Тэадор Сведберг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тэадор Сведберг
шведск.: Theodor Svedberg
The-svedberg-1.jpg
Дата нараджэння:

30 жніўня 1884({{padleft:1884|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:30|2|0}})

Месца нараджэння:

Вальбу, Швецыя

Дата смерці:

26 лютага 1971({{padleft:1971|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:26|2|0}}) (86 гадоў)

Месца смерці:

Копарберг, Швецыя

Краіна:

Швецыя

Навуковая сфера:

біяхімія

Месца працы:

Упсальскі ўніверсітэт

Альма-матэр:

Упсальскі ўніверсітэт

Вядомыя вучні:

Арнэ Тыселіус

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (1926) Ганаровы доктар Каралеўскага тэхналагічнага інстытута (1944)
Тэадор Сведберг на ВікіСховішчы

Тэадор Сведберг (шведск.: Theodor Svedberg, 30 жніўня 1884, Вальбу — 26 лютага 1971, Копарберг) — шведскі фізіка-хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі ў 1926 годзе за яго працу па дысперсным сістэмам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1907 годзе скончыў Упсальскі ўніверсітэт і працаваў там жа (з 1921 года прафесар). З 1949 года дырэктар інстытута ядзернай хіміі (Інстытут Г. Вернера) у г. Упсала.

Аўтар навуковых прац пераважна па калоіднай хіміі, электрафарэзе, фізікахіміі бялкоў.

Эксперыментальна пацвердзіў (1906) распрацаваную А. Эйнштэйнам і М. Смалухоўскім тэорыю броўнаўскага руху. даказаў рэальнасць існавання малекул.

Прапанаваў метад ультрацэнтрыфугавання для выдалення калоідных часціц з раствораў (1919), у т.л. для седыментацыі бялкоў.

Стварыў першую аналітычную ультрыцэнтрыфугу, якая забяспечвала паскарэнне 5×10³×g (1923).

Вызначыў малекулярную масу і форму малекул бялкоў (1926).

Член Шведскай АН (1912), замежны член АН СССР (1966).

Быў жанаты на Андрэа Андрэен (1888-1972), дзеячцы міжнароднага жаночага дэмакратычнага руху, лаўрэата Міжнароднай Сталінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі» (1953).

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Die Existenz der Moleküle, Lpz., 1912
  • Colloid chemistry, N. Y., 1924

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons