Удзельнік:J-ka Zadzvinski/Рабочы клас з ЭГБ (вычытка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Рабочы клас пачаў фарміравацца ў часы разлажэння феадальных і станаўлення капіталістычных адносін. Перадумовы ўтварэння рабочага коаса ў краінах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы склаліся ў XVIXVIII стст. у ходзе першапачатковага накаплення капіталу. Завяршальны этап у развіцці рабочага класа звязаны з прамысловай рэвалюцыяй, якая пачалася ў Вялікабрытаніі ў 1760—1790-я гг. і ў 1-й палове XIX ст. пашырылася на многія краіны свету.

Гісторыя рабочага класа Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

На фарміраванні рабочага класа Беларусі адмоўна адбіліся разбурэнні гаспадаркі ў выніку войнаў 2-й паловы XVII ст., пачатку XVIII ст. і пачатку XIX ст., а таксама запозненае панаванне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання, якая захоўвалася да 1861 г. 3 прычыны недахопу капіталаў гарадская, купецка-мяшчанская прамысловасць, заснаваная на вольнанаёмнай працы, у 1-й палове XIX ст. была прадстаўлена ў Беларусі рамяством з адзінкавымі дробнатаварнымі (6—15 рабочых) прадпрыемствамі. У якасці буйных прамыслоўцаў выступалі памешчыкі-латыфундысты. Ім належалі ўсе мануфактуры (у 1796 г. іх было 53, у 1828 г. — 104) і пераважаная большасць дробнатаварных прадпрыемстваў, якіх у канцы XVIII ст. налічвалася каля 8,8 тыс. Вотчынныя мануфактуры функцыянавалі на аснове бясплатнай працы прыгонных сялян, часткова выкарыстоўвалі прымусовы наём. Вотчыннікі- прадпрымальнікі сталі ініцыятарамі прамысловай рэвалюцыі, якая ў Беларусі пачалася ў 1820-я г. з заснавання 2 суконных фабрык. У 1845 г. налічвалася 9 прадпрыемстваў фабрычнага тыпу, у 1850 г. — 13, у 1860 г. — 70. Да гэтага часу 36% прамысловых рабочых працавалі на аснове вольнага найму. У выніку сялянскай рэформы 1861 г. усе рабочыя сталі вольнанаёмнымі. Рэформа паскорыла прамысл. рэвалюцыю (дынаміку росту прамысл. рабочых Беларусі па тыпах прадпрыем- стваў у 1860—90-я г. гл. ў табліцы).

Агульная колькасць прамысловых рабочых за 18601900 гг. вырасла ў 4,3 раза, а фабрычных — амаль у 11 разоў. Удзельная вага рабочых рамесных і дробнакапіталістычных прадпрыемстваў зменшылася на 16,5%, а на фабрычных павялічылася на 11,4%. Аднак і ў 1900 г. яны складалі менш як 1/5 частку ўсіх рабочых прамысловасці. Амаль 2/3 рабочых былі распылены на рамесных і дробнакапіталістычных прадпрыемствах. Невялікімі ў большасці былі і фабрыкі. У 1900 г. на прадпрыемствах з колькасцю да 50 рабочых працавала 46,3% усіх фабрычных рабочых Беларусі (у Расіи — 14,3%). Вяликае пашырэнне дробнай вытворчасці тлумачыцца ў асноўнай спецыялізацыяй прамысловасці Беларусі на апрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, лясной і мінеральнай сыравіны. Гэты ж фактар вызначыў галіновую структуру прамысловасці і рабочага класа. У 1900 г. 93% рабочых працавалі ў тэкстыльнай (56 тыс.), дрваапрацоўчай і кардонна-папяровай (53,4% тыс.), харчасмакавай (26,2 тыс.), металаапрацоўчай (15,5 тыс.) і сілікатна-будаўнічай (15,4 тыс.) галінах. 3 гэтым звязана і размяшчэнне амаль 66% прадпрыемстваў (без уліку рамесна-саматужных) у сельскай мясцовасці — мястэчках і памешчыцкіх маёнтках — бліжэй да крыніц сыравіны, больш таннай і менш патрабавальнай рабочай сілы. Найбуйнейшыя фабрыкі, заводы і мануфактуры, як правіла, размяшчаліся ў гарадах. У пачатку XX ст. ў іх налічвалася 90% рабочых металаапрацоўчай, 60% сілікатна-будаўнічай, 53,1% дрэваапрацоўчай і 52,2% харчасмакавай прамысловасці. Пераважную большасць складалі пастаянныя рабочыя, г.зн. тыя, хто працаваў па найме круглы год. Па-за гарадамі працавала 90,9% рабочых хімічнай, 93% — шкляной, 61,9% — лёгкай прамысловасці.

Пасля адмены прыгоннага права попыт на наёмную рабочую сілу павялічыўся і ў сельскай гаспадарцы Беларусі, найперш у памешчыцкіх маёнтках, пазбаўленых дармавой працы прыгонных сялян. Рэзерв для найму ў пачатку 1860-х г. складалі каля 140 тыс. беззямельных памешчьшкіх і дзяржаўных сялян і каля 60 тыс. памешчыцкіх дваровых людзей, якія паводле Папажэнняў аб рэформе (19 лютага 1861 г.) не атрымалі зямельных надзелаў. Да канца XIX ст. колькасць працаздольнага пралетарскага і паўпралетарскага насельніцгва, якое не магло пражыць без продажу сваёй рабочай сілы, вырасла ў беларускай вёсцы да 1,5 млн. чал. 3 іх 2/3 маглі знайсці працу ў мясцовай сельскай гаспадарцы і прамысловасці, а астатнія шукалі заробкаў пераважна па-за межамі Беларусі. Ужо ў канцы 1860 — пачатку 1870-х г. наёмныя работнікі (гадавыя, сезонныя, падзённыя) выкарыстоўваліся ў большасці панскіх маёнткаў. Пры гэтым у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў пераважаў капіталістычны наём, а ў Віцебскай і Магілёўскай губерняў назіралася прыблізная раўнавага найму і адпрацовак. Пашыралася выкарыстанне наёмнай працы і ў гаспадарках заможных сялян, на аснове якіх фарміравалася аграрная буржуазія. Пастаянных наёмных работнікаў (парабкаў) трымалі 71,4 тыс. гаспадарак памешчыкаў, сельскай буржуазіі і заможных сялян, што складала 67,8% ад агульнай колькасці такіх гаспадарак. Сярод парабкаў пераважалі сямейныя людзі, якія пры найме атрымлівалі невялікія зямельныя надзелы і такім чынам прымацоўваліся да гаспадаркі ўладальніка. Перапісам насельніцтва 1897 г. у 5 заходніх губернях улічаны 182,2 тыс. гадавых парабкаў. 3 іх 80,6% працавалі ў земляробстве, а 18,4% — у жывёлагадоўлі. Па ўзроўні выкарыстання працы парабкаў у еўрапейскай Расіі Беларусь саступала толькі прыбалтыйскім губерням. У выніку развіцця капіталізму ў парэформенныя дзесянігоддзі агульная колькасць наёмных работнікаў у эканоміцы Беларусі да канца XIX ст. вырасла да 400 тыс. чал. 3 іх у прамысловасці былі заняты 178,8 тыс., на чыгуначным транспарце — 24,8, у будаўніцгве, на рачным і гужавым транспарце, у сродках сувязі, гандлі і іншых сферах найму — 67,5 тыс., у сельскай гаспадарцы — 130 тыс. (у разліку на сучасную тэрыторыю Беларусі). Жанчыны сярод прамысловых рабочых складалі 16%, сярод пастаянных сельскагаспадарчых работнікаў — 33,9%, непаўналетнія — адпаведна 6 і 11,9%. Паводле перапісу 1897 г., 50,2% прамысловых рабочых мелі ўзрост ад 20 да 39 гадоў, 27% — ад 15 да 18 гадоў (на 5% больш, чым па еўрапейскай Расіі). Узрост пастаянных і сезонных сельскагаспадарчых рабочых звычайна вагаўся ад 18 да 45 гадоў.

Рабочы клас Беларусі фарміраваўся пераважна з прадстаўнікоў нацыянальнасцей, што пражывалі на тэрыторыі 5 заходніх губерняў, — беларусаў, яўрэяў, рускіх, палякаў, украінцаў, літоўцаў, латышоў. У цэлым сярод 290 тыс. рабочых Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай губерній, занятых у прамысловасці, гандлі, на ўсіх відах транспарту і сродках сувязі, а таксама ў якасці хатняй прыслугі і падзёншчыкаў (гарадскіх) 60% складалі яўрэі, 17% — беларусы, па 10% — палякі і рускія, каля 4% — латышы, літоўцы і ўкраінцы.

У 1860—1870-я гады расійскі ўрад не ўмешваўся ва ўзаемаадносіны рабочых і прадпрымальнікаў. Умовы найму дыктавалі апошнія. Працягласць рабочага дня фактычна вызначалася фізічнымі магчымасцямі работнікаў. Закон 1785 аб 12-гадзінным рабочым дні ў рамястве («ад 6 да 6») з 2 гадзінамі перапынку не выконваўся. Рамесныя рабочыя нярэдка працавалі па 16—18 гадзін у суткі. На фабрыках і мануфактурах рабочы дзень быў карацейшы (12—14 гадзін), на вінакурных заводах дасягаў 16 гадзін. Спыніць наступленне капіталу на жыццёва важныя інтарэсы рабочых, якое несла ў сабе пагрозу фізичнага выраджэння рабочага класа, магло тольки іх арганізаванае супраціўленне. Рост рабочага руху ў прамысловых цэнтрах і патрабаванні грамадскасці прымусілі царскі ўрад увесці пэўныя абмежаванні эксплуатацыі рабочых у буйной прамысловасці, найперш дзяцей. 1 чэрвеня 1882 г. выдадзены закон аб забароне на фабрыках, заводах і мануфактурах выкарыстання дзяцей да 12 гадоў, абмежаванні працоўнага дня падлеткаў (12—15 гадоў) і вызваленні іх ад працы ў начны час, святочныя дні; у шкодных для здароўя вытворчасцях праца дзяцей і падлеткаў забаранялася. Для кантролю за выкананнем закону ўводзіліся фабрычныя інспекцыі, якія складаліся ў асноўным з рабочых. Законам ад 3 чэрвеня 1885 г. не дазвалялася начная праца жанчын і падлеткаў (да 17 гадоў) на тэкстыльных прадпрыемствах. У чэрвені 1886 г. выдадзены закон аб абавязковым увядзенні на прадпрыемствах разліковых кніжак з фіксаванымі ўмовамі найму. Да заканчэння тэрміну дагавору змяняць іх без згоды абодвух бакоў не дазвалялася. Забараняўся разлік з рабочымі купонамі і таварамі. На фабрыках уводзіліся правілы ўнутранага распарадку. За парушэнне іх спаганяліся штрафы. Вызначаўся максімальны памер штрафавання, прычым штрафныя грошы павінны былі расходавацца на патрэбы рабочых. Пад уздзеяннем масавых стачак пецярбургскіх рабочых урад 2 чэрвеня 1897 г. выдаў закон аб абмежаванні рабочага дня на фабрыках і заводах да 11,5 гадзіны і ўстанаўленні абавязковых нядзельных і святочных дзён адпачынку (66 у год). Закон ад 2 чэрвеня 1903 г. абавязваў прадпрымальнікаў аказваць дапамогу рабочым, якія пацярпелі ад няшчасных выпадкаў на вытврчасці. Наём сельскагаспадарчых рабочых рэгуляваўся «Часовымі правіламі» ад 1 красавіка 1863 г. і «Палажэннем» ад 12 чэрвеня 1886 г.

У адрозненне ад краін Захаду рабочы клас Расійскай імперыі да рэвалюцыі 1905—1907 гг. не меў ніякіх палітычных правоў і свабод, у т.л. права на стварэнне прафсаюзаў і правядзенне забастовак з мэтай паляпшэння свайго эканамічнага становішча. Рэвалюцыя прымусіла Мікалая II падпісаць 17 кастрычніка 1905 г. Маніфест, паводле якога ў краіне ўводзіліся «непарушныя асновы грамадзянскай свабоды на прынцыпах сапраўднай недатыкальнасці асобы, свабоды сумлення, слова, сходаў і саюзаў». Дзяржаўная дума надзялялася заканадаўчымі паўнамоцтвамі, пашыралася кола яе выбаршчыкаў, да якіх далучаліся і наёмныя рабочыя. Паводле закона ад 11 снежня 1905 г. выбарчае права атрымалі рабочыя прамысловых прадпрыемстваў, на якіх працавала не менш за 50 мужчын. У сувязі з гэтым стваралася рабочая курыя, асаблівасцю якой была адсутнасць маёмаснага цэнзу. Нормы закону выключалі магчымасць выбрання ў беларускіх губернях рабочага дэпутатам Думы. Указам ад 2 снежня 1905 г. адмянялася крымінальнае праследаванне ўдзельнікаў эканамічных стачак, калі яны праходзілі мірна. Указ ад 4 сакавіка 1906 г. дазваляў стварэнне прафесійных саюзаў наёмных рабочых і служачых у прамысловасці і гандлі. Палітычная дзейнасць прафсаюзаў і іх аб’яднанне на гарадскім, рэгіянальным і агульнарасійскім ўзроўнях забаранялася. У ходзе рэвалюцыі рабочыя дамагліся істотнага павышэння зарплаты (у прамысловасці, падпарадкаванай нагляду фабрычнай інспекцыі, у сярэднім на 30,2%), скарачэння рабочага дня да 8—10 гадзін, заключэння капектыўных (праз прафсаюзы) дагавораў аб найме, паляпшэння ўмоў працы. Аднак у 1907 г. прадпрымальнікі з дапамогай улад ліквідавалі многія заваёвы рабочых. 12 чэрвеня 1912 г. зацверджаны закон аб страхаванні рабочых на выпадак хваробы, які распаўсюджваўся на прадпрыемствы, дзе працавала не менш як 20 чал. пры наяўнасці рухавіка і не менш як 30 чал., занятых ручной працай. Для выдачы дапамогі ствараліся бальнічныя касы, у якія рабочыя плацілі штоомесячна 1—2% ад сумы заробку, а ўласнік прадпрыемства ўносіў 2/3 ад сумы складак рабочых. У праўленнях кас рабочыя мелі перавагу ў 1 голас над прадстаўнікамі адміністрацыі. Дапамога аказвалася ў памеры ад 1/4 да 2/3 заробку. Жанчынам давалася дапамога па цяжарнасці за 1 месяц да родаў ад паловы да 2/3 заработнай платы.

