Клаўдзія Голдзін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Клаўдзія Голдзін
амер. англ.: Claudia
Дата нараджэння 15 мая 1945(1945-05-15) (78 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера эканоміка[2], эканамічная гісторыя[d][2], history of education[d][2] і рынак працы[2]
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Роберт Фогель[4], Alfred E. Kahn[d] і Гэры Бекер
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клаўдзія Дэйл Голдзін (англ.: Claudia Dale Goldin; нар. 14 мая 1946, Бронкс[6], Нью-Йорк[7]) — амерыканскі эканаміст, гісторык эканомікі і спецыяліст па эканоміцы працы[7], а таксама па гендэрных пытанне[6]. Доктар філасофіі (1972), прафесар Гарвардскага ўніверсітэта і супрацоўніца Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (2006) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2015)[8]. Часцяком называецца ў ліку дзесяці самых уплывовых жанчын-эканамістаў у свеце[6]. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2023) за даследаванне праблематыкі гендэрнай няроўнасці на рынку працы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Нью-Ёрку яўрэйскай сям’і[9]; вырасла ў Бронксе, дзе яе бацькі — менеджэр тэкстыльнай фабрыкі Леон Голдзін (1918—2011)[10] і дырэктар сярэдняй школы Люсіль Голдзін (народжаная Разанская, 1919—2020)[11][12] — пасяліліся ў заснаваным страхавой кампаніяй MetLife жылым комплексе Паркчэстэр. З ранніх гадоў хацела стаць археолагам. Вучылася ў вышэйшай навуковай школе Бронкса. У 1967 годзе скончыла Карнельскі ўніверсітэт са ступенню бакалаўра эканомікі з адзнакай па ўсіх дысцыплінах, у 1969 годзе атрымала магістарскую ступень па эканоміцы ў Чыкагскім універсітэце, і ў 1972 годзе там жа — ступень доктара філасофіі па эканоміцы[7]. Яе настаўнікамі былі Альфрэд Кан, Гэры Бекер (нобелеўскі лаўрэат 1992 года) і Роберт Фогель (нобелеўскі лаўрэат 1993 года)[13].

У 1971—1973 гадах асістэнт-прафесар эканомікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане. У 1973—1979 гадах асістэнт-прафесар эканомікі Прынстанскага ўніверсітэта і ў 1987—1988 гадах там запрошаны фела. У 1982—1983 гадах член Інстытута перспектыўных даследаванняў. З 1979 года асацыіраваны, у 1985—1990 гадах поўны прафесар эканомікі Пенсільванскага ўніверсітэта, у 1983—1984 гадах дырэктар тамтэйшай аспірантуры. А з 1990 года, з’яўляючыся першай жанчынай-эканамістам у пастаянным штаце (як і ў Пенсільванскім універсітэце[6]), імянны прафесар (Henry Lee Professor) Гарвардскага ўніверсітэта[7]; у 1975—1976 гадах там запрошаны лектар эканомікі. У 1993—1994 гадах запрошаны фела Брукінгскага інстытута, у 1997—1998 гадах запрошаны вучоны Фонда Расела, у 2005—2006 гадах запрошаны супрацоўнік Інстытута перспектыўных даследаванняў Рэдкліфа. Дырэктар праграмы развіцця амерыканскай эканомікі (на працягу 28 гадоў да 2017 года) і асацыіраваны супрацоўнік Нацыянальнага бюро эканамічных даследаванняў[7].

У 2013 годзе прэзідэнт, а ў 1990—1991 гадах віцэ-прэзідэнт Амерыканскай эканамічнай асацыяцыі. У 1999—2000 гадах прэзідэнт, у 1988 годзе віцэ-прэзідэнт Асацыяцыі эканамічнай гісторыі. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1992), член таварыства кліаметрыкі з 2010 года, член Таварыства эканомікі працы з 2005 года, член Амерыканскай акадэміі палітычных і сацыяльных навук з 2006 года, член Эканаметрычнага таварыства з 1991 года[7].

У 1984—1988 гадах рэдактар Journal of Economic History, у цяперашні час асацыіраваны рэдактар Quarterly Journal of Economics (член яго рэдкалегіі з 1991) і член шэрагу рэдкалегій[7].

Муж і суаўтар — прафесар эканомікі Гарвардскага ўніверсітэта Лоўрэнс Кац.

Узнагароды[7][правіць | правіць зыходнік]

  • Стыпендыя Гугенхайма (1987—88)
  • 1990 — прэмія Рычарда Лестэра за выдатныя кнігі ў галіне эканомікі працы і працоўных адносін (за кнігу «Разуменне гендарнага разрыву»)
  • 1991 — Allan Sharlin Memorial Book Award[14]
  • 1994 — ганаровы Доктар гуманітарных навук Універсітэта Небраска
  • Spencer Foundation[en], Major Research Grants (1996—2003)
  • 1999 — Bogen Visiting Professor of Economics, яўрэйскі ўнівэрсытэт у Ерусаліме
  • 2000 — Professional achievement Citation Чыкагскага ўніверсітэта
  • 2002 — Marshall Lecturer Кембрыджа
  • 2008 — прэмія Р. Р. Хокінгса ад Асацыяцыі амерыканскіх выдаўцоў
  • 2009 — прэмія Рычарда Лестэра за выдатныя кнігі ў галіне эканомікі працы і працоўных адносін (за кнігу «Гонка паміж адукацыяй і тэхналогіяй»)
  • 2009 — прыз Мінсера ад Таварыства эканомікі працы за кар’ерныя дасягненні ў галіне эканомікі працы
  • 2009 — прыз Джона Команса ад ганаровага грамадства Омікрон Дэльта Эпсілон за кар’ерныя дасягненні
  • 2011 — ганаровы доктар honoris causa Лундскага ўніверсітэта
  • 2016 — прэмія ў вобласці эканомікі працы ад Інстытута эканомікі працы за выдатныя навуковыя дасягненні ў галіне эканомікі працы
  • 2017 — Lindahl Lectures[15]
  • 2018 — BBVA Foundation Frontiers of Knowledge Award
  • 2020 — Erwin Plein Nemmers Prize in Economics[en]
  • 2022 — Ганаровая ступень Doctor of Humane Letters, Дартмуцкі каледж[16]
  • 2023 — Нобелеўская прэмія па эканоміцы

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Women Working Longer/ ed. C.D.Goldin, L.F. Katz — Chicago IL: University of Chicago Press, 2017
  • Goldin C. D., Olivetti C. Shocking Labor Supply: A Reassessment of the Role of World War II on U.S. Women’s Labor Supply, NBER Working Papers 18676, 2013
  • Goldin C. D., Katz L. F. The Race between Education and Technology — Cambridge, MA: The Belknap Press of Harvard University Press, 2008
  • Corruption and Reform: Lessons from America’s History/ ed. Goldin C.D., Glaeser E.L. — Chicago, IL: University of Chicago Press, 2006
  • The Defining Moment: The Great Depression and the American Economy in the Twentieth Century/ ed. M.Bordo, Goldin C.D., White E. — Chicago, IL:University of Chicago Press, 1998
  • The Regulated Economy: A Historical Approach to Political Economy/ ed. Goldin C.D., Libecap G. — Chicago, IL: University of Chicago Press, 1994
  • Strategic Factors in Nineteenth Century American Economic History/ ed. Goldin C.D., Rockoff H. — Chicago, IL: University of Chicago Press, 1992
  • Goldin C. D. Understanding the Gender Gap: An Economic History of American Women — New York: Oxford University Press, 1990
  • Goldin C. D. Urban Slavery in the American South, 1820 to 1860: A Quantitative History — Chicago, IL: University of Chicago Press, 1976
  • Goldin C. D. The economics of emancipation//Journal of Economic History 33(1), 1973, pp. 66-85
  • Goldin C. D. The Economist as Detective // Passion and Craft: Economists at Work. / ed. Szenberg M. — Ann Arbor: University of Michigan Press, 1998. ISBN 978-0-472-09685-5 (аўтабіяграфія)

Зноскі

  1. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Claudia Goldin Праверана 10 кастрычніка 2023.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997.
  5. https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current Праверана 6 красавіка 2023.
  6. а б в г Уокер 2018.
  7. а б в г д е ё ж The President and Fellows of Harvard College Bio for Claudia Goldin. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2016.
  8. APS Member History. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2020. Праверана 15 лютага 2020.
  9. ‘She inspired me then; she inspires me now’: Sheryl Sandberg on Harvard professor winning the Nobel Prize (The Independent, October 9, 2023)
  10. Leon Goldin Obituary (Boulder Daily Camera, June 24, 2011)
  11. Lucille Goldin Obituary (Boulder Daily Camera, September 9, 2020)
  12. Lucille Rosansky Goldin (17 December, 1919 — 4 September, 2020)
  13. Interview with Claudia Goldin Архівавана 27 кастрычніка 2020. Federal Reserve Bank of Minneapolis
  14. Social Science History. Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2023. Праверана 16 сакавіка 2023.
  15. Claudia Goldin Архівавана 10 кастрычніка 2023. Department of Economics — Uppsala University, Sweden
  16. NFL Star Russell Wilson to Speak at Commencement | Dartmouth. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2022. Праверана 17 мая 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]