Эдвіг
| Эдвіг Ēadwiġ |
||
|
||
|---|---|---|
| 23 лістапада 955 — 1 кастрычніка 959 | ||
| Папярэднік: | Эдрэд | |
| Пераемнік: | Эдгар | |
| Нараджэнне: | каля 941 Уэсекс, Англія |
|
| Смерць: | 1 кастрычніка 959 Глостэр, Англія |
|
| Пахаваны: | Шаблон:Места пахавання Вінчэстэр | |
| Дынастыя: | Уэсекская дынастыя | |
| Бацька: | Эдмунд I | |
| Маці: | Эльфгіта | |
| Жонка: | Эльгіва | |
Эдвіг (англ.: Eadwig; 941 — 1 кастрычніка 959) — кароль Англіі з Уэсекскай дынастыі, які ўладарыў у 955—959 гадох. Старэйшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты.
Эдвіг стаў каралём калі яму было чатырнаццаць гадоў пасля смерці яго дзядзькі, караля Эдрэда. У пачатку ўладарства адправіў у выгнанне Данстана, галоўнага парадчыка пры двары свайго бацькі b дзядзькі.
Паводле хронікі, гэта здарылася пасля сваркі з гэтым уплывовым царкоўнікам падчас каранацыі маладога караля. Пакуль людзі падымалі келіхі за здароўе караля, Эдвіг пакінуў свята разам з дзяўчынай Эльфгівай (пазней яго жонка). Абражаны адсутнасцю караля, Дунстан адшукаў яго і прымусова прывёў назад. Эдвіг у адказ на такую знявагу да каралеўскай асобы абвінаваціў абата ў растраце дзяржаўных сродкаў і адправіў царкоўніка ў выгнанне.
З-за гэтага ўчынку Эдвіг атрымаў шмат ворагаў, прыхільнікаў Дунстана. У 958 годзе шляхта Мерсіі і Нартумбрыі на чале з Ода, архіепіскапам Кентэрберыйскім, абвясцілі каралём Эдгарда, малодшага брата Эдвіга. Ода скасаваў шлюб Эдвіга і Эльфгівы, пасля чаго адпраіў маладую ў Ірландыю. 1 кастрычніка 959 года кароль памёр пры невысветленных абставінах ва ўзросце васемнаццаці гадоў.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдвіг- Англа-саксонская хроніка 920—1014 гады (англ.)
| Папярэднік: Эдрэд |
Кароль Англіі 955—958 |
Пераемнік: Эдгар |
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя | |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |