Сымон Будны

З Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці
Будны смажыцца ў пекле за ерась — карыкатура з тагачаснага клерыкальнага друку.
Будны смажыцца ў пекле за ераськарыкатура з тагачаснага клерыкальнага друку.

Сымон БУДНЫ (польск.: Szymon Budny, руск.: Симеон Будный) (~15301593), беларускі гуманіст, асветнік, царкоўны рэфарматар, філосаф, сацыёлаг і гісторык.

Надрукаваў Новы Запавет з каментарамі і заўвагамі (1574), які быў першай у сусветнай літаратуры спробай радыкальнай рацыяналістычнай крытыкі Евангелля. Палемізаваў па рэлігійных пытаннях з швейцарскім тэолагам Т. Булінгерам, маскоўскім тэолагам Арцеміем, англійскім гісторыкам Дж. Фоксам. Падтрымліваў канцэпцыю абмежаванай, асвечанай манархіі, якая дазваляла б развівацца простым людзям. Адзін з першых ідэолагаў развіцця беларускай культуры на роднай мове, зрабіў значны ўплыў на развіццё беларускай нацыянальнай свядомасці.


Літ.:
  • Будны // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.2. Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0