Рычард I
| Рычард I Львінае Сэрца англ.: Richard the Lionheart фр.: Richard Cœur de Lion |
||||
![]() |
||||
| Гістарызаваная выява караля Рычарда Львінае сэрца | ||||
|
||||
|---|---|---|---|---|
| з 6 ліпеня 1189 | ||||
| Каранацыя: | 3 верасня 1189 | |||
| Папярэднік: | Генрых II | |||
| Пераемнік: | Іаан Беззямельны | |||
| Веравызнанне: | Каталіцызм | |||
| Нараджэнне: | 8 верасня 1157 Оксфард |
|||
| Смерць: | 6 красавіка 1199 (41 год) Шалю, Лімузен |
|||
| Пахаваны: | Абацтва Фантэўро, Францыя | |||
| Дынастыя: | Плантагенеты | |||
| Бацька: | Генрых II | |||
| Маці: | Аліенора Аквітанская | |||
| Жонка: | Берэнгарыя Наварская | |||
| Дзеці: | Філіп дэ Фальканбрыдж (незак.) | |||
Ры́чард I, Ры́чард Льві́нае сэ́рца (па-французску: Cœur de Lion; (па-англійску: Lion's Heart) (8 верасня 1157 — 6 красавіка 1199) — кароль Англіі з 1189 па 1199 год з дынастыі Плантагенетаў.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Рычард нарадзіўся 8 верасня 1157 года ў Оксфардзе. Будучы трэцім законным сынам Генрыха II, Рычард фармальна меў невялікія шансы на атрыманне англійскай кароны. У дзяцінстве ён з'ехаў ва Францыю, дзе яму ў нашчадак ад маці засталося герцагства Аквітанскае. Адначасова (ў 1170 годзе) старэйшы брат Рычарда, Генры, быў каранаваны под імем Генрыха III (у гістарычнай літаратуры яго звычайна называюць «Малады кароль», каб не пераблытаць з Генрыхам III, пляменнікам «маладога» Генры і Рычарда, сынам Джона), але фактычна Генрых так і не атрымаў рэальнай улады.
У 1173 годзе Рычард разам з другімі сынамі Генрыха ўзняў супраць яго бунт, але бацька атрымаў перамогу ў гэтым супрацьстаянні. Рычард атрымаў шанс на англійскую карону ў 1183 годзе, пасля смерці «Маладога караля». Пасля заключэння альянсу з французскім каралём Філіпам II, Рычард у выніку паспяховай экспедыцыі ў 1189 годзе разбіў войска Генрыха. У тым жа годзе кароль памёр. Каранаванне Рычарда адбылося ў Вэстмінстэры 3 верасня 1189 года.
Міф караля [правіць]
Вакол асобы Рычарда I, вобраз якога паўстае ў літаратурных творах і былінах у якасці мудрага і добрага караля і сапраўднага рыцара, склаліся — нягледзячы на адносна кароткі час кіравання і жыцця — шматлікія легенды.
Частка гэтай ідэалізацыі ўзнікла ў выніку мэтанакіраванай прапаганды яшчэ ў час яго жыцця. Так, кароль і яго дваровае асяроддзе інсцэнізавалі сябе як рыцарскіх ідэалаў. Вялікую і адмысловую ролю ў гэтым адыграла легенда пра караля Артура.
Несумненна, Рычард I быў адной з найяскравейшых і найадметнейшых асоб у гісторыі позняга сярэднявечча. Рычард — таксама як і яго бацькі — меў незвычайную харызму, валодаў якасцю прымаць рашучыя і неадкладныя меры ў адносінах да любой справы. Прыняўшы рашэнне, кароль адразу браўся за справу і дзейнічаў паслядоўна да непасрэднага ажыццяўлення гэтай справы ў жыцці.
Гл. таксама [правіць]
Літаратура [правіць]
- Flori Jean Richard Coeur de Lion: le roi-chevalier — Парыж: Biographie Payot, 1999. — ISBN 978-2-2288-9272-8.
| Папярэднік: Генрых II |
Кароль Англіі 1189—1199 |
Пераемнік: Іаан |
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя | |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |
