Уільям Фрэнсіс Джыёк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Уільям Фрэнсіс Джыёк (англ.: William Francis Giauque; 12 мая 1895, Ніагара-Фолс, Канада - 28 сакавіка 1982, Берклі, штат Каліфорнія) — амерыканскі фізіка-хімік, член Акадэміі мастацтваў і навук ЗША і Нацыянальнай АН.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1920 годзе скончыў хімічны каледж Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі, з 1934 года прафесар хіміі там жа.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: даследаванне і эксперымент, праверка 3-га пачатку тэрмадынамікі, вымярэнне энтрапіі і іншых тэрмадынамічных уласцівасцяў рэчываў пры звышнізкіх тэмпературах, у прыватнасці кандэнсаваных газаў. Сумесна з Х.Джонстанам даказаў існаванне ізатопаў кіслароду 17O і 18O. Сумесна з Д.Мак-Дугалам распрацаваў метад адыябатычнага размагнічвання для атрымання тэмператур ніжэй 1К і спосаб вымярэння звышнізкіх тэмператур.

Нобелеўская прэмія[правіць | правіць зыходнік]

Нобелеўская прэмія па хіміі (1949) «за ўклад у хімічную тэрмадынаміку, асабліва ў тую яе галіну, якая вывучае паводзіны рэчываў пры экстрэмальна нізкіх тэмпературах».