Палац Шонбрун
| Палац і парк Шонбрун* | |
|---|---|
| Palace and Gardens of Schönbrunn** | |
| Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
|
|
|
| Краіна | |
| Тып | Культурны |
| Крытэры | i, iv |
| Спасылка | 786 |
| Рэгіён*** | Еўропа і Паўночная Амерыка |
| Гісторыя ўключэння | |
| Уключэнне | 1996 (20-я сесія) |
| * Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
|
Палац Шонбрун (ням.: Schloß Schönbrunn) — венская рэзідэнцыя аўстрыйскіх імператараў, адно з найважнейшых архітэктурных збудаванняў аўстрыйскага барока (архітэктар — Іаган Бернхард Фішэр фон Эрлах).
Шонбрун размешчаны ў заходняй частцы Вены ў раёне Хітцынг. У снежні 1996 года, на 20-й сесіі Сусветнага камітэта спадчыны, Шонбрун быў уключаны ў Спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У спіс былі ўключаны як сам палац, так і парк з яго шматлікімі фантанамі і статуямі, гларыетай і Рымскімі развалінамі, а таксама заапарк — самы стары ў свеце.
Змест |
[правіць] Агульныя даныя
Палац Шонбрун размешчаны ў заходняй частцы Вены ў раёне Хітцынг па адрасе:
- Schloss Schoenbrunn Kultur- und Betriebsges.m.b.H., Schloss Schoenbrunn, 1130 Wien (Oesterreich).
Час працы:
- з 1 красавіка па 30 чэрвеня: 8:30-17:00;
- з 1 ліпеня па 31 жніўня: 8:30-18:00;
- з 1 верасня па 31 кастрычніка: 8:30-17:00;
- з 1 лістапада па 31 сакавіка: 8:30-16:30.
[правіць] Апісанне
Падобна астатнім загарадных рэзідэнцый іншых кіраўнікоў (Версаль, Пецяргоф) Шонбрун — гэта ансамбль, які аб'ядноўвае архітэктуру і прыроду, дзе парк становіцца працягам палацавых збудаванняў.
Варты ўвагі інтэр'ер — 1441 апартамент, часткова даступны для агляду.
У адным з самых пышных памяшканняў палаца — Люстэркавай зале — шасцігадовы Моцарт іграў для Марыі Тэрэзіі і яе двара.
Так званая «мільённая гасціная» з'яўляецца жамчужынай ракако — яе ўпрыгожваюць пано з кітайскага ружовага дрэва з каштоўнымі персідскімі і індыйскімі мініяцюрамі, абрамленыя пазалочанымі рамамі. У Вялікай галерэі, дзе сёння праходзяць асабліва ўрачыстыя прыёмы, танцаваў калісьці Венскі кангрэс.
Акрамя ўласна палаца, у комплекс уваходзіць французскі парк з падстрыжанымі дрэвамі, упрыгожаны шматлікімі скульптурамі міфалагічных персанажаў і ўвянчаны ля падножжа ўзгорка фантанам Нептуна.
У парку працуе палацавы летні тэатр, дзе праходзяць музычныя спектаклі і канцэрты. На тэрыторыі парку таксама размясціліся зараз некалькі музеяў, у прыватнасці, «Дом пальмаў» — шкло-металічная канструкцыя, створаная ў 1883 годзе, і Заапарк — пераемнік імперскага звярынца, які лічыцца найстаражытным заапарк ам не толькі ў краіне, але і ў Еўропе і свеце.
На ўзгорку каля палаца ўзвышаецца трыумфальная арка Гларыета.
[правіць] Гісторыя палаца
Першыя згадванні пра збудаванне на месцы цяперашняга палаца датуюцца XIV стагоддзем. Памесце, якае знаходзілася тут, звалася Катэнбург (ням.: Katterburg) і было ўласнасцю Кластэрнойбургскага (Klosterneuburg) манастыра. На той час Катэнбург уяўляў сабою дом, вадзяны млын, стайню і сад. У 1569 Катэнбург перайшоў у габсбургскія ўладанні.
Імператар Маціяс, паводле легенды, падчас палявання ў 1612 натыкнуўся на «прыгожыя крыніцы» (Schoene Brunnen), што пазней і дало цяперашнюю назву палацу.
Імператар Фердынанд II, і яго жонка, Элеанора Ганзага, якія любілі паляванне, абралі Шонбрун у якасці месца для паляўнічых вечарынак. Пасля смерці Фердынанда ў 1637 яго ўдава пасялілася ў замку, пераназваўшы яго ў Шонбрун.
У 1683 замак пацярпеў падчас аблогі Вены туркамі. Імператар Леапольд I вырашыў адбудаваць разбураны замак, і ў 1696 Іаган Бернард Фішэр фон Эрлах распачаў будаўніцтва, узяўшы за ўзор Версальскі палац. Вялікая частка прац была завершана да 1713, аднак будаўніцтва не было даведзена да канца.
[правіць] Шонбрун пры Марыі Тэрэзіі
У 1728 імператар Карл VI набыў Шонбрун і пазней падарыў яго сваёй дачцы, Марыі Тэрэзіі, будучай імператрыцы. Кіраванне Марыі Тэрэзіі было ключавым у гісторыі замка. Вядома, што яна захаплялася замкам і яго садамі, ператварыўшы Шонбрун у цэнтр палітычнага і палацавага жыцця.
У 1742 і 1743 будаўнічыя працы аднавіліся, і будынак быў рэканструяваны, у выніку чаго палац набыў свой цяперашні выгляд. Па жаданні імператрыцы ў паўночным крыле палаца быў пабудаваны тэатр, які ўрачыста адкрыўся ў 1747. У ліку спевакоў і акцёраў, якія выступалі ў тэатры, былі шматлікія дзеці імператрыцы. Сама Марыя Тэрэзія тут таксама дэманстравала свой талент спявачкі.
У 1752 муж Марыі Тэрэзіі, імператар Франц I, заснаваў поруч палаца Заапарк Шонбрун, які з'яўляецца на сённяшні дзень самым старым у свеце.
Пасля смерці Марыі Тэрэзіі, Палац Шонбрун выкарыстоўваўся толькі ў якасці летняй рэзідэнцыі імператараў.
[правіць] XIX—XX стагоддзі
У 1805 і 1809 палац двойчы займаў Напалеон. Французскі імператар размяшчаўся ў мемарыяльных пакоях Франца I Стэфана, ва ўсходнім крыле палаца. У гэтай жа часці палаца ў 1830 нарадзіўся Франц Іосіф.
Узыходжанне на трон Франца Іосіфа ў 1848 адзначыла новую выдатную эпоху ў гісторыі замка. Імператар абраў Шонбрун у якасці сваёй галоўнай рэзідэнцыі і правёў у ім вялікую частку свайго жыцця.
Значныя змены ў замку былі зроблены падчас падрыхтоўкі да жаніцьбы імператара Франца Іосіфа на герцагіні Баварскай Елізавеце.
У 1945 частка замка была пашкоджана ў выніку бамбардзіровак. Пасля вайны брытанскае камандаванне абрала палац у якасці свайго штаба.
З 1992 года Шонбрун (за выключэннем садоў палаца) кіраваўся кампаніяй Schloß Schönbrunn Kultur- und BetriebsGmbH, якая гарантавала эфектыўнае кіраванне і шырокую праграму рэканструкцыі і захавання будынка.
[правіць] Памяшканні палаца
Сёння замак налічвае 1441 пакой разнастайных памераў. 190 памяшканняў, якія не належаць музею, здаюцца ў арэнду прыватным асобам. Для наведвальнікаў адкрыты толькі сорак пакояў.
[правіць] Турызм
Пасля падзення манархіі ў Аўстрыі насельніцтва Вены вырашыла, што Парк Шонбрун з'яўляецца вельмі прывабным месцам для адпачынку і шпацыраў. Хутка парк і палац былі адкрыты публіцы, прыцягваючы штогод больш шасці мільёнаў наведвальнікаў (з іх 1,5 мільёнаў — наведвальнікі замка). Палац з усімі прылеглымі тэрыторыямі з'яўляецца важным турыстычным комплексам, які ўплывае на ўсю турыстычную галіну горада.
[правіць] Гл. таксама
- Хофбург — зімовая рэзідэнцыя венскага двара
- Гларыета Шонбруна
- Заапарк Шонбрун
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Шонбрун- Афіцыйны сайт
- surfvienna.net - 360° Panoramas
- Schönbrunn Palace: My Way of Telling History (.pdf format)
- Orangerie Schönbrunn
| Гэта пачатак артыкулу пра музеі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |