Род Вішнявецкіх

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Уласны герб

Вішнявецкія, Карыбут-Вішнявецкія, старадаўні княжацкі род герба «Карыбут».

Сваё паходжанне выводзяць з Альгердавічаў ад князя ноўгарад-северскага Змітра Карыбута Альгердавіча. Больш верагодна паходзяць з князёў Нясвіцкіх з Валыні. Родапачынальнік Міхайла Васілевіч Збаражскі (? — пасля 1516) валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні, адсюль прозвішча. Вішнявецкім належылі вялізныя зямельныя абшары і маёнткі на Украіне і Беларусі.

У 16 ст. Вішнявецкія падзяліліся на дзве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана Міхайлавіча) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра Міхайлавіча). Першая лінія ў мужчынскім родзе згасла ў 1744, другая - у 1673.

Змест

Выбітныя асобы [правіць]

Першая лінія [правіць]

  • Януш Антоні (16781741), староста пінскі, падчашы літоўскі (1697), маршалак надворны літоўскі (1699), кашталян віленскі (17021703), ваявода віленскі (1704), кракаўскі (1706), кашталян кракаўскі (1726).
  • Міхаіл Сервацы (16801744), брат Януша Антонія. Маршалак канфедэрацыі (1700), гетман польны літоўскі (170203, 170735), гетман вялікі літоўскі (170307, з 1735), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі (з 1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі.

Другая лінія [правіць]

  • Адам Аляксандравіч (?-1622), уладальнік маёнткаў на Украіне і Беларусі, актыўны прыхільнік праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай.
  • Міхал (16401673), сын Іераміі Міхала. Кароль Рэчы Паспалітай (1669-1673).

Літ.:

Гл. таксама [правіць]

У Сеціве [правіць]