Курт Альдэр
Курт Альдэр (ням. Kurt Alder; (10 ліпеня 1902, Кёнігсхютэ — 20 чэрвеня 1958, Кёльн) — нямецкі хімік-арганік, доктар філасофіі (1926).
Біяграфія[правіць]
Вучыўся ў Берлінскім і Кільскім універсітэтах. У 1930-36 гадах выкладаў хімію ў Кільскім універсітэце, у 1936—1940 гадах кіраваў навукова-даследчым аддзелам фірмы «І. Г. Фарбэніндустры» у Леверкузене. З 1940 года дырэктар хімічнага інстытута Кёльнскага ўніверсітэта.
Нобелеўская прэмія[правіць]
У 1928 годзе сумесна з А. Дыльсам адкрыў, а затым распрацаваў асновы дыенавага сінтэза (Нобелеўская прэмія па хіміі (1950), сумесна з А. Дыльсам). Альдэр праводзіў таксама даследаванні ў галіне стэрэахіміі, полімерызацыі і інш.
Сачыненні[правіць]
- Diene synthesis and related reaction types, в кн.: Nobel lectures. Chemistry, 1942—1962, Arnst. — L. — N. Y., 1964, p. 267.
| Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1926—1950 гадах | |
|---|---|
|
Тэадор Сведберг (1926) • Генрых Ота Віланд (1927) • Адольф Віндаус (1928) • Артур Гардэн / Ханс фон Эйлер-Хельпін (1929) • Ханс Фішэр (1930) • Карл Бош / Фрыдрых Бергіус (1931) • Ірвінг Ленгмюр (1932) • Гаральд Клейтан (1934) • Фрэдэрык Жаліё-Кюры / Ірэн Жаліё-Кюры (1935) • Петэр Дэбай (1936) • Уолтэр Хоўарс / Паўль Карэр (1937) • Рыхард Кун (1938) • Адольф Бутэнант / Леапольд Ружычка (1939) • Дзьёрдзь дэ Хевешы (1943) • Ота Ган (1944) • Артуры Віртанен (1945) • Джэймс Самнер / Джон Нортрап / Уэндэл Стэнлі (1946) • Роберт Робінсан (1947) • Арнэ Тыселіус (1948) • Уільям Джыёк (1949) • Ота Дзільс / Курт Альдэр (1950) |
|
|
Поўны спіс | (1901—1925) | (1926—1950) | (1951—1975) | (1976—2000) | (2001—2025) |