Эдуард IV

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эдуард IV
Edward IV
King Edward IV.jpg
Coat of Arms of Edward IV of England (1461-1483).svg
сцяг
кароль Англіі
сцяг
4 сакавіка 1461 — 9 красавіка 1483
Каранацыя: 28 чэрвеня 1461
Папярэднік: Генрых VI
Пераемнік: Генрых VI (1470)
Эдуард V (1483)
 
Нараджэнне: 28 красавіка 1442({{padleft:1442|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:28|2|0}})
Руан
Смерць: 9 красавіка 1483({{padleft:1483|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:9|2|0}}) (40 гады)
Вэстмінстэр
Род: Плантагенеты, Ёркі
Бацька: Рычард, герцаг Ёркскі
Маці: Сесілія Невіл
Жонка: Елізавета Вудвіл
Дзеці: сыны: Эдуард V, Рычард са Шрусберы, Джордж з Віндзара
дочкі: Елізавета, Марыя, Сесілі, Маргарэт, Ганна, Кацярына, Брыджыт

Эдуард IV (28 красавіка 1442, Руан — 9 красавіка 1483, Лондан) — кароль Англіі ў 14611470 і 14711483, прадстаўнік Ёркскай лініі Плантагенетаў, захапіў пасад падчас Вайны Пунсовай і Белай ружы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Старэйшы сын Рычарда Ёркскага і Сесіліі Невіл, брат Рычарда III. Пасля смерці бацькі ў 1460 г. ўспадкаваў яго тытулы графа Кембрыджа, Марча і Ольстэра і герцага Ёркскага, узначаліў партыю Белай ружы. У 1461 г. ва ўзросце васямнаццаці гадоў узышоў на англійскі трон пры падтрымцы Рычарда Нэвіла. У гэтым жа годзе Ёркамі былі здабыты перамогі пад Морцімер-Крос і пры Таўтоне. У выніку апошняй асноўныя сілы Ланкасцераў былі пабіты, а кароль Генрых VI і каралева Маргарыта беглі з краіны (кароль неўзабаве быў злоўлены і складзены ў Таўэр).

Edward IV Plantagenet.jpg

Актыўныя баявыя дзеянні аднавіліся ў 1470, калі перайшоўшы на бок Ланкасцераў граф Уорык і герцаг Кларэнс (малодшы брат Эдуарда IV) вярнулі на пасад Генрыха VI. Эдуард IV з іншым сваім братам герцагам Глосцерам беглі ў Бургундыю, адкуль вярнуліся ў 1471. Герцаг Кларэнс ізноў перакінуўся на бок брата — і Ёркі атрымалі перамогі пры Барнэце і Цьюксберы. У першай з гэтых бітваў быў забіты граф Уорык, у другой загінуў прынц Эдуард — адзіны сын Генрыха VI, — што стала канцом ланкастарскай дынастыі.

Эдуард IV — першы кароль з дынастыі Ёркаў — мірна валадарыў аж да сваёй смерці, якая прыйшла нечакана для ўсіх у 1483, калі каралём на кароткі час стаў яго сын Эдуард V.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Быў жанаты на Елізавеце Вудвіл (14371492), іх дзеці:

Кароль быў вялікім любоўнікам і акрамя афіцыйнай жонкі, быў таемна заручаны яшчэ з адной ці некалькімі жанчынамі, што ў далейшым дазволіла каралеўскай радзе абвясціць яго сына Эдуарда V байструком і разам з іншым яго сынам кінуць у Таўэр.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ashley, Mike (2002). British Kings & Queens. Carroll & Graf. ISBN 0-7867-1104-3.  pgs 211—217
  • Cokayne, G.E. (2000). The Complete Peerage of England, Scotland, Ireland, Great Britain and the United Kingdom, Extant, Extinct or Dormant. Alan Sutton.  page 909