Карл Бош

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Карл Бош
Carl Bosch
Carl Bosch.jpg
Дата нараджэння:

27 жніўня 1874({{padleft:1874|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})

Месца нараджэння:

Кёльн, Германія

Дата смерці:

26 красавіка 1940({{padleft:1940|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:26|2|0}}) (65 гады)

Месца смерці:

Гейдэльберг, Германія

Краіна:

Сцяг Германіі Германія

Навуковая сфера:

хімія

Месца працы:

BASF, IG Farben

Альма-матэр:

Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт

Вядомы як:

адзін са стваральнікаў працэсу Габера

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па хіміі (1931)

Карл Бош на ВікіСховішчы

Карл Бош (ням.: Carl Bosch; 27 жніўня 1874, Кёльн26 красавіка 1940, Гейдэльберг) — нямецкі хімік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З 1894 па 1896 вучыўся металургіі і машынабудаванні ў Тэхнічным універсітэце ў Шарлотэнбург. Вывучаў хімію ў Лейпцыгскім універсітэце і ў 1898 атрымаў доктарскую ступень за дысертацыю па праблемах арганічнай хіміі. У 1899 годзе Бош паступіў працаваць на «Бадэнскай анілінавай і содавай фабрыцы» (БАСФ) у Людвігсгафене-на-Рэйне. З 1907 узначальвае ў гэтай кампаніі эксперыментальную лабараторыю і працуе над удасканаленнем метаду фіксавання атмасфернага азоту. Пасля зліцця ў 1925 БАСФ і шасці іншых хімічных кампаній з утварэннем канцэрна «І. Г. Фарбэніндустры», Карл Бош быў прызначаны прэзідэнтам гэтага новага гіганцкага хімічнага аб'яднання. У 1935 Бош стаў старшынёй савета дырэктараў "І. Г. Фарбэніндустры», а ў 1937 - пераемнікам Макса Планка на пасадзе прэзідэнта Таварыства кайзера Вільгельма (цяпер - таварыства Макса Планка) і займаў гэтыя два пасты адначасова. У 1902 Карл Бош ажаніўся з Эльзай Шылбах. Ад гэтага шлюбу ў іх нарадзіліся сын і дачка.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Вывучэнне і ўдасканаленне метаду фіксавання атмасфернага азоту. Укараненне і развіццё метадаў высокага ціску ў хіміі. Распрацоўка метадаў каталізу пры вытворчасці метанолу і гідрагенізацыі вуглю.

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1931), сумесна з Ф.Бергіусам «за заслугі па ўвядзенні і развіццю метадаў высокага ціску ў хіміі».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Карла Боша ў 2009 г. названы кратар на Месяцы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]