Гісторыя суверэннай Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Гісторыя Беларусі
Coat of arms of Belarus.svg

·Старажытная Беларусь·
·Усходнія славяне·
·Полацкае княства ·
·Кіеўская Русь·
·Вялікае Княства Літоўскае·
·Рэч Паспалітая·
·Расійская імперыя·
·БНР·
·ССРБ·
·Літбел·
·БССР·
·Рэспубліка Беларусь·

27 ліпеня 1990 года Беларусь абвясціла сваю незалежнасць: Вярхоўным Саветам была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыі быў нададзены кансцітуцыйны статус.

Прымаецца закон "Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР" і пастанова аб спыненні дзейнасці КПБ. 19 верасня 1991 года краіна атрымала новую назву — Рэспубліка Беларусь. Былі зацверджаны новыя дзяржаўныя сімвалы - герб "Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.

Змест

[правіць] Палітыка

Камуністычная партыя СССР на Пленуме (1985) і XXVII з'ездзе (1986) вызначыла новы палітычны курс, накіраваны на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы, выпраўленнне дапушчаных памылак і ўсебаковае абнаўленне грамадства, што з'явілася рэакцыяй на аб'ектыўна наспелую неабходнасць рэфармавання ўсіх сфер грамадскага жыцця. У наступным гэты курс падвяргаўся ўдакладненню на XIX Усесаюзнай партыйнай канферэнцыі КПСС (1988) і XXVIII з'ездзе КПСС, аднак рэчаіснасць уносіла ў яго рэалізацыю свае карэктывы, таму накірункі новага курсу ў грамадскім жыцці СССР знайшлі ттолькі частковую рэалізацыю.

З пачаткам перабудвы ў СССР паступова павялічвалася роля Вярхоўнага Савету БССР, аўтарытэт жа камуністычнай партыі Беларусі падаў. Менавіта Вярхоўны Савет на пасяджэнні 26 студзеня 1990 г. надаў беларускай мове статус дзяржаўнай. Вярхоўны Савет жа прызнаў існаванне праблемы Чарнобыля.

Перад кіраўніцтвам дзяржавы на той момант востра стаяла пытанне аб вывадзе ядзернай зброі з тэрыторыі Беларусі. Рашэнне аб гэтым было прынята, і ў 1992 г. пачаўся вывад зброі, які быў завершаны толькі ў 1996 г.

Кіраўнікі Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь (гэта назва нашай краіны была зацверджана 19 верасня 1991 г.):

Выканаўчым органам ўлады — Саветам Міністраў — да 1994 г. кіраваў Вячаслаў Кебіч.

15 сакавіка 1994 г. была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь. Беларусь абвешчана самастойнай унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай дзяржавай. Дзень 15 сакавіка быў аб'яўлены нацыянальным святам. 10 ліпеня 1994 года першым прэзідэнтам краіны быў абраны Аляксандр Лукашэнка. Ён захаваў за сабой пасаду Прэзідэнта па выніках выбараў у 2001, 2006 і ў 2010 годзе. З гэтага часу пачала стварацца падпарадкаваная Прэзідэнту скразная вертыкальная структура, якая ўключыла ў сябе выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах.

У гэтых умовах ішло наспяванне палітычнага крызісу, для разрашэння якога былі праведзены рэферэндумы 1995 і 1996 гадоў.

На рэферэндуме 14 мая 1995 г., які супаў з выбарамі ў Вярхоўны Савет, былі вынесеныя наступныя пытанні:

  • аб магчымасці надання рускай мове роўных правоў з беларускай;
  • аб дзяржаўнай сімволіцы, з устанаўленнем новых сцяга (зялёна-чырвоны сцяг) і герба Рэспублікі Беларусь;
  • аб эканамічным збліжэнні з Расіяй;
  • аб праве Прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет.

Большасць выбаршчыкаў падтрымала прапановы Прэзідэнта, як і ў сітуацыі з рэферэндумам 24 лістапада 1996 г., калі А.Лукашэнкам былі вынесеныя наступныя пытанні:

  • аб прыняцці новай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 г. за змяненнямі і дапаўненнямі;
  • аб куплі і продажу зямлі, дзе большасць галасоў была аддана супраць свабоднай яе куплі і продажу;
  • аб смяротным пакаранні, супраць адмены якога была таксама выказалася большасць выбаршчыкаў;
  • аб пераносе Дня Незалежнасці РБ з 27 на 3 ліпеня.

На гэты ж рэферэндум былі вынесеныя і пытанні ад Вярхоўнага Савету:

  • аб праекце новай рэдакцыі Канстытуцыі 1994 г.;
  • аб фінансаванні ўсіх органаў улады толькі з дзяржаўнай казны і галосна;
  • аб прамых выбарах кіраўніцтва мясцовых выканаўчых органаў улады.

Не адна з гэтых прапаноў не набрала большасці галасоў выбаршчыкаў. Пасля гэтага 27 лістапада 1996 г. адбылася сустрэча Прэзідэнта і кіраўніка вярхоўнага Савету С. Шарэцкага, пры пасрэдніцтве Канстытуцыйнага суда РБ і дэлегацыі з Рассі пад кіраўніцтвам В.Чарнамырдзіна, з мэтаю прымірэння бакоў.

З сакавіка па чэрвень 1996 г. пракацілася серыя масавых акцыяў пратэсту супраць палітыкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.

Згодна новай рэдакцыі Канстытуцыі створаны двухпалатны парламент — Нацыянальны сход Рэспублiкi Беларусь. Ён складаецца з Палаты прадстаўнікоў — 110 дэпутатаў — і Савета Рэспублікі. Выканаўчая ўлада належыць Савету Міністраў.

У 2000 г. адбыліся выбары дэпутатаў двухпалатнага Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 2004 г. выбары ў парламент адбыліся сумесна з рэспубліканскім рэферэндумам, па выніках якога з артыкула 81 Канстытуцыі РБ было выключана наступнае палажэнне: «Адна і тая ж асоба можа быць Прэзідэнтам не больш двух тэрмінаў».

Пасля гэтай змены А.Лукашэнка прыняў ўдзел у выбарах Прэзідэнта ў 2006 г., і быў зноў абраны на гэтую пасаду.

28 верасня 2008 г. адбыліся новыя выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ні адзін з членаў беларускай апазіцыі не быў абраны дэпутатам. Трэба адзначыць, што назіральнікі на выбарах даволі часта казалі аб парушэннях пры іх правядзенні.

19 снежня 2010 г. адбыліся выбары прэзідэнта краіны. Па іх рэзультатах пермогу атрымаў дзеючы прэзідэнт А. Лукашэнка.

Па стане на 2009 г. у краіне дзейнічае 16 палітычных партый. Гл. артыкул Палітычныя партыі Беларусі.

[правіць] Эканоміка

[правіць] Рыначныя рэформы ў 1992-1994 гг.

гл. артыкул Рыначная эканоміка

Для Беларусі новы этап эканамічных рэформаў пачаўся ў верасні 1990 г., калі Вярхоўны Савет прыняў урадавую праграму пераходу да рыначнай эканомікі. У далейшым былі прынятыя Дзяржаўная праграма па стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай ахове насельніцтва, Дзяржаўная праграма прыватызацыі, шэраг законаў, накіраваных на рэфармаванне эканомікі.

З канчатковым знікненнем СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па метаду "шокавай тэрапіі" Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) для слабаразвітых краін.

Менавіта ў 1992-1994 гг. адбылося падпісанне шэрагу дакументаў аб палітычным і эканамічным супрацоўніцтве з краінамі Заходняй Еўропы (Германія,Італія, Аўстрыя і інш.). На новы ўзровень выйшлі адносіны з ЗША, доказам чаго паслужыў візіт у Мінск дэлегацыі гэтай краіны на чале з прэзідэнтам Б. Клінтанам у 1993 г.

У 1993 г. былі прынятыя законы "Аб прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці ў РБ" і "Аб праве ўласнасці на зямлю". У тым жа годзе быў падпісаны дакумент аб эканамічным саюзе краін СНД. 1993 г. - у абарачэнне былі ўведзеныя новы грашовыя знакі, так званыя "зайчыкі". (гл. артыкул Беларускі рубель).

Правядзенне рэформ 1992-1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай у новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым беларускі рынак пацярпеў значныя страты:

  • разбурэнне раней існаваўшых вытворча-эканамічных сувязей і "абвальны" спад вытворчасці на 50%,
  • катастрафічнае падзенне курсу беларускіх грошай,
  • крытычнае становішча з забеспячэннем гаспадаркі энергарэсурсамі,
  • галапіруючы рост цэн,
  • рэзкае падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва,
  • рост беспрацоўя, нарастанне іншых сацыяльных праблем, у тым ліку рост колькасці злачынстваў.

Новыя паняцці ў эканоміцы канца 80 - пачатку 90-ых: інфляцыя, канверсія, кааператыў, прадпрымальніцтва, фермер, біржа.

[правіць] Асаблівасці беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця

З прыходам да улады А. Лукашэнка пачаўся новы этап рэформаў у эканоміцы. Для пераадолення кразісных з'яў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваныя "Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гады". Пачалося ажыццяўленне так званай сацыяльнаарыентаванай мадэлі рыначнай эканомікі. Яе сутнасць: дзяржава праводзіць моцную і эфектыўную эканамічную і сацыяльную палітыку, абараняе інтарэсы ўсіх класаў і пластоў насельніцтва, у тым ліку і тых, хто па розных прычынах зарабляе мала, ці зусім нічога не зарабляе (састарэлыя, інваліды, шматдзетныя сем'і, студэнты, навучэнцы і г. д.).

Канцэптуальны асновы беларускай мадэлі:

  • плюралізм формаў уласнасці,
  • значная ступень удзелу дзяржавы ў забеспячэнні эфектыўнасці функцыянавання эканомікі,
  • рэгуляванне прыбыткаў насельніцтва, занятасці,
  • фарміраванне ўмоваў, якія забяспечваюць задавальненне шэрага сацыяльна значных патрэбаў усяго насельніцтва.

Стрыжням фарміравання беларускай эканамічнай мадэлі з'яўляецца чалавек, які выступае як шматбаковая асоба, як пачатак і канец эканамічнай сістэмы, яе мэта і сродак.

Характэрныя рысы беларускай мадэлі эканомікі:

  • моцная і эфектыўная дзяржаўная ўлада,
  • раўнапраўнае функцыянаванне прыватнай і дзяржаўнай эканомікі,
  • прыватызацыя,
  • развіццё інтэграцыі з краінамі СНД і Расіяй,
  • моцная сацыяльная палітыка.

У 2002 г. Беларусь пераўзыйшла ўзровень прамысловй вытворчасці 1990 г. Таксама прыярытэтнымі для беларускай эканомікі з'яўляюцца наступныя пытанні:

  • усебаковае гарманічнае развіццё чалавека, фарміраванне эфектыўнай сістэмы аховы здароўя,
  • інавацыйны шлях развіцця эканомікі, энерга- і рэсурсазберажэнне,
  • стымуляванне экспарту,
  • развіццё аграпрамыслога комплексу. сацыяльнай сферы сяла - праграма на 2005-2010 гг. па адраджэнню і развіццю сяла,(гл. артыкул аграгарадок),
  • развіццё малых і сярэдніх гарадоў,
  • жыллёвае будаўніцтва.

[правіць] Наступствы сусветнага эканамічнага крызісу канца 2000-ых

Яшчэ восенню 2008 г. А. Лукашэнка заяўляў, што ў Беларусі крызіса няма і гаворкі аб ім не ідзе. Далей цытата: «Я папярэдзіў членаў урада: у краіне крызісу няма і ні аб якім крызісе гаворка ісці не будзе».

Але эканоміка Беларусі ўсё ж пацярпела ад наступстваў крызісу. Наколькі значна, ацэньваюць па-рознаму, але толькі за шэсць месяцаў 2009 г. на складах нерэалізаваных тавараў накапілася на 7,4 трлн. руб.

На пераадленне крызісу ў структурах МВФ былў ўзяты стабілізацыйны крэдыт, які складае больш за $2 млрд. Яшчэ ў пачатку 2009 г. разавая дэвальвацыя беларускага рубля па адносінах да асноўных валют (долар ЗША, еўра, расійскі рубель), склала 20,5 %, што прывяло да масавай скупкі замежнай валюты насельніцтвам.

Некаторыя прадпрыемствы, у першую чаргу машынабудаўнічыя, прадпрыемствы лёгкай прамысловасці перайшлі на няпоўны рабочы тыдзень, у выніку чаго заробак скараціўся, іншы раз даволі значна. Масавых скарачэнняў імкнуцца пазбягаць.

У гэтых умовах урадам пачалі ажыццяўляцца меры па стымуляванню экспарту беларускіх тавараў, па павышэнню прадпрымальніцкай актыўнасці (заяўчы прынцып у арганізацыі бізнесу), таксама больш таннымі спажывецкімі крэдытамі імкнуцца павялічыць спажванне тавараў на ўнутраным рынку.

Новы этап крызісу пачаўся ў 2011 годзе. Ён адзначаны гіперінфляцыяй (23 мая Нацбанк Беларусі дэвальвіраваў рубель больш, чым на 50%), уздаражэннем асноўнай групы спажывецкіх тавараў больш, чым на 50-60%, значным зніжэннем узроўня жыцця беларусаў. У гэтых умовах адзначаны пратэстныя настроі сярод часткі беларускага грамадства.

[правіць] Вонкавыя зносіны

2 красавіка 1997 года быў створаны Саюз Беларусі і Расіі. Яго неад'емнай часткай стаў Статут Саюза Беларусі і Расіі, якім прадугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі і Расіі, іх бяспекі, абароназдольнасці, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінмі Еўропы і свету.

У апошні час (2010-2011 гг.) саюзнае будаўніцтва перайшло на новую ступень у сувязі са стварэннем Мытнага саюз Беларусі, Казахстана і Расіі у 2010 г., а таксама Еўразійскай эканамічнай супольнасці (Беларусь, Казахстан, Расія) у 2011 г.

[правіць] Культура

Гл. таксама Славянскі Базар у Віцебску

[правіць] Рэлігія

Гл. таксама Сучасны стан рэлігійных устаноў і рэлігійнасці ў Рэспубліцы Беларусь

[правіць] Крыніцы

1.Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў - па 2008 г.: вучэб. дапаможнік./Я.К.Новік, І.Л. Качалаў, Н.Я.Новік. - Мінск: Выш. шк., 2009. - 512 с.

2.Ілюстраваная храналогія гісторыі Беларусі: Са старажытнасці і да нашых дзён/Г. П. Пашкоў і інш. - Мн.:БелЭн,2002.- 464 с.

3.Агенцтва Interfax

4.Навіны з afn.by

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады