Ігнат Сцябельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ігнат Сцябельскі
Герб
Вікарый Полацкага базыльянскага манастыра
Царква Грэка — Каталіцкая Царква

Дзейнасць гісторык
Нараджэнне каля 1748
Валынскае ваяводства
Смерць пасля 1805
Уладзімр- Валынскі ?
Прыняцце манаства каля 1765

Ігнат Сцябельскі ( польск.: Ignacy Stebelski, руск.: Игнатий Стебельский; каля 1748, Валынскае ваяводства — пасля 1805, Уладзімр Валынскі ?) [1] — царкоўны гісторык, базыльянін.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду гербу «Астоя». [2] Каля 1765 г. прыняў манаства ў ордэне базыльян. Пасвечаны на святара. У 70 — я гг. XVIII cт. займаў пасаду вікарыя (намеснік ігумена) Полацкага базыльянскага манастыра. [3] 17 мая 1778 г. выступіў з ўрачыстым казаннем у Полацкім Сафійскім саборы з нагоды ўтварэння Полацкага намесніцтва. ў прысутнасці беларускага генерал — губернатара Захара Чарнышова і уніяцкага полацкага архіепіскапа Ясона Смагаржэўскага. Каля 1780 г. пакінуў Полацк і пераехаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай. У 1783 г. жыў у Жыровіцкім манастыры. З 1785 г. выконваў абавязкі намесніка ігумена гэтага манастыра, ад якіх быў вызвалены у гэтым жа годзе з — за хваробы. Апошнія гады жыцця правёў верагодна ў базыльянскім манастыры ва Ўладзіміры — Валынскім.[4] [5]

Творчасць

Даследаваў гісторыю праваслаўнай і ўніяцкай цэркваў, ордэна базыльян на тэрыторыі Беларусі. Пісаў на польскай мове. Аўтар трылогіі: «Два вялікія светачы на полацкім гарызонце…» (Вільня, 1781), «Храналогія, або Дакладна па гадах сабраныя значнейшыя ў Кароне Польскай і Вялікім княстве Літоўскім, а менавіта на Белай Русі ў Полацку падзеі і перавароты…» (Вільня, 1782), «Дадатак да храналогіі» (Вільня,1783).

Пры падрыхтоўцы працы карыстаўся разнастайнымі крыніцамі і літаратурай, як апублікаваным, так і рукапісамі з архіваў базыльянскіх манастыроў. Склаў гістарыяграфічны агляд прац па царкоўнай гісторыі Полацкага княства і Вялікага Княства Літоўскага, ў які ўвайшлі творы 76 аўтараў. У першай частцы трылогіі змясціў пераказы жыццяпісаў Святых Ефрасінні Полацкай і Параскевы Полацкай з вялікімі каментарыямі з палітычнай і царкоўнай гісторыі Полацкага княства ХІ-ХІІI стст. Апісаў Крыж Ефрасінні Полацкай, Барысавы камяні. Даў звесткі аб абразе Маці Божай Эфескай у Полацкім Спаскім манастыры. Другая частка трылогіі прысвечана хроніцы жыцця Полацкага Спаскага манастыра з сяр. ХІІІ ст. па 1780 г. у шырокім кантэксце гісторыі праваслаўнай і уніяцкай цэркваў ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. У трэцяй частцы у храналагичным парадку прыведзены кароткія біяграфіі праваслаўных і ўніяцкіх мітрапалітаў, епