Сабор Святога Стэфана (Мец)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Сабор Святога Стэфана
фр.: Cathédrale Saint-Étienne de Metz
49°07′13″ пн. ш. 6°10′32″ у. д.HGЯO
Краіна  Францыя
Месцазнаходжанне
Канфесія каталіцтва
Епархія Мецкая дыяцэзія[d]
Благачынне Q125621708?[3]
Архітэктурны стыль класічная готыка[d] і неаготыка
Дата заснавання 1240
Вышыня 88 м
Сайт cathedrale-metz.fr (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор Святога Стэфана або Ме́цкі сабо́р (фр.: Cathédrale Saint-Étienne de Metz, ням.: Stephanuskathedrale von Metz) — гатычны каталіцкі сабор у французскім горадзе Мец, дэпартамент Мозель, рэгіён Латарынгія. Сфарміраваны XIV стагоддзі, калі да паўночнага фасада старой раманскай царквы быў прыбудаваны новы неф. Сабор размешчаны ў самым цэнтры горада, на плошчы Зброі (фр.: Place d'Armes) і з’яўляецца асноўным аб’ектам гістарычнага цэнтра горада. У XV стагоддзі да сабора былі прыбудаваны папярочны неф і хоры. Вышыня нефа складае 41,41 метра, што робіць яго трэцім па велічыні ў Францыі.

Сабор Святога Стэфана з’яўляецца кафедральны саборам Мецкай дыяцэзіі Рымска-Каталіцкай царквы і рэзідэнцыяй біскупа Меца.

Сваю неафіцыйную назву — «Ліхтар Божы» — сабор атрымаў за вялікай колькасці вітраж оў, у прыватнасці, тут знаходзіцца самы вялікі вітраж у свеце, яго плошча складае 6,496 м². Над вітражамі сабора працавалі мастакі розных часоў і стыляў: у эпоху Адраджэння — Эрман фон Мюнстэр (ням.: Hermann von Münster), Тэабальд з Ліксгейма, Валянцін Буш (фр.: Valentin Bousch), у эпоху рамантызму — Шарль-Ларэн Марэшаль (фр.: Charles-Laurent Maréchal), а ў XX стагоддзі — ташыст Ражэ Бісьер (фр.: Roger Bissière), кубіст Жак Віён (фр.: Jacques Villon) і мадэрніст Марк Шагал.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сабор у XIX стагоддзі. Малюнак Юбера Клержэ

З III стагоддзя горад Мец быў цэнтрам біскупства. Першая царква на месцы сучаснага сабора была ўзведзена ў V стагоддзі ў гонар Святога Стэфана. Гэты святы, які жыў у I стагоддзі, стаў папулярным пасля здабыцця яго магілы ў 415 годзе, пасля гэтага ў гонар Святога Стэфана было асвечана шмат цэркваў, у прыватнасці, саборы ў Ліможы, Тулузе, Буржы і г.д.

Гісторык Рыгор Турскі распавядае, што, пасля нападу на Мец гунаў 7 красавіка 451 года адзіным ацалелым гарадскім будынкам стала царква Святога Стэфана. У VIII стагоддзі, пры дапамозе Піпіна Кароткага, да царквы былі прыбудаваны алтар, прэзбітэрый, амбулаторый і балдахін працы майстра Храдэганга. У 965—984 гадах па загаду біскупа Тэадорыха I, гэтыя элементы былі заменены новымі, у стылі раманскай архітэктуры. Перабудовы завяршыліся ў 1040, тады ж біскупам Тэадорыхам II была асвечана новая базіліка.

Сабор ў 1915 годзе. Малюнак Альбера Рабіды

Каля 1180 года на паўднёвым баку базылікі пачалося будаўніцтва капліцы Нотр-Дам-ля-Ронд ў стылі ранняй готыкі, завершанай у 1207 годзе.

У 1220 годзе біскуп Конрад фон Шарфенберг вырашае пабудаваць вялікі кафедральны сабор на месцы базілікі. Адным з архітэктараў сабора стаў П'ер Пера (фр.: Pierre Perrat), які раней прымаў удзел у будаўніцтве іншых буйных сабораў.

