалю — фільм «Тры колеры: Чырвоны» — застаўся без узнагарод. Адной з прычын такога рашэння Малкальм назваў невуцтва і недасведчанасць у сусветным кінематографе канскага журы таго года. Ён выказаў меркаванне, што сябры журы ўвогуле былі незнаёмы з творчасцю Кеслёўскага, у тым ліку і з першымі дзвюма часткамі трылогіі. Іншай праблемай Малкальм назваў неадназначнасць фігуры прадзюсара трылогіі Марына Карміца, чалавека, схільнага адкрыта выказваць свае меркаванні. Такім чынам, ігнараванне кінастужкі сябрамі журы магло быць выклікана асабістымі крыўдамі кагосьці з іх. Малкальм таксама выказаў сваё шкадаванне, што прэмію не прысудзіла і Міжнародная федэрацыя кінапрэсы, арганізацыя, якую ён сам ачольваў. Такое рашэнне было прынята адзінае таму, што больш высокія прэміі лічыліся непазбежнымі. У падсумаванні кінакрытык заявіў:

" Гледзячы на фільмы, якія атрымалі прызы, адмова журы прысудзіць «Чырвонаму» хоць што-небудзь выглядае абсурдам: аплявухай найлепшаму ў еўрапейскім кінематографе»[5]. "

Расійскі крытык Андрэй Плахаў[ru] інтэрпрэтаваў гэта, як умяшанне суб’ектыўна-псіхалагічнага фактару:

" Польскі рэжысёр за кароткі час здолеў заваяваць прызы ўсіх найбуйнейшых фестываляў і манапалізаваць званне «найвялікшага рэжысёра сучаснасці». Тэмпы яго працы заставаліся для ўсіх загадкай: кожны фестываль — новы фільм. Гэта павінна было ў рэшце рэшт перастаць захапляць і пачаць раздражняць[65]. "

Рашэнне прысудзіць галоўны прыз фільму «Крымінальнае чытво» было поўнай нечаканасцю і для саміх аўтараў. Так, адзін з выканаўчых прадзюсараў кінастужкі Харві Вайнштэйн пазней узгадваў:

" Упершыню я пабачыў «Чырвоны» на Канскім кінафестывалі. Я быў з Квенцінам, і пасля фільма ён павярнуўся да мяне і сказаў: «Гэта найлепшы фільм года і ён выйграе Залатую пальмавую галіну». Мы ўсе меркавалі, што Кшыштаф замацаваў Пальму за сабой. Так што мы былі не толькі ашаломленыя перамогай «Крымінальнага чытва», але яшчэ больш нас ашаламіла тое, што «Чырвоны» не атрымаў нічога[69]. "

Іншым нечаканым рашэннем было прысуджэнне адразу дзвюх узнагарод фільму «Каралева Марго[en]», які не быў у фаворы нават сярод французскіх крытыкаў. Кінастужка была ўдастоена Прыза журы з фармуліроўкай «за арыгінальнасць», а актрысе Вірна Лізі[en] быў уручаны Прыз за найлепшую жаночую ролю[6].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Jack Mathews. Fewer American films in Cannes competition (англ.). Сайт газеты «The Baltimore Sun[en]» (12 мая 1994). Архівавана з першакрыніцы 7 студзеня 2023. Праверана 20 верасня 2023.
  2. а б в г д Janet Maslin. A Dark Comedy Wins at Cannes (англ.). Сайт газеты «The New York Times» (24 мая 1994). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2023. Праверана 20 верасня 2023.
  3. а б Dave Kehr. Cannes' conclusion gives Eastwood a break, American filmmakers accolades (англ.). Сайт газеты «The Baltimore Sun[en]» (25 мая 1994). Праверана 20 верасня 2023.
  4. а б в г д е ё ж Cannes 1994 (фр.). Сайт «Le Cinema Francais». Праверана 20 верасня 2023.
  5. а б Derek Malcolm. Why was Three Colours Red denied Cannes glory? (англ.). Сайт газеты «The Guardian» (9 лістапада 2011). Праверана 20 верасня 2023.
  6. а б Kenneth Turan. Surprise Pick: ‘Pulp Fiction’ : Cannes report: Quentin Tarantino’s film is the third movie about the underbelly of American life to win the Palme d’Or in the last six years. (англ.). Сайт газеты «Los Angeles Times» (24 мая 1994). Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 20 верасня 2023.
  7. Diane Del Ghingaro. Palme d'or: the 1990s (англ.). Сайт Канскага кінафестывалю (1 мая 2020). Праверана 20 верасня 2023.
  8. а б в Rétrospective — 1994 (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  9. Euro pix man Cannes (англ.). Сайт часопіса «Variety» (21 красавіка 1994). Праверана 20 верасня 2023.
  10. Barnabo delle montagne (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  11. The Browning Version (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  12. Caro diario (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  13. Huozhe (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  14. Duli Shidai (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  15. La Reine Margot (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  16. La reina de la noche (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  17. Pulp Fiction (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  18. Kourotchka Riaba (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  19. Mrs Parker and the Vicious Circle (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  20. Un ete inoubliable (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  21. Zire Derakhtan Zeyton (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  22. The Hudsucker Proxy (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  23. Les patriotes (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  24. Le buttane (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  25. Neak sre (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  26. Swaham (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  27. Le joueur de violon (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  28. Grosse Fatigue (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  29. Outomlionnye solntsem (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  30. Trois Couleurs Rouge (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  31. Una pura formalita (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  32. Exotica (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  33. I Like It Like That (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  34. Bab El-Oued City (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  35. Sin compasion (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  36. Bosna ! (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  37. Xinghua san yue tian (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  38. Dromspel (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  39. Les Roseaux sauvages (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  40. Casa de Lava (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  41. J'ai pas sommeil (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  42. Picture Bride (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2020. Праверана 20 верасня 2023.
  43. Los naufragos (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  44. Uttoran (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  45. The Adventures of Priscilla, Queen of the Desert (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  46. Il sogno della farfalla (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  47. Sleep with Me (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  48. Faust (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  49. L'eau froide (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  50. Clean, Shaven (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  51. Suture (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  52. Xime (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  53. Jancio Wodnik (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  54. Eau de la vie (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  55. Vanished (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  56. The Dutch Master (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  57. A Game with No Rules (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  58. Wet (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  59. Montand (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  60. The Model (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  61. The Dig (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  62. Serial Mom (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  63. Stroke (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  64. I’m So Lonesome I Could Cry (фр.). Сайт Канскага кінафестывалю. Праверана 20 верасня 2023.
  65. а б в г д е ё Андрей Плахов[ru]. Завершился Каннский фестиваль: Ждали русского, но опять появился американец (руск.). Коммерсантъ (27 мая 1994). Праверана 20 верасня 2023.
  66. Glorioso adiós de Marie. El norteamericano Quentin Tarantino gana con 'Pulp fiction' la Palma de Oro, entre protestas (ісп.). Сайт газеты «El País[en]» (24 мая 1994). Праверана 20 верасня 2023.
  67. Mathilde Blottière. Cannes et les Américains (4/5) : 1994, et Clint Eastwood donna la palme à Quentin Tarantino (фр.). Сайт часопіса «Télérama[en]» (10 мая 2013). Праверана 20 верасня 2023.
  68. Bill Higgins. Cannes Flashback: ‘Pulp Fiction’ Shocked by Taking the Palme d’Or in 1994 (англ.). Сайт часопіса «The Hollywood Reporter» (20 мая 2019). Праверана 20 верасня 2023.
  69. Harvey Weinstein. In Memoriam - Krzysztof Kieslowski: To Smoke and Drink in L.A.(англ.) // Premiere. — June 1996. — В. 10. — Т. 9. — P. 35-37. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]