Лявон Іванавіч Дубейкаўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Лявон Вітан-Дубейкаўскі)
Перайсці да: рух, знайсці
Лявон Дубейкаўскі
Лявон Дубейкаўскі
Лявон Дубейкаўскі
Дата нараджэння:

7 (19) ліпеня 1869(1869-07-19)

Месца нараджэння:

Сцяг Расійскай імперыі в. Дубейкава, Мсціслаўскі павет

Дата смерці:

6 лістапада 1940(1940-11-06) (71 год)

Месца смерці:

Вільня

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Вільня, Смаленск, Відзы, Дрысвяты

Архітэктурны стыль:

беларускі стыль, неаготыка, мадэрн

Commons-logo.svg Лявон Дубейкаўскі на Вікісховішчы

Лявон Іванавіч Дубейкаўскі або Вітан-Дубейкаўскі (7(19) ліпеня 1869, в. Дубейкава Мсціслаўскага пав. — 6 лістапада 1940, Вільня) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, інжынер-будаўнік, архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і дробнага шляхціча. Скончыў Мсціслаўскае гарадское вучылішча i рамесную будаўнічую школу ў Варшаве.

У 1894 годзе выйграў па абноўленым гандлі падрад на будаўніцтва новага каменнага касцёла ў Смаленску. З 1896 па 1898 кіраваў вялікай брыгадай будаўнікоў, якая выконвала асноўныя працы па ўзвядзенні храма.[1]

У 19071909 вучыўся ў Акадэміі архітэктуры ў Парыжы, пасля заканчэння атрымаў званне архітэктара.

У 1917 член Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. З'яўляўся прадстаўніком БНР у Варшаве. Узначальваў Беларускі камітэт у Варшаве. Член масонскай ложы (Вільня). Пасля эміграцыі Рады БНР працаваў у беларускім прадстаўніцтве ў Варшаве 19191922. 3 1922 жыў у Вільні, ажаніўся з Юліянай Менке. Быў прэзідэнтам беларускай каталіцкай парафіі імя Св. Міколы, дзеячом Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры. Удзельнічаў у выданні газеты «Беларускі фронт». Займаўся архітэктурна-будаўнічымі работамі, між іншым праектаваў царкву ў Відзах і касцёл у Дрысвятах. За беларускую дзейнасць праследаваўся польскімі ўладамі. Пахаваны на могілках Роса ў Вільні.

Быў жанаты з Юліянай Вітан-Дубейкаўскай (дзявоч. Менке).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Vitan K. Lavon Vitan-Dubiejkauski: Da 85 uhodkaŭ naradżeńnia. Niu Jork. 1954.
  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
  • Календарыюм // «Czasopis» № 07-08/2004
  • Ляхоўскі У. Рупіўся дзеля Бога і людзей: Жыццёвы шлях Лявона Вітан-Дубейкаўскага // Наша вера. 1997. № 4.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]