Асновай новага будынка былі сцены старой базілікі. Вестверк сабора быў створаны ў прыбудаванай раней капліцы, якая стала парталам новага сабора, тады ж з’явіліся бакавыя нефа сабора. Наступны этап будаўніцтва праходзіў у 12651285 гадах, калі былі ўзведзены трыфорый і дзве званіцы. У 1290-х гадах скончылася будаўніцтва вестверка, скляпенняў галоўнага нефа і аркбутанаў.

У 13001330 гадах на паўднёвым баку сабора была збудаваная капліца Найсвяцейшай Дзевы Марыі Марыі, у 1380 годзе завершана злучэнне паміж былой гатычнай капліцай і нефам. У 1384 годзе вітражны майстар Эрман фон Мюнстэр стварыў вітражны тымпан на заходнім фасадзе і акно-«ружу».

Будаўніцтва сабора працягнулася ў канцы XV стагоддзя, калі ў 14781483 гадах майстар Ан дэ Ранканваль (Hannes de Ranconval) узводзіць шпіль сабора, каля 1490 года дабудоўваецца паўночны трансепт, а ў канцы 1490-х гадоў былі завершаны гатычныя хоры і ўсходняя частка сабора. У 1504 годзе паўночны трансепт быў упрыгожаны вітражным тымпанам працы майстра Тэабальда з Ліксгейма ( Théobald de Lixheim ). У тым жа годзе пачалося будаўніцтва паўднёвага трансепта, і каля 1520 года асноўны аб’ём будаўніцтва быў завершаны. У 15181539 гадах майстар Валянцін Буш ўпрыгожыў сабор вітражамі.

Сабор быў асвечаны 11 красавіка 1552.

У 1755 годзе французскі архітэктар Жак-Франсуа Бландэль прапанаваў рэканструяваць будынак сабора. Праект рэканструкцыі падтрымаў губернатар Меца Труа-Эвешэ, які вырашыў, што Мец не павінны саступаць Нансі і яго плошчы Станіслава. У выніку рэканструкцыі перад саборам з’явілася плошча, Каралеўскае месца, для чаго прыйшлося разбурыць прылеглыя будынкі: манастыр, тры царквы (Сен-П’ер-ле-В’е, Сен-П’ер-ле-мажор і капліцу герцага Латарынгскага, дамы) і фасад сабора. Рэканструкцыя завяршылася ў 1764 годзе.

У 1877 годзе сабор значна пацярпеў ад пажару, выкліканага феерверкамі. Пасля гэтага выпадку было вырашана адбудаваць сабор у формах неаготыкі. У 18981903 гадах быў цалкам перабудаваны заходні фасад. Порцік працы Бландэля быў разбураны, а на яго месцы пабудаваны новы, у неагатычным стылі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

План сабора
Гаргульі

Сабор Святога Стэфана узведзены ў стылі палымнеючай готыкі, з жоўтага вапняку, здабытага ў Латарынгіі, у камуне Мантуа-ла-Мантань. Планіроўка будынка характэрная для французскай готыкі: адносна кампактная форма з нязначнымі выступамі трансептаў і бакавых капліц. Сабор размешчаны на вяршыні пагорка над ракой Мозель, такое размяшчэнне абумовіла нестандартны напрамак галоўнай восі будынка: з паўночна-ўсходу на паўднёва-захад, замест класічнай восі ўсход-захад. Таксама, у адрозненне ад іншых французскі і нямецкіх гатычных сабораў, дзе маюцца тры парталы, увянчаныя акном-«ружай», і дзве вежы-званіцы, сабор у Мецы мае толькі адзін партал, на заходнім фасадзе, і дадатковы ўваход, так званы партал Найсвяцейшай Дзевы Марыі, з паўднёва-заходняга боку.

Неф сабора падтрымліваецца аркбутанамі, яго самая высокая кропка знаходзіцца на вышыні 41,41 метра, што робіць неф сабора Святога Стэфана адным з самых высокіх у свеце. Бакавыя нефы, вышыня якіх складае толькі 14,3 метра, кантрастуюць з высокім галоўным нефам, візуальна падкрэсліваючы яго вышыню і веліч. Такая асаблівасць архітэктуры сабора дазволіла вітражным майстрам ствараць высокія, падоўжаныя вітражы.

З паўднёвага боку сабора знаходзіцца вежа-званіца вышынёй 88 метраў — так званая фр.: tour de la Mutte «званіца ла Мют». Званіца была пабудавана ў XV стагоддзі і адрэстаўраваная ў XIX стагоддзі. Яе звон можна пачуць толькі ў выключных выпадках: падчас вялікіх святаў, калі ў горадзе пажар ці калі горад атакуюць ворагі. Апошні раз звон званіў у 1918 годзе, калі скончылася Першая сусветная вайна.

На паўночным баку сабора размешчана меншая, 69-метровая вежа-званіца дзю Шапітр (фр.: la tour du Chapitre). Ніжняя частка гэтай вежы была ўзведзена ў XIII стагоддзі, верхняя — у 18401843 гадах. На фасадзе вежы знаходзіцца вялікае распяцце працы скульптара Дзюжардэн, устаноўленае ў 1894 годзе, а ўнутры званіцы — пяць званоў розных гадоў.

У саборы пахаваныя выбітныя асобы сярэдневяковага Меца — архітэктар сабора П’ер Пера, майстар вітражоў Эрман фон Мюнстэр, біскупы мецкія Поль Дзюпон дэ Лож і Жорж д’Абюсон дэ ла Файляд.

У саборы Святога Стэфана захоўваецца шмат рэліквій, у прыватнасці, каштоўныя біскупскія крыжы XII—XIII стагоддзяў, пярсцёнак Святога Арнульфа, візантыйская мантыя XII стагоддзя, малітвеннік Дрогана VIII стагоддзя, біблія Карла II, ювелірныя вырабы XII—XIX стагоддзяў, манускрыпты.

Унутры сабора знаходзіцца крыпта. Яе асаблівасцю з’яўляецца статуя дракона Граўлі (Graoully), які, па легендзе, Святы Клімент, першы мецкі біскуп, выгнаў з горада, дзе ён жыў.

Вітражы[правіць | правіць зыходнік]

Вітражы сабора Святога Стэфана належаць да розных эпох. Вітражы XIV стагоддзя стварыў Эрман фон Мюнстэр, гэтыя вітражы размешчаны на паўднёва-заходняй частцы сабора, у нартэксе. У XVI стагоддзі вітражы для сабора вырабляў майстар Валянцін Буш, яго працы можна ўбачыць у паўднёвым трансепце і ў амбулаторыі. У паўночным трансепце — вялікі вітраж працы Тэабальда з Ліксгейма. У бакавой капліцы Святых Таінстваў знаходзяцца вітражы працы Жака Віёна, а вітражы працы Марка Шагала размешчаны злева і справа ад паўночнага трансепта.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Адметнасцю сабора з’яўляецца хрысцільная з чырвонага мармуру. Вырабленая ў часы Рымскай імперыі, яна належала аднаму з багацеяў Дывадурума, старажытнарымскага горада, на месцы якога паўстаў Мец.
  • Сярод пахаванняў сабора знаходзіцца магіла П’ера Пера, архітэктара сабора. Паводле легенды, у будаўніцтве святыні яму дапамог д’ябал, за што запатрабаваў яго душу. Архітэктар падпісаў дагавор з д’яблам, паводле якога той павінен быў атрымаць душу Пера, як толькі цела апошняга пакладуць у зямлю. Аднак калі Пера памёр, яго цела, паводле яго завяшчання паклалі ў свінцовую труну, якую паставілі ў склепе, які знаходзіўся на некаторай адлегласці ад зямлі. Такая хітрасць не дазволіла д’яблу забраць душу архітэктара.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]