Перайсці да зместу

Меланезійцы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 20: Радок 20:


== Рэлігія ==
== Рэлігія ==
Традыцыйныя [[рэлігія|рэлігійныя]] вераванні меланезійцаў у сваёй аснове з'яўляліся [[політэізм|політэістычнымі]], заснаванымі на веры ў шматлікіх [[бог|багоў]], духаў і культурных герояў. Прычым, у адрозненні ад [[палінезійцы|палінезійцаў]] і [[мікранезійцы|мікранізійцаў]], меланезійцы не мелі адзінай міфалогіі. Імёны багоў і іх іерархія складаліся кожнай этнічнай групай асобна. Богі-стваральнікі свету не заўсёды шанаваліся як галоўныя. Разам з гэтым, даследчыкі заўважаюць пашыраныя [[міф]]ы пра змеяў, блізнят і волатаў-людаедаў<ref>[http://www.mythencyclopedia.com/Le-Me/Melanesian-Mythology.html Melanesian Mythology]</ref>. Агульнай для ўсіх меланезійцаў таксама з'яўлялася вера ў звышнатуральную сілу ''мана'', якой надзялялі ўсіх людзей, прыродныя аб'екты і рэчы. Аднак, на думку вернікаў, ''мана'' размяркоўвалася па-рознаму. Людзі, што быццам бы валодалі большай ''мана'', атрымоўвалі жыццёвы поспех, маглі быць правадырамі і лекарамі. Чужой ''мана'' можна было авалодаць у выніку забойства ўладальніка, практыкаванню [[канібалізм]]а, ахвярапрынашэнняў і розных [[магія|магічных]] дзеянняў<ref>[http://anglicanhistory.org/oceania/sx_booklet2.html RELIGION AND CUSTOMS OF THE MELANESIAN]</ref>. Магія лічылася пашыранай з'явай. Функцыі служак культу звычайна выконвалі старыя вопытныя мужчыны.



У [[19 стагоддзе|XIX]] - [[20 стагоддзе|XX]] стст. у выніку місіянерскай дзейнасці большасць вернікаў далучылася да розных плыняў [[хрысціянства]]. Захоўваюцца толькі рэшткі традыцыйных культаў.
У [[19 стагоддзе|XIX]] - [[20 стагоддзе|XX]] стст. у выніку місіянерскай дзейнасці большасць вернікаў далучылася да розных плыняў [[хрысціянства]]. Захоўваюцца толькі рэшткі традыцыйных культаў.

Версія ад 14:47, 25 чэрвеня 2015

Хлопчыкі з Вануату

Меланезі́йцы — група народаў, карэнных насельнікаў Меланезіі. Насяляюць архіпелаг Бісмарка, Саламонавы астравы, Новую Каледонію, Фіджы, Новыя Гебрыды, паўночна-усходняе ўзбярэжжа Новай Гвінеі. Агульная колькасць — больш за 2 млн чалавек.

Этнічныя супольнасці

На тэрыторыі Меланезіі вылучаецца 1319 моў, аднак толькі 250 - 300 моў належаць да меланезійскай галіны аўстранезійскай групы моў. У мінулым кожную мову атаесамлялі з наяўнасцю пэўнай этнічнай супольнасці. Аднак у нашы дні шырока распаўсюджаны штучныя мовы накшталт біслама, якімі карыстаюцца розныя народы. Акрамя таго, адбываецца культурная і палітычная інтэграцыя, што садзейнічае ўзнікненню буйных этнічных груп, якія размаўляюць на некалькіх мовах. Дакладнае вызначэнне колькасці этнічных супольнасцяў меланезійцаў зацяжарана тым, што ў Меланезіі захоўваецца падзел на дробныя традыцыйныя супольнасці, але ў той жа час вылучаюцца вялікія палітычныя аб'яднанні. Яны ўключаюць у сябе малыя супольнасці. Найбольшыя па колькасці групы меланезійцаў:

Паходжанне

Хаця антрапалогія і культура меланезійцаў вывучаюцца ўжо другое стагоддзе, пытанне аб іх паходжанні распрацавана значна горш, чым іншых груп народаў Аўстраліі і Акіяніі, да нашых дзён яно застаецца дыскусійным. Падобна папуасам і абарыгенам Аўстраліі, меланезійцы маюць ярка акрэсленыя рысы аўстралоіднай расы. Характэрным знешняй прыкметай меланезійцаў з’яўляецца тое, што сярод іх сустракаюцца людзі са светлымі валасамі. Генетыкі выявілі, што ген, які аказвае ўплыў на светлы колер валасоў, у меланезійцаў адрозніваецца ад еўрапейцаў[1]. Першыя людзі трапілі на тэрыторыю Меланезіі ў перыяд паміж 50 тысячамі і 35 тысячамі гадоў таму, але не вядома, ці з'яўляліся яны прамымі продкамі сучасных меланезійцаў.

Першыя даследчыкі Акіяніі рэдка вылучалі меланезійцаў і папуасаў як асобныя групы народаў менавіта з-за падабенства знешняга аблічча[2]. Дамінавалі розныя гіпотэзы іх паходжання з Афрыкі або Індыі. Аднак у далейшым стала вядома, што меланезійцы падобна палінезійцам і мікранезійцам размаўляюць на аўстранезійскіх мовах і маюць шматлікія падабенствы ў культуры з жыхарамі Палінезіі і Мікранезіі. Гэта стала прычынай таго, што меланезійцы фігуравалі ў розных тэорыях паходжання палінезійцаў або як пэўная субстратная група, якая з'явілася ў Акіяніі раней за продкаў палінезійцаў, або як нашчадкі агульных продкаў з палінезійцамі.

Швейцарскі даследчык Фелікс Шпайзер лічыў меланезійцаў нашчадкамі трэцяй хвалі мігрантаў-протааўстранезійцаў з тэрыторыі Інданезіі ў Акіянію. Яны змяшаліся з больш раннім папуаскім насельніцтвам, таму набылі аўстралоідныя рысы. Уплыў продкаў палінезійцаў адбыўся пазней ў выніку чацвёртай аўстранезійскай міграцыі. Перасяленне палінезійцаў толькі часткова закранула паўночна-ўсходнюю вобласць Меланезіі. Патрапіўшы на астравы ўсходняй Акіяніі, продкі палінезійцаў знайшлі тут цемнаскурае меланезійскае насельніцтва, змяшаліся з ім, пераняўшы сёе-тое з яго культуры. Гэтым Ф. Шпайзер тлумачыў частковае падабенства культур меланезійцаў і палінезійцаў[3]. Хаця асобныя часткі гіпотэзы Ф. Шпайзера абвяргаліся іншымі вучонымі, у цэлым яна застаецца асноўнай.

Апошнія генетычныя даследаванні[4][5][6] паказваюць, што меланезійцы і папуасы — прамыя нашчадкі старажытнага насельніцтва Азіі, якое першым мігрыравала ў Акіянію. Акрамя таго, выяўлена, што папуасы і меланезійцы — носьбіты генаў дзянісаўскага чалавека. Уплыў продкаў палінезійцаў меў месца пераважна на поўначы і ўсходзе Меланезіі, відавочна ў эпоху распаўсюджання культуры Лапіта. Аднак меланезійцы мелі прамыя адносіны да фарміравання палінезійцаў па мужчынскай лініі. У гэтай сувязі прапануецца гіпотэза, што продкі меланезійцаў адасобіліся ад папуасаў у выніку перасялення з вострава Новая Гвінея на іншыя астравы да міграцыі продкаў палінезійцаў і доўгі час развіваліся асобна. Шырокае рассяленне меланезійцаў у Меланезіі пачалося ўжо пасля таго, як продкі палінезійцаў прасунуліся ў межы Палінезіі.

Рэлігія

Традыцыйныя рэлігійныя вераванні меланезійцаў у сваёй аснове з'яўляліся політэістычнымі, заснаванымі на веры ў шматлікіх багоў, духаў і культурных герояў. Прычым, у адрозненні ад палінезійцаў і мікранізійцаў, меланезійцы не мелі адзінай міфалогіі. Імёны багоў і іх іерархія складаліся кожнай этнічнай групай асобна. Богі-стваральнікі свету не заўсёды шанаваліся як галоўныя. Разам з гэтым, даследчыкі заўважаюць пашыраныя міфы пра змеяў, блізнят і волатаў-людаедаў[7]. Агульнай для ўсіх меланезійцаў таксама з'яўлялася вера ў звышнатуральную сілу мана, якой надзялялі ўсіх людзей, прыродныя аб'екты і рэчы. Аднак, на думку вернікаў, мана размяркоўвалася па-рознаму. Людзі, што быццам бы валодалі большай мана, атрымоўвалі жыццёвы поспех, маглі быць правадырамі і лекарамі. Чужой мана можна было авалодаць у выніку забойства ўладальніка, практыкаванню канібалізма, ахвярапрынашэнняў і розных магічных дзеянняў[8]. Магія лічылася пашыранай з'явай. Функцыі служак культу звычайна выконвалі старыя вопытныя мужчыны.

У XIX - XX стст. у выніку місіянерскай дзейнасці большасць вернікаў далучылася да розных плыняў хрысціянства. Захоўваюцца толькі рэшткі традыцыйных культаў.

Зноскі

Спасылкі