Значныя змены ў колькасці, складзе і становішчы рабочых Беларусі адбыліся ў перыяд Першай сусветнай вайны. У сувязі з ваеннымі абставінамі да канца 1914 г. закрылася каля 20 прадпрыемстваў, якія знаходзіліся пад наглядам фабрычнай інспекцыі. Увядзенне ў пачатку вайны «сухога закону» прывяло да спынення дзейнасці вінакурных заводаў. Частку прадпрыемстваў улады вывезлі на Усход. Дзесяткі тысяч рабочых Беларусі былі мабілізаваны ў армію. У выніку ў 1917 г. колькасць рабочых цэнзавай прамысловасці на незанятай немцамі тэрыторыі Усходняй Беларусі ў параўнанні з даваенным часам зменшылася амаль на 1/3. Пры гэтым істотна (з 38,6 да 53,2%) павялічылася ўдзельная вага жанчын і падлеткаў. У гады вайны ва ўсходне-беларускіх губернях з’явіліся дзесяткі буйных вайсковых майстэрняў і прадпрыемстваў Усерасійскага земскага саюза і Саюза гарадоў, якія абслугоўвалі патрэбы фронту па рамонце ваеннай тэхнікі. На іх працавала да 25 тыс. высокакваліфікаваных рабочых (мабілізаваных і вольнанаёмных) з прамысловых цэнтраў Расійскай імперыі. Агульная колькасць рабочых у буйной прамысловасці Беларусі з улікам вайсковай у пачатку 1917 г. дасягнула 50 тыс. Вайна рэзка пагоршыла становішча рабочых. Сярэдняя зарплата фабрычна-заводскіх рабочых у Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губернях у 1915 г. на 47,6% саступала агульнарасійскаму ўзроўню. I гэта ва ўмовах, калі ў прыфрантавых гарадах Беларусі з прычыны перапаўнення іх бежанцамі і вайскоўцамі цэны на тавары першай неабходнасці і кватэрная плата былі непараўнальна вышэйшыя, чым у Цэнтральнай Расіі. Зарплаты большасці рабочых не хапала на аплату нават паловы самых неабходных расходаў. Хуткаму росту цэн і разгулу спекуляцыі садзейнічалі ўсё больш частыя і працяглыя перабоі з дастаўкай прадуктовых тавараў. Да канца 1916 г. кошт харчовых прадуктаў і прамысловых тавараў на Беларусі ў параўнанні з 1913 г. вырас у 3—5 разоў. Аднак масавы арганізаваны пратэст рабочых супраць невыносных умоў існавання ў прыфрантавых абставінах быў практычна немагчымы.

У час Першай сусветнай вайны, рэвалюцый 1917, грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі 1918—1920 гг. загінула шмат людзей працаздольнага ўзросту, якія былі заняты на заводах і фабрыках, прадпрыемствах транспарту і будоўлі. 3-за адсутнасці неабходных матэрыяльных і фінансавых сродкаў аднаўленне народнай гаспадаркі ішло маруднымі тэмпамі. Таму адсутнічала рэальная магчымасць уладкаваць на працу ўсіх асоб, якія дэмабілізоўваліся з войска ці жадалі перайсці з вёскі ў сферы прамысловай вытворчасці. У выніку на працягу некалькіх гадоў мірнага жыцця замест заканамернага росту колькасці рабочага класа адбываўся процілеглы працэс: у 1922 г. у цэнзавай прамысловасці Віцебскай і Гомельскай губерняў было занята 12,3 тыс. рабочых супраць 28,6 тыс. на пачатку 1921 г.

У Заходняй Беларусі, якая з 1918 да 1939 гг. знаходзілася пад уладай Польшчы, у прамысловай вытворчасці было занята 6,9% насельніцтва. Рабочыя польскай нацыянальнасці працавалі на буйных прадпрыемствах і транспарце, яўрэйскай — у дробным рамястве; беларусы былі заняты пераважна ў дрэваапрацоўчай прамысловасці, на прадпрыемствах па апрацоўцы мясцовай сыравіны — шкляных, цагельных, вінакурных заводах, млынах, у якасці сезонных рабочых. Канцэнтрацыя рабочага класа была нізкая: больш за 100 чал. працавала толькі на 80 прадпрыемствах і больш за 500 чал. — на 6. Найбольшая колькасць рабочых была занята на 31 лесапільным заводзе і 14 фанерных фабрыках; на 34 млынах, піваварнях, броварах, тытунёвых фабрыках і 11 гутах працавала 2,2 тыс. рабочых, на 27 цагельных заводах — 1,2 тыс. Найбольш развітым у прамысловых адносінах было Беластоцкае ваяводства, дзе знаходзілася 100% тэкстыльшчыкаў, 86% гарбароў, 60% рабочых піваварных заводаў, 51% гутаў, 25% тартакоў. У Гродзенскім ваяводстве было сканцэнтравана 100% тытунёвай, 88% папяровай, 54% керамічнай і 48% шкляной вытв-сці. У Віленскім ваяводстве рабочыя працавалі на прадпрыемствах харчовай, дрэваапрацоўчай, папяровай і гарбарнай прамысловасці. У Пінскім павеце большасць рабочых была занята на запалкавай і 4 фанерных фабрыках, у Лідскім павеце — на 10 лесапільных заводах, фабрыцы гумавых вырабаў «Ардаль», шклозаводзе «Нёман». 20 тыс. чал. працавалі ў вагонарамонтных майстэрнях і паравозных дэпо чыгуначных вузлоў у Маладзечне, Лідзе, Баранавічах, Вільні, Брэсце, Лунінцы. У 1928 г. у Беластоку налічвалася 8 тыс. тэкстыльшчыкаў. Больш за 46,8 тыс. чал. былі занягы ў гандлі, бытавым абслугоўванні і камунальнай гаспадарцы. На прадпрыемствах дрэваапрацоўчай прамысловасці ў розны час налічвалася 7—9 тыс. чал. Агульная колькасць рабочага класа Заходняц Беларусі не перавышала 100 тыс., без уліку сезонных рабочых. На многіх прадпрыемствах машыны і механізмы адсутнічалі, пераважала ручная праца. Сацыяльныя правы аб 8-гадзінным рабочым дні, бальнічных касах, платных адпачынках і ахове працы, якія былі заваяваны рабочым класам Польшчы ў 19181919 гг., у Заходняй Беларусі амаль не дзейнічалі. Рабочы дзень на прамысловых прадпрыемствах доўжыўся 10 гадзін, а на дробных ён увогуле не рэгламентаваўся і дасягаў 10—12 гадзін. Зарплата рабочых была ніжэйшая, чым у астатняй Польшчы. Так, калі сярэднегадзінная зарплата рабочага дрэваапрацоўчай прамысловасці ў Варшаўскім ваяводстве раўнялася 0,78 злотых, то ў Палескім — 0,42, Навагрудскім — 0,31; у цагельнай прам-сці адпаведна 0,62 і 0,35 злотых. Часта яна выдавалася не ірашамі, а бонамі, якія можна было атаварыць у вызначаных крамах, дзе прадукты былі больш дарагія і горшай якасці. Выплата заробку часга затрым- лівалася. На нізкім узроўні была, а ў лясной прам-сці наогул адсутнічала тэхніка бяспекі і аховы, што часга пры- водзіла да няшчасных вьтадкаў. У 1923—28 на прадпрыемствах Віленскага 1 Навагрудскага ваяв. іх эдарылася 596, у тл. 62 са смярогным вынікам. Паста- янным спадарожнікам рабочых было беспрацоўе. Паводле афіц. звестак у 1926 у Зах. Беларусі была 21 тыс. беспрацоў- ных, у тл. ў Беластоцкім ваяв. — 13 090 чал., Палескім — 1880, Нава- ірудскім — 910, Віленскім — 5020. На біржах працы не бралі на ўлік і не дава- лі дапамогу тым, хто да звальнення прапрацаваў не менш як 6 месяцаў, а таксама рабочых дробных прадпрыем- стваў з колькасцю менш за /> чал., хто працаваў 2—3 дні ў тыдзень, лясных, с.-г. рабочых, падзёншчыкаў, сезонні- каў, хатнюю прыслугу, мсшадзь да 21 года і інш. Масавае беспрацоўе вяло да скарачэння насельніцтва ў гарадах. У пошуках сродкаў існавання тысячы ра- бочых мусілі эміірыраваць у інш. краі- ны. Нязначная частка зарэгістраваных беспрацоўных атрымлівала невял. дапа- могу на працягу некалыох тыдняў. Асабліва цяжка адбіўся на становішчы Р.к. Зах. Беларусі сусв. эканам. крызіс 1929— 30. Да 1930 прадукцыя прам-сці скарацілася на 30—40%. У 1931 закры- ліся запалкавыя ф-кі ў Гродне, Брэсце, Слоніме і Міёрах, цэментны з-д у Ваў- кавыску. Эканам. крызіс стаў трагедыяй для дробных рамеснікаў у мястэчках, яюя ў асн. працавалі на патрэбы вёскі. Закон 1933 аб працягласці працы лікві- даваў 46-гадзінны рабочы тыдзень, уве- дзены ў 1919 (больш вядомы пад назвай «англійскай суботы») і зацвердзіў 48-га- дзінны. Плата за звьпшадзінную працу магла быць павышана толькі на 25%, а не на 50%, як раней. Скарачаўся на 1— 2 дні адпачынак і памяншаўся ўзровень узнагароджання за час адпачынку. Уво- дзіліся больш жорсткія правілы ўнутр. распарадку («табелі караў» — спісы па- карання і ішрафаў). У пач. 1930-х г. па- чалася ліквідацыя калектыўных даіаво- раў. У 1933 эканам. крызіс у Зах. Бела- русі, як і ва ўсёй Польшчы, змяніўся дэпрэсіяй, а потым некат. уздымам эка- номікі. Аднак сгановішча рабочых і пасля крызісу заставалася цяжкім. У 1934 колькасць зарэгістраваных беспра- цоўных у 4 паўн.-зах. ваяводствах скла- дала 27 тыс. чал. У гэтым жа годзе быў прыняты закон аб прымусовай калек- тыўнай умове ці «закон супраць страй- каў». У адпаведнасці з планамі нар.-гасп. развіцця БССР прадугледжвалася бу- даўніцтва новых з-даў і ф-к, пашырэн- не аб’ёмаў прамысл. вытв^сці, што абумоўлівала колькасны рост Р.к. Яго па- паўненне адбывалася гал. чынам за кошт сельскага насельніцтва. Былі ад- крыты новыя школы фабрычна-завод- скага навучання (ФЗН). За 1928/29 — 1932/33 яны выпусцілі для нар. гаспа- даркі рэспублікі больш за 20 тыс. чал., што дазволіла палепшыць прафес.-ква- ліфікацыйны склад Р.к. Акрамя школ ФЗН Р.к. яшчэ ў большай ступені па- паўняўся праз курсавую падрыхтоўку. У 1931 толькі на курсах, якія дзейнічалі ў сістэме Наркамата працы БССР, пад- рыхтавана 17,4 тью. рабочых або ў 12 разоў болып, чым у 1929. Многія буй- ныя прадпрыемствы самі рыхтавалі сабе рабочых ва ўласных школах ФЗН і на курсах. У выніку ўдзельная вага квалі- фікаваных рабочых цэнзавай прам-сці ў іх агульнай колькасці вырасла з 28% у ліст. 1927 да 35% у канцы 1932, паўква- ліфікаваных — з 39 да 43%. За гэты ж час працэнт некваліфікаваных рабочых зменшыўся з 34 да 22. Тым не менш у 1932 патрэбнасць Беларусі ў кваліфіка- ваных рабочых была задавсшена толькі на 43%. Сярэднегадавая колькасць пра- мысл. рабочых БССР (у межах да вер. 1939) у 1940 склала 239 тыс. чал. Най- больш іх было сканцэнтравана ў мета- лургічнай (46,8 тыс.), тэкстыльнай (33,8) і харчовай (28,9 тыс.) галінах. Па- вялічылася колькасць рабочых на транспарце, будаўніцгве, у сувязі, на лесанарыхтоўках і лесасплаве, у саўга- сах, гандлі, грамадскім харчаванні і інпі- сферах. У 1940 беларусы ў агуль- ным ліку рабочых буйной прам-сці складалі 76%, яўрэі — 12,5, рускія — 5, палякі — 3%. Яшчэ большай была ўдзельная вага беларусаў сярод будаўні- чых і аірарных рабочых. 3 дасягненнем пэўных пазітыўных зрухаў у развіцці эканомікі стала магчымым паляпшэнне матэрыяльнага становішча Р.к. Буйной заваёвай стала ліквідацыя да канца 1930 беспрацоўя. 3 гэтага часу для рабочых ужо не існавала праблемы працаўладка- вання. Аднак аплачвалася іх праца ніз- ка, пакодькі ўвесь гэты час дзяржава імкнулася як мага большыя сумы з нац. дахсду выкарыстоўваць на паірэбы ін- дустрыялізацыі. 3 прычыны нізкай эфек- тыўнасці калгасна-саўгаснай вытв-сці не хапала харчовых тавараў, цэны на якія пастаянна раслі. Каб сгрымаць падзен- не жыццёвага ўзроўню рабочых, давя- лося ў пач. 1930-х г. пайсці на стварэн- не пры ф-ках і з-дах сельскіх дапамож- ных гаспадарак, пашырэнне сеткі зак- рытых рабочых кааператываў і аддзелаў рабочага забеспячэння. У 1934 дапа- можныя гаспадаркі прадпрыемстваў рэспублікі мелі 27 тыс. га зямлі, пад ка- лектыўнымі агародамі — каля 8 тыс. га; з агульнай колькасці рабочых сем’яў прамысл. іарадоў 22% мелі індывідуаль- ныя ўчасткі, плошча якіх складала 6,9 тыс. га. 3 прыняццем такіх мер удалося аслабіць вастрыню праблемы забеспя- чэння рабочых харч. таварамі, сэкано- міць грошы на набыццё прамысл. выра- баў. У адпаведнасці з рашэннем саюз- нага ўрада і ў Беларусі з 1.1.1935 адме- нена картачная сістэма на продаж хлеба, мукі, круп, а праз год — і нармі- раванае размеркаванне прамысл. тава- раў. Гэта яшчэ не азначала, што былі канчаткова пераадолены цяжкасці з на- быццём рабочымі прадметаў першай неабходнасці. Гал. чынам з-за павы- шэшія рознічных цэн рэальная заработ- ная плата расла марудней за наміналь- ную. У вер. 1940 зноў прынята рашэнне аб пераходзе да арганізацыі на прад- прыемствах сельскіх дапаможных гаспа- дарак, прадукцыя якіх прызначалася для заводскіх сталовак. Рабочыя заах- вочваліся да атрымання прысядзібных участкаў, яюя былі ўстаноўлены ў памеры 0,15 га на сям’ю. Росг колькасці, павы- шэнне прафес.-кваліфікацыйнага ўзроў- ню, клопаты аб паляпшэнні матэрыяль- нага становішча Р.к. станоўча адбіліся на маштабах яго эканам. дзейнасці. За гады даваен. пяцігодак уведзена ў эк- сплуатацыю вял. колькасць з-даў і ф-к, у тл. БелДРЭС і Мінская гар. электра- станцыя № 1, Гомельскі з-д с.-г. ма- шын, Бабруйскі дрэваапрацоўчы камбі- нат, Крычаўскі цэменгны з-д, Аршанскі льнокамбінат, Мінская і Віцебская швейныя ф-кі. Асвоены выпуск многіх відаў прамысл. прадукцыі. У 1940 прад- прыемствы буйной прам-сці ўсх. аблас- цей БССР перасягнулі ўзровень 1927 па выпуску валавой прадукцыі больш чым у 11 разоў. У асобе рабочых бальшавіцкія ідэола- гі бачылі не толькі гал. прадукцыйную сілу, але і імкнуліся ператварыць іх у важны фактар паліт. жьпшя краіны. Кампартыя садзейнічала прыцягненню прадсгаўнікоў Р.к. ў выбарныя дзярж. і парт. органы, прафс., камсам. і інш. грамадскія арг-цыі з мэтай ажыццяў- лення праз яго свайго ўплыву. Так, калі ў 1925 сярод дэлештаў VII Усебел. з’ез- да Саветаў рабочыя складалі 35%, то ў 1931 на X Усебел. з’ездзе Саветаў — 45%. За гэты час іх доля сярсш работні- каў ЦВК БССР вырасла з 41 да 49%, дэпугатаў гар. Саветаў працоўных — з 32 да 46%. Прывілеямі карысталіся ра- бочыя пры ўступленні ў балынавіцкую партыю. 3 агульнай колькасці 48 тыс. чал., прынягых у яе за 1929—32, на ра- бочых прыпадала 62%. На 1.1.1938 іх удзельная вага ў складзе КП(б)Б дасяга- ла 67%. Толькі пазней, калі былі знягы абмежаванні з прыняцця ў партыю ся- лян і інтэлігенцыі, гэты паказчык стаў зніжацца, і на 1.1.1941 доля рабочых у агульнай колькасці камуністаў склала 42%. 3 апорай на рабочых паргыя пра- вяла шэраг чыстак сваіх радоў і дзярж. апарату. У ходзе чысткі дзярж. апарату рабочыя за 1929—30 праверылі 18,4 тыс. яго супрацоўнікаў, з якіх болын за 3 тыс. былі зняты з пасад «як класава чужыя або выпадковыя элементы». Уп- лыў рабочых на працу дзярж. апарату ў значнай ступені забяспечваўся іх дзей- насцю ў органах Рабоча-сял. інспекцыі (РСІ). У абследаваннях, што праводзілі- ся РСІ ў снеж. 1928 —маі 1930, удзель- нічала 2,4 тыс. чал., у тл. 65% рабочых. У 1932 да працы ў кантрольных камісі- ях Беларусі было далучана 7 тыс. рабо- чых, што складала 71% усяго саставу такіх камісій. Па рэкамевдацыі парт. органаў шмат рабочых было накіравана для работы ў спец. службах Аб’яднанага дзярж. паліт. ўпраўлення БССР, а паз- ней Наркамата ўнуір. спраў Беларусі. Гэта рабілася бальшавікамі з мэтай стварэння сабе надзейнай сац. апоры ддя барацьбы з «ворагамі народа» ў час рэпрэсій 1930-х г. Суровым выпраба- ваннем для Р.к. стала Вял. Айч. вайна. Абсалютная большасць рабочых змага- лася з ворагам на франтах і ў партыза- нах, некаторыя эвакуіраваліся ў сав. тыл, многія засталіся на акупіраванай гітлераўцамі тэрьггорыі. 3 усіх саюзных рэспублік найб. разбуранай выйшла са стану акупацыі Беларусь. Яшчэ працяг- валася вайна, а ўжо шырокім фронтам разгарнуліся будаўніча-аднаўленчыя ра- боты. Для іх вядзення не хапала матэ- рыяльных і фін. сродкаў, рабочых рук. Як і ў 1920-я г., асн. крыніцай папаў- нення Р.К. зноў стала вёска. Колькасны рост Р.к. адбываўся высокімі тэмпамі. Пры рэзкім скарачэнні ў сувязі з вай- ной агульнай колькасці насельніцтва ў 1950 колькасць прамысл. рабочых уда- лося давесці да 279 тыс., што амаль наблізілася да даваен. ўзроўню. Най- болын іх працавала ў лясной, папяро- вай, дрэваапрацоўчай (90 тыс.), машы- набуд., металаапрацоўчай (40 тыс.) і харчовай (37 тыс.) галінах. Да пач. 1950-х г. уведзены ў эксплуатацыю та- кія буйныя прадпрыемствы, як мінскія тракгарны, аўтамабільны і веласіпедны, Магілёўскі лакамабільны з-ды, віцеб- скія з-д заточных станкоў, дыванова- плюшавы і домабудаўнічы камбінаты, Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты, цагельныя з-ды ў Мінску, Брэсце, Маладзечне, Пінску і інш. Ся- рэднегадавы прырост аб’ёму прамысл. прадукцыі ў цэлым па БССР за 5 пас- ляваен. гадоў павялічыўся ў 5,7 раза. У 1950 прамысл. прадукцьгі было выпу- шчана на 15% больш, чым у 1940. Яшчэ ў бопыпых маштабах Р.к. разгортваў сваю эканам. дзейнасць у наступныя гады. Дасягалася гэта за кошт росту яго колькасці, павышэння кваліфікацыі, прафес. майстэрства, укаранення новых відаў тэхнікі, лепшай арганізацыі вытв. і тэжал. працэсаў. Самым шматлікім па колькасці працягваў заставацца пра- мысл. атрад Р.к. У гэтай галіне нар. гас- падаркі ў 1960 было занята 483 тыс. ра- бочых, у 1970 — 850, у 1975 — 978 тыс. Для 1950—60-х г. характэрны высокія тэмпы колькаснага росту аірарных ра- бочых, што было абумоўлена гал. чы- нам масавым пераводам калгасаў у саў- гасы. Калі ў 1950 сярэднегадавая коль- касць рабочых у іх складала 21 тыс., то ў 1960 — 304 тыс., у 1970 — 388 тыс. Пазней дзякуючы росту эфектыўнасці працы ў саўгаснай вытв-сці ксшькасць занятых у ёй рабочых стала памяншац- ца. Такія з’явы мелі месца і ў інш. вытв. і невытв. сферах, аднак у цэлым пра- цягваўся рост колькасці рабочых. У 1970 у нар. гаспадарцы БССР іх сярэд- негадавая колькасць (разам з малодшьім абслуговым персаналам і работнікамі аховы) склала 2250 тыс. чал., у 1975 — 2574, у 1980 — 2885, у 1990 — 2998. Апошнім годам у гісторьгі Беларусі, калі яе эканоміка развівалася па ўзы- ходнай лініі, быў 1990. Гал. галіна нар. гаспадаркі — прам-сць, дзе было заня- та найболын рабочых, — павялічыла выпуск прадукцыі ў параўнанні з папя- рэднім годам толькі на 1,6%. 3 1991 яе вытв-сць пачала няўхільна зніжацца. У 1995 прамысл. прадукцыі (у супастаў- ных цэнах) было аірымана на 41% менш, чым у 1990. Няпоўная загрузка вытв. магутнасцей многіх прадпрыем- стваў прам-сці вымушала ісці на снядо- мае звальненне рабочых. Калі ў 1990 у гэтай сферы матэрыяльнай вытв-сці працавала ў сярэднім 1273 тыс. рабо- чых, то ў 1991 — 1230, у 1992 — 1211, у 1993 — 1157, у 1994 — 1074, у 1995 — 944, у 1996 — 890, у 1997 — 889 тыс. Аналагічныя працэсы колькасных змен Р.к. адбываліся і ў інш. сферах нар. гас- падаркі. Яго галіновыя структуры на ка- нец 1995 сфарміраваліся наступным чы- нам (без даных па кааператывах, малых, сумесных, замежных і прыватных прад- прыемствах, а таксама без арг-цый мін- ваў абароны і ўнутр. спраў): усяго рабо- чых 2234,1 тыс. чал., з іх было занята ў прам-сці 968,2 тыс., сельскай гаспадар- цы 209 тью., лясной гаспадарцы 18,5 тыс., будаўніцгве 211,8 тыс., на іранспарце 188,1 тыс., у сувязі 39,5 тыс., гандлі і грамадскім харчаванні 199,7 тыс., мат.- тэхн. забеспячэнні і збыце, нарыхтоўках 20,2 тыс., жыллёва-камунальнай гаспа- дарцы і невытв. відах быт. абслугоўван- ня 96,1 тыс., ахове здароўя, фіз. культу- ры і сац. забеспячэнні 106,4 тыс., адукацыі 109,8 тыс., кулыуры 10 тыс., мастацтве 5 тыс., навуцы і навук. аб- слугоўванні 10 тыс., крэдытаванні і страхаванні 4,4 тыс., кіраўніцтве і гра- мадскіх аб’яднаннях 7,7 тыс. Нягледзячы на рэзкае скарачэнне колькасці Р.к., ён па-ранейшаму заста- ецца асн. прадукцыйнай сілай Рэспуб- лікі Беларусь, уносіць найб. ўклад у стварэнне яе нац. багаццяў. 3 падзен- нем ролі Кампартыі ў грамалстве ўдзел Р.к. ў паліт. жыцці прыкметна аслабеў. Р.к. не адыгрывае належнай ролі ў дзейнасці дзвюх палат Нац. сходу Рэс- публікі Беларусь, слаба прадстаўлены ў абл., раённых і гар. органах улады, роэ- ных парт. і грамадска-паліт. рухах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Біч, М. Рабочы клас / Міхась Біч, Леанід Лыч, Пётр Зялінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8. — С. 28—32.