Артур Гардэн
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Артур Гардэн (анг. Arthur Harden) (12 кастрычніка 1865, Манчэстэр - 17 чэрвеня 1940, Борн-Энд, Бакінгемшыр) — англійскі біяхімік.
[правіць] Біяграфія
Вывучаў хімію ў 1882-1886 ва універсітэце Вікторыі ў Манчэстэры. У 1887-1888 вучыўся ў Эрлангенскім універсітэце ў Германіі, дзе атрымаў ступень доктара філасофіі. З 1888 працаваў ва універсітэце Вікторыі, з 1897 загадчык лабараторыямі хіміі і аналізаў вады, у 1907-1930 кіраўнік аддзела біяхіміі ў інстытуце прафілактычнай медыцыны (цяпер Лістэраўскі). З 1912 прафесар біяхіміі Лонданскага ўніверсітэта. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1909.
[правіць] Нобелеўская прэмія па хіміі
Нобелеўская прэмія па хіміі (1929; сумесна з Х. Эйлерам-Хельпінам) за працы па біяхіміі спіртавога закісання і ферментаў, якія ўдзельнічаюць у гэтых працэсах.
