Штат Каліфорнія
|
|||||
Іншыя штаты ЗША |
|||||
| Плошча — Усяго |
423 970 км² |
||||
| Насельніцтва - Усяго (2010) — Шчыльнасць |
37 253 956 90/км² |
||||
| Вышыня над ур-м мора — Сярэдняя вышыня |
884 м |
||||
Каліфорнія (англ.: California) — штат на захадзе ЗША. Займае 1-е месца па колькасці насельніцтва і 3-е па плошчы тэрыторыі (пасля Аляскі і Тэхаса).
Штат знаходзіцца на ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Мяжуе са штатамі Арэгон, Невада і Арызона, а таксама з Мексікай на поўдні.
Сталіца штата — горад Сакрамента. Буйныя гарады — Лос-Анжэлес, Сан-Дыега, Сан-Хасэ, Сан-Францыска, Санта-Ана.
Змест |
Геаграфія [правіць]
Геаграфія Каліфорніі адрозніваецца разнастайнасцю ад узбярэжжа Ціхага акіяна да хрыбта Сьера-Невада на ўсходзе краіны, ад пустыні Махаве на паўднёвым усходзе да лесу Рэдвуд-Дуглас на паўночным захадзе. У сярэдняй частцы штата знаходзіцца Цэнтральная даліна, адзін з самых прадуктыўным сельскагаспадарчых раёнаў у свеце. У Каліфорніі размяшчаюцца самае высокае (гара Уітні) і самае нізкае (Даліна Смерці) месца ЗША. Амаль 40 % Каліфорніі пакрыта лясамі — нямала для параўнальна засушлівага штата. На тэрыторыі знаходзяцца Іасеміцкі нацыянальны парк і Нацыянальны парк Кінгс-Каньён.
Гісторыя [правіць]
Пачынаючы з канца васемнаццатага стагоддзя раён, вядомы як Альта Каліфорнія быў каланізаваны Іспанскай імперыяй, стаўшы часткай віцэ-каралеўства Новая Іспанія. У 1821 Мексіка, у тым ліку Верхняя Каліфорнія, стала Першай Мексіканскай імперыяй, спачатку як манархія і з наступным пераходам да рэспублікі. У 1846 група амерыканскіх пасяленцаў ў Сонама абвясцілі незалежнасць Каліфарнійскай рэспублікі. У выніку Амерыкана-мексіканскай вайны Мексіка саступіла Каліфорнію ЗША. Каліфорнія стала 31-м штатам 9 верасня 1850.
У дзевятнаццатым стагоддзі, Каліфарнійская залатая ліхаманка парадзіла драматычныя сацыяльныя, эканамічныя і дэмаграфічныя змены ў Каліфорніі, вялікі прыток людзей і эканамічны рост. Асноўныя падзеі ў пачатку 20 стагоддзя ўключалі з'яўленне Лос-Анджэлесе цэнтра амерыканскай забаўляльнай індустрыі, а таксама рост буйнамаштабнага турыстычнага сектара.
Эканоміка [правіць]
У дадатак да квітнеючай сельскагаспадарчай галіны Каліфорніі важны ўклад у эканоміку штата ўносяць аэракасмічная, нафтаперапрацоўчая галіны, а таксама сектар інфармацыйных тэхналогій. Калі б Каліфорнія была асобнай краінай, яна займала б месца сярод 10 найбуйнейшых эканомік у свеце, з ВУП аналагічным Італіі, і была б 35-й па колькасці насельніцтва краінай.
Вядомыя асобы [правіць]
- Джымі Джонсан Кэнэт
- Серафім (Роўз)
- Дэйв Брубек
- Крысі Моран
- Лора Зіскін
- Джодзі Фостэр
- Коўлбі Кэлей
- Логан Лерман
- Брыджыт Рыган
- Глорыя Сцюарт
- Кевін Лаў
- Кэры Фішэр
- Джэніфер Эністан
- Х. Уілз-Мудзі (1905—1998) — амерыканская тэнісістка-аматарка
- Джэрамі Рэнер
- Марк Хопус
Гл. таксама [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каліфорнія
|
|
||
|---|---|---|
| Штаты | Ага́я | Аёва | А́йдаха | Аклахо́ма | Алаба́ма | Аляска | Арызо́на | Арка́нзас | Арэгон | Ваёмінг | Вашынгто́н | Вермо́нт | Вірджынія | Вісконсін | Гаваі | Дэ́лавэр | Джорджыя | Заходняя Вірджынія | Ілінойс | Індыяна | Каларада | Каліфорнія | Ка́нзас | Кентукі | Канектыкут | Луізіяна | Манта́на | Масачусетс | Мінесота | Місісіпі | Місуры | Мі́чыган | Мэн | Мэ́рыленд | Небра́ска | Нева́да | Нью-Гэмпшыр | Нью-Джэрсі | Нью-Ёрк | Нью-Мексіка | Паўднёвая Караліна | Паўднёвая Дакота | Паўночная Караліна | Паўночная Дакота | Пенсільванія | Род-Айленд | Тэнесі́ | Тэха́с | Фларыда | Юта | |
| Федэральная акруга | ||
| Астраўныя тэрыторыі | Амерыканскае Само́а | востраў Бэйкер | востраў Гуам | востраў Хоўленд | востраў Джарвіс | атол Джонстан | рыф Кінгмэн | атол Мідуэй | востраў Наваса | Паўночныя Марыянскія астравы | атол Пальміра | Пуэрта-Рыка | Віргінскія астравы | востраў Уэйк | |