Перайсці да зместу

Ківі (птушка): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 82: Радок 82:
У адрозненне ад большасці птушак, у самак ківі функцыянуюць абодва [[яечнік]]а, а не толькі левы. За жыццё самка зносіць да 100 яйкаў.
У адрозненне ад большасці птушак, у самак ківі функцыянуюць абодва [[яечнік]]а, а не толькі левы. За жыццё самка зносіць да 100 яйкаў.


== Ступень пагрозы існаванню ==
З-за скрытнага ладу жыцця сустрэць гэту птушку ў прыродзе вельмі складана. Нядзіўна, што катастрафічнае падзенне яе колькасці доўгі час заставалася незаўважаным.

Па ацэнках вучоных, каля 1000 гадоў назад больш 12 млн ківі насяляла лясы Новай Зеландыі; да [[2004]] году іх [[папуляцыя]] скарацілася да 70 000 асобін. Да 1990-х гадоў ківі выміралі з хуткасцю да 6 % папуляцыі ў год: галоўным чынам з-за завезеных на астравы [[Еўрапейцы|еўрапейцамі]] драпежнікаў — [[кошка|кошак]], [[сабака|сабак]], [[ласка|ласак]], а таксама з-за скарачэння плошчы лясоў. Самі па сабе ківі — вельмі цягавітыя птушкі, якія мала схільныя да [[Хвароба|хвароб]] і здольныя перажываць сур'ёзныя змены [[Навакольнае асяроддзе|навакольныя асяроддзя]].

Былі прадпрынятыя меры па аднаўленню колькасці гэтай птушкі — у [[1991]] годзе была распачата дзяржаўная праграма па аднаўленню ківі ({{lang-en|Kiwi Recovery Programme}}). У выніку ахоўных мерапрыемстваў колькасць ківі, якія дажываюць да сталага стану, павялічылася з 5 % (1991 год) да 60 % (1998 год). Мерапрыемствы па паўторным засяленні [[арэал]]а пасялення ківі ўключаюць гадоўлю гэтай птушкі ў няволі (першых птушанят атрымалася вывесці ў няволі толькі ў [[1989]] годзе) і кантроль над каолькасцю драпежнікаў. Прафесар Кентэрберыйскага ўніверсітэта Джэймс Брыскі мае намер стварыць дэзадарант для ківі, каб прыбраць пах пер'еў, якіе выдае іх<ref name="desod" />.

Тры віды ківі, звычайны, вялікі шэры і малы, занесены ў [[Чырвоная кніга|міжнародную Чырвоную кнігу]] са статусам ''уразлівы'' ({{lang-en2|Vulnerable}}), а новы від паўночнага ківі — як ''від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення'' ({{lang-en2|Endangered}}). Рові мае ''нацыянальна крытычны'' ({{lang-en2|Nationally Critical}}) статус.

== Людзі і ківі ==
Ківі — нацыянальная птушка<ref>Гл. [http://www.camacdonald.com/birding/CountryIndex.htm#N пералік] нацыянальных птушак на сайце [http://www.camacdonald.com/ C. A. MacDonald.]</ref> і неафіцыйная [[эмблема]] Новай Зеландыі. З'яўляецца ўпадабаным сімвалам новазеландскай культуры, які адлюстроўваецца на [[манета]]х<ref>{{cite web|url=http://dema.com.ua/Countries_Krause/New_Zealand.html|title=Монети Нової Зеландії|work=Колекція монет Деми Юрія|publisher=Дема Юрій Володимирович|description=Монеты стран мира: Новая Зеландия|lang=uk|accessdate=2010-10-02}}</ref>, [[Паштовая марка|паштовых марках]] і г. д. «Ківі» ({{lang-en|kiwis}}) — жартоўная мянушка саміх новазеландцаў<ref name="la times"/>.
<center><gallery caption="Ківі на [[Гісторыя пошты і паштовых марак Новай Зеландыі|паштовых марках]] і [[манета]]х Новай Зеландыі">
Выява:1898 pictorial 6 pence green (kiwi).JPG|<center><small>[[Паштовая марка]] [[1898]] года</small></center>
Выява:1898 kiwi 6d red.JPG|<center><small>Адзін з пазнейшых варыянтаў той жа маркі</small></center>
Выява:Stamp album folder 2545228.jpg|<center><small>[[Канверт першага дня|Канверты першага дня]] з маркамі (1991 і 1999), прысвечанымі выпуску доларавай манеты з выявай ківі</small></center>
</gallery></center>
[[Выява:Kiwis 006eue.jpg|thumb|[[Фрукт]]овая расліна [[Ківі, фрукт|ківі]] названа ў гонар птушкі]]

[[Фрукт]]овая расліна [[Ківі, фрукт|ківі]] атрымала сваю назву за падабенства формы яго апушанага плода з целам аднайменнай птушкі<ref name="la times">{{cite web|author=Emily Green.|url=http://articles.latimes.com/2002/may/08/food/fo-kiwi8|title=Kiwi, Act II|date=May 08, 2002|publisher=Los Angeles Times|accessdate=20 снежня 2009}}</ref>.

== Класіфікацыя ==
Часам ківі аб'ядноўваюць на правах сямейства ў атрад [[Казуарападобныя|казуарападобных]] ці [[Страўсападобныя|страўсападобных]].

Традыцыйна налічваюць тры віды ківі — ''Apteryx australis'', ''A. haastii'' і ''A. owenii''. Аднак паводле найноўшых даных<ref>Sibley, Monroe (1990, 1993); Baker ''et al.'' (1995); Tennyson ''et al.'' (2003).</ref>, варта вылучаць пяць відаў:
* '''[[Звычайны ківі|Звычайны]]''', ці '''паўднёвы''', '''ківі''' ({{btname|A. australis|[[Shaw]], [[1813]]}}) — {{lang-en|Brown Kiwi}}, ці {{lang-en2|Southern Tokoeka}}, ці {{lang-en2|Haast Tokoeka}},
* '''[[Вялікі шэры ківі|Вялікі шэры]]''', '''ківі''' ({{btname|A. haastii|[[Potts]], [[1872]]}}) — {{lang-en|Great Spotted Kiwi}},
* '''[[Паўночны ківі]]''' ({{btname|A. mantelli|[[Bartlett|A. D. Bartlett]], [[1852]]}}) — {{lang-en|North Island Brown Kiwi}},
* '''[[Малы шэры ківі]]''', ці '''ківі Оўэна''' ({{btname|A. owenii|[[Gould]], [[1847]]}}) — {{lang-en|Little Spotted Kiwi}},
* '''[[Рові]]''' ({{btname|Apteryx rowi|A. J. D. Tennyson, R. L. Palma, H. A. Robertson, T. H. Worthy & B. Gill, [[2003]]}}) — {{lang-en|Okarito Brown Kiwi}}.
Акрамя таго, звычайны ківі падраздзяляецца на два [[Падвід, біялогія|падвіды]]:
* {{btname|A. a. australis|[[Shaw]], [[1813]]}} — {{lang-en|Southern Tokoeka}},
* {{btname|A. a. lowryi|[[Rothschild]], [[1893]]}} — {{lang-en|Stewart Island Tokoeka}}.

== [[Генетыка]] ==
'''[[Карыятып]]:''' 80 [[Храмасома|храмасом]] (2''n'').<ref>Звесткі прыведзены для [[Звычайны ківі|звычайнага ківі]] (de Boer, 1980).</ref>

'''[[Генетыка#Малекулярная генетыка|Малекулярная генетыка]]:'''
* [[Дэпанаванне|Дэпанаваныя]] [[нуклеатыд]]ныя [[Секвеніраванне|паслядоўнасці]] ў [[База даных|базе даных]] EntrezNucleotide, [[:en:GenBank|GenBank]], [[NCBI]], [[США]]: [http://www.ncbi.nlm.nih.gov/Taxonomy/Browser/wwwtax.cgi?mode=Info&id=8822&lvl=3&lin=f&keep=1&srchmode=1&unlock 289] (па стане на [[23 лютага]] [[2011]]).
* Дэпанаваныя [[бялкі|амінакіслотныя]] паслядоўнасці ў базе даных EntrezProtein, GenBank, NCBI, ЗША: [http://www.ncbi.nlm.nih.gov/Taxonomy/Browser/wwwtax.cgi?mode=Info&id=8822&lvl=3&lin=f&keep=1&srchmode=1&unlock 220] (по состоянию на [[23 февраля]] [[2011]]).

== Гл. таксама ==
* [[Kiwi!]] (кароткаметражны мультфільм)

{{зноскі}}

== Літаратура ==
* {{Крыніца/ВСЭ|http://www.cultinfo.ru/fulltext/1/001/008/060/931.htm|Ківі|}} {{v|2|12|2010}}
* ''Baker A. J., Daugherty C. H., Colbourne R., McLennan J. L.'' [http://www.pnas.org/cgi/reprint/92/18/8254.pdf Flightless Brown Kiwis of New Zealand possess extremely subdivided population structure and cryptic species like small mammals] // Proceedings of the National Academy of Sciences of the United States of America. — 1995. — Vol. 92. — P. 8254—8258.{{ref-en}}
* ''de Boer L. E. M.'' [http://www.nature.com/nature/journal/v287/n5777/abs/287084a0.html Do the chromosomes of the kiwi provide evidence for a monophyletic origin of the ratites?] // Nature. — 1980. — Vol. 287. — No. 5777. — P. 84—85.{{ref-en}}
* ''Haddrath O., Baker A. J.'' [http://www.pubmedcentral.nih.gov/picrender.fcgi?artid=1088691&blobtype=pdf Complete mitochondrial DNA genome sequences of extinct birds: ratite phylogenetics and the vicariance biogeography hypothesis] // Proc. R. Sci. Lond. B. — 2001. — Vol. 268. — No. 1470. — P. 939—945.{{ref-en}}
* ''Sibley C. G., Monroe B. L.'' Distribution and taxonomy of birds of the world. — New Haven: Yale University Press, 1990.{{ref-en}}
* ''Sibley C. G., Monroe B. L.'' A supplement to 'Distribution and taxonomy of birds of the world'. — New Haven: Yale University Press, 1993.{{ref-en}}
* ''Tennyson A. J. D., Palma R. L., Robertson H. A., Worthy T. H., Gill B.'' J. A new species of kiwi (Aves, Apterygiformes) from Okarito, New Zealand] // Records of the Auckland Museum. — 2003. — Vol. 40. — P. 55—64.{{ref-en}}

== Спасылкі ==
* Факты о [http://www.kraynov.com/2006/12/30/facts-about-kiwi/ ківі] на сайце [http://www.kraynov.com/ Макса Крайнава]
* [http://www.southernencounter.co.nz/animal_info/kiwi.htm Ківі] на сайце [http://www.southernencounter.co.nz/index.htm «Southern Encounter Aquarium and Kiwi House»] ([[Новая Зеландыя]]){{ref-en}}
* Род [http://www.ncbi.nlm.nih.gov/Taxonomy/Browser/wwwtax.cgi?mode=Info&id=8821&lvl=3&lin=f&keep=1&srchmode=1&unlock ''Apteryx''] у [[База даных|базе даных]] [http://www.ncbi.nlm.nih.gov/Taxonomy/Browser/wwwtax.cgi?mode=Root Taxonomy Browser], [[:en:National Center for Biotechnology Information|NCBI]], [[ЗША]]

[[Катэгорыя:Ківіпадобныя| ]]
[[Катэгорыя:Роды птушак]]
[[Катэгорыя:Птушкі Новай Зеландыі]]
[[Катэгорыя:Эндэмікі Новай Зеландыі]]
[[Катэгорыя:Птушкі на марках]]


[[Катэгорыя:Бескілявыя]]
{{Link FA|bg}}
{{Link FA|bg}}
{{Link GA|de}}
{{Link GA|de}}

Версія ад 01:47, 11 снежня 2011

Ківі
Звычайны ківі
Звычайны ківі (Apteryx australis)
Навуковая класіфікацыя
Царства: Жывёлы
Тып: Хордавыя
Падтып: Пазваночныя
Клас: Птушкі
Надатрад: Бескілявыя
Атрад: Ківіканападобныя
Сямейства: Ківі
Род: Ківі
Навуковая назва
Apteryx Shaw, 1813
Арэал

ITIS  174392
NCBI  8819
EOL  15502407

Ківі (Apteryx) — (Apteryx Shaw, 1813) — адзіны род бескілявых птушак у аднайменным сямействе (Apterygidae G.R. Gray, 1840) і атрадзе ківіпадо́бных, або бяскры́лых (Apterygiformes (Haeckel, 1866)). Уключае пяць відаў, эндэмічных для Новай Зеландыі.

Усе віды ківі маюць моцныя чатырохапалыя ногі і доўгую вузкую дзюбу з ноздрамі на самым кончыку. Крылы не развітыя, хвост адсутнічае. Пер'е ківі больш нагадвае густую поўсць. Вонкавым выглядам і звычкамі ківі настолькі адрозніваюцца ад іншых птушак, што заолаг Уільям Кальдэр даў ім мянушку «ганаровых сысуноў»[1].

Філагенетычнае паходжанне

Доўгі час меркаваўся, што найбліжэйшым сваяком ківі з'яўляецца іншы новазеландскі від нелятаючых птушак — вымерлы моа. Аднак нядаўнія даследаванні, выкананыя напачатку 2000-х гадоў на аснове параўнання поўных паслядоўнасцяў мітахандрыяльнай ДНК ківі і іх нелятаючых сваякоў, дазволілі высвятліць, што гэтыя птушкі генетычна бліжэй да эму і казуараў, чым да страўсаў, нанду і моа.[2]

Меркавана, продкі сучасных ківі патрапілі на Новую Зеландыю з Аўстралазіі пазней, чым моа, — каля 30 млн гадоў назад. Па малекулярных даных[2], гэта магло адбыцца яшчэ раней — каля 62 млн гадоў назад, але ўжо пасля аддзялення Новай Зеландыі ад Гандваны (не пазней 75 млн гадоў назад) і дывергенцыі эвалюцыйнай галіны моа (каля 78 млн гадоў назад), што можа сведчыць аб першасным засяленні моа на Новай Зеландыі і другаразовым — ківі.

Вонкавы выгляд

Ківі — нелятаючыя бескілявыя птушкі. Памеры невялікія, са звычайную курыцу. Характэрны палавы дымарфізм: самкі буйней за самцоў. Цела ў ківі грушападобнай формы, з маленькай галавой і кароткай шыяй. Важаць ад 1,4 да 4 кг.

Ківі ўласцівая найбольшая рэдукцыя крылаў сярод птушак: яны ўсяго 5 см у даўжыню і амаль незаўважныя сярод апярэння. Аднак у ківі захавалася звычка адпачываючы хаваць дзюбу пад крыло. Цела птушкі раўнамерна пакрыта мяккімі, шэрымі ці светла-бурымі пер'ем, больш падобным на поўсць. Хвост адсутнічае. Ногі чатырохапалыя, кароткія, але вельмі моцныя, з вострымі кіпцюрамі; іх вага складае прыкладна ⅓ вагі цела. Шкілет не пнеўматычны, косці цяжкія.

Ківі галоўным чынам спадзяюцца не на зрок — вочы ў іх вельмі маленькія, усяго 8 мм дыяметрам, — а на развітыя слых і нюх. Сярод птушак больш моцны нюх ёсць толькі ў кондараў. У ківі вельмі доўгая, гнуткая, тонкая, прамая ці злёгку выгнутая дзюба, якая ў самцоў дасягае даўжыні 95—105 мм, а ў самак — 110—120 мм. Ноздры ў ківі адкрываюцца на канцы дзюбы (у астатніх птушак — каля яе заснавання). Язык рудыментарны. Каля заснавання дзюбы маюцца органы дотыку — адчувальныя шчацінкі — вібрысы.

Звычайная тэмпература цела ківі — 38 °C, што на два градусы ніжэй, чым у іншых птушак, і бліжэй да тэмпературы цела сысуноў.

Пер'е ківі мае спецыфічны моцны пах, які нагадвае грыбны. Гэта ў сучасных умовах робіць птушак уразлівымі — наземныя драпежнікі, якія з'явіліся ў Новай Зеландыі, лёгка знаходзяць іх па паху[3].

Лад жыцця і харчаванне

Ківі насяляюць пераважна ў сырыя вечназялёныя лясы; доўгія пальцы на нагах дапамагаюць ім не гразнуць у багністым грунце. На найбольш населеных участках на 1 км² прыпадае 4—5 птушак. Лад жыцця яны вядуць выключна змрочны і начны.

На працягу дня ківі хаваецца ў выкапанай нары, дупле ці пад каранямі дрэў. У вялікага шэрага ківі норы ўяўляюць сабою сапраўдны лабірынт з некалькімі выхадамі; у іншых ківі норы прасцей, з адным выхадам. На тэрытарыяльным участку ківі можа быць да 50 сховішчаў, якія птушка змяняе кожны дзень. Нару ківі займае толькі праз некалькі тыдняў пасля таго, як вырые, — за гэты час трава і мох паспяваюць разрасціся, маскіруючы ўваход. Часам ківі адмыслова маскіруюць гняздо, затуляючы ўваход лісцем і галінкамі. Днём яны пакідаюць свае сховішчы толькі ў выпадку небяспекі.

Скрытныя і нясмелыя днём, уначы гэтыя птушкі становяцца агрэсіўнымі. Ківі — вельмі тэрытарыяльныя птушкі, і шлюбная пара, а асабліва самец, люта абараняе ад канкурэнтаў свой гнездавы ўчастак, які можа займаць ад 2 да 100 га (у рові). Моцныя ногі і дзюба ківі — небяспечная зброя, і сутычкі паміж птушкамі могуць скончыцца смерцю. Аднак сур'ёзныя сутычкі паміж ківі рэдкія; звычайна гнездавы ўчастак змяняе «ўладальніка» толькі пасля натуральнай смерці самца. Межы свайго ўчастку птушкі пазначаюць з дапамогай крыкаў, якія па начах чутныя за некалькі кіламетраў. Меркаванне, што ківі марудлівыя і нязграбныя птушкі, з'яўляецца памылковым — у прыродзе яны рухавыя і за адну ноч абыходзяць увесь гнездавы ўчастак

На паляванне ківі выходзяць прыкладна праз 30 мінуць пасля заходу сонца. Іх корм складаюць насякомыя, малюскі і земляныя чарвякі, а таксама апалыя ягады і плады. Здабычу ківі адшукваюць з дапамогай нюху і пачуцця дотыку — разграбаючы зямлю нагамі і глыбока апускаючы ў яе дзюбу, яны літаральна «вынюхваюць» чарвякоў і насякомых. Пры выпадку ківі не адмаўляюцца ад дробных амфібій і ракападобных.

Размнажэнне

Ківі з яйкам. Kauri Museum (Новая Зеландыя)

Ківі — манагамныя птушкі, пары ў іх утворацца не менш чым на 2—3 шлюбных сезона, часам на ўсё жыццё. Пара раз у тры дні сустракаецца ў гнездавой нары і гучна перагукваецца па начах.

Асноўны шлюбны сезон у ківі доўжыцца з чэрвеня па сакавік. Праз тры тыдні пасля апладненні самка зносіць у нары ці пад карані дрэва адно яйка (радзей — два). Ківі — рэкардсмен сярод птушак па адносных памерах яйкаў: у звычайнага ківі яно важыць да 450 г, ¼ масы самай птушкі. Яйка белае ці зелянявае, памерам 120х80 мм, і ўтрымлівае найбольшы працэнт жаўтка сярод птушыных яйкаў — 65 % (у большасці птушак — 35—40 %).

Падчас выношвання яйка самка есць у тры разы больш, чым звычайна; за 2—3 дні да адкладвання яйка яна перастае есці, паколькі яйка займае занадта шмат месца ўнутры яе цела. Знесенае яйка наседжвае самец, які пакідае яго толькі на час кармлення, на 2—3 гадзіны; часам яго падмяняе самка. У ківі вострава Сцьюарт, якія жывуць не парамі, а невялікімі стабільным групамі, наседжваннем яйка займаюцца не толькі самец і самка, але і іншыя птушкі з групы. Часам праз 25 дзён самка зносіць другое яйка.

Інкубацыйны перыяд займае 75—85 дзён; птушаню патрабуецца 2—3 дні на тое, каб з дапамогай ног і дзюбы выбраццы са шкарлупіны. Птушаняты нараджаюцца апераныя не пухам, а пер'ем, і нагадваюць мініяцюрныя копіі дарослых. Бацькі звычайна не клапоцяцца пра нашчадства і пакідаюць яго адразу пасля вылуплення. Першыя тры дні птушаня не можа стаяць на нагах і не есць — падскурныя запасы жаўтка дазваляюць яму не галадаць. Да пятага дня ён пачынае выходзіць з гнязда, а да 10—14-ага дню — самастойна шукаць ежу.

Першыя шэсць тыдняў жыцця птушаня ківі можа карміцца і ў дзённыя часы, затым пераходзіць на начны лад жыцця. Маладыя ківі практычна безабаронныя — да 90 % птушак гінуць у першыя шэсць месяцаў жыцця, з іх 70 % становяцца ахвярай драпежнікаў.

Растуць маладыя ківі павольна: толькі ў 4—5 гадоў яны дасягаюць поўнага памеру. Палавая сталасць настае ў самцоў у 18 месяцаў, а ў самак у 2—3 года. Але адкладаць яйкі самкі звычайна пачынаюць толькі ў 3—5 гадоў. Працягласць жыцця ківі вялікая — да 50—60 гадоў.

У адрозненне ад большасці птушак, у самак ківі функцыянуюць абодва яечніка, а не толькі левы. За жыццё самка зносіць да 100 яйкаў.

Ступень пагрозы існаванню

З-за скрытнага ладу жыцця сустрэць гэту птушку ў прыродзе вельмі складана. Нядзіўна, што катастрафічнае падзенне яе колькасці доўгі час заставалася незаўважаным.

Па ацэнках вучоных, каля 1000 гадоў назад больш 12 млн ківі насяляла лясы Новай Зеландыі; да 2004 году іх папуляцыя скарацілася да 70 000 асобін. Да 1990-х гадоў ківі выміралі з хуткасцю да 6 % папуляцыі ў год: галоўным чынам з-за завезеных на астравы еўрапейцамі драпежнікаў — кошак, сабак, ласак, а таксама з-за скарачэння плошчы лясоў. Самі па сабе ківі — вельмі цягавітыя птушкі, якія мала схільныя да хвароб і здольныя перажываць сур'ёзныя змены навакольныя асяроддзя.

Былі прадпрынятыя меры па аднаўленню колькасці гэтай птушкі — у 1991 годзе была распачата дзяржаўная праграма па аднаўленню ківі (англ.: Kiwi Recovery Programme). У выніку ахоўных мерапрыемстваў колькасць ківі, якія дажываюць да сталага стану, павялічылася з 5 % (1991 год) да 60 % (1998 год). Мерапрыемствы па паўторным засяленні арэала пасялення ківі ўключаюць гадоўлю гэтай птушкі ў няволі (першых птушанят атрымалася вывесці ў няволі толькі ў 1989 годзе) і кантроль над каолькасцю драпежнікаў. Прафесар Кентэрберыйскага ўніверсітэта Джэймс Брыскі мае намер стварыць дэзадарант для ківі, каб прыбраць пах пер'еў, якіе выдае іх[3].

Тры віды ківі, звычайны, вялікі шэры і малы, занесены ў міжнародную Чырвоную кнігу са статусам уразлівы (Vulnerable), а новы від паўночнага ківі — як від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення (Endangered). Рові мае нацыянальна крытычны (Nationally Critical) статус.

Людзі і ківі

Ківі — нацыянальная птушка[4] і неафіцыйная эмблема Новай Зеландыі. З'яўляецца ўпадабаным сімвалам новазеландскай культуры, які адлюстроўваецца на манетах[5], паштовых марках і г. д. «Ківі» (англ.: kiwis) — жартоўная мянушка саміх новазеландцаў[6].

Фруктовая расліна ківі названа ў гонар птушкі

Фруктовая расліна ківі атрымала сваю назву за падабенства формы яго апушанага плода з целам аднайменнай птушкі[6].

Класіфікацыя

Часам ківі аб'ядноўваюць на правах сямейства ў атрад казуарападобных ці страўсападобных.

Традыцыйна налічваюць тры віды ківі — Apteryx australis, A. haastii і A. owenii. Аднак паводле найноўшых даных[7], варта вылучаць пяць відаў:

Акрамя таго, звычайны ківі падраздзяляецца на два падвіды:

Генетыка

Карыятып: 80 храмасом (2n).[8]

Малекулярная генетыка:

Гл. таксама

  • Kiwi! (кароткаметражны мультфільм)

Зноскі

  1. Да з'яўлення на Новай Зеландыі людзей (каля 1300 года) адзінымі эндэмічнымі сысунамі тут былі тры віды кажаноў (Chalinolobus, футляракрылы Mystacina robusta і M. tuberculata), а экалагічную нішу сысуноў займалі разнастайныя птушкі і рэптыліі.
  2. а б Haddrath, Baker (2001).
  3. а б Біёлагі створаць дэзадарант для птушак ківі (руск.). Membrana (27 верасня 2010). Праверана 27 верасня 2010.
  4. Гл. пералік нацыянальных птушак на сайце C. A. MacDonald.
  5. Монети Нової Зеландії (укр.). Колекція монет Деми Юрія. Дема Юрій Володимирович. — Монеты стран мира: Новая Зеландия. Праверана 2 кастрычніка 2010.
  6. а б Emily Green.. Kiwi, Act II. Los Angeles Times (8 мая 2002). Праверана 20 снежня 2009.
  7. Sibley, Monroe (1990, 1993); Baker et al. (1995); Tennyson et al. (2003).
  8. Звесткі прыведзены для звычайнага ківі (de Boer, 1980).

Літаратура

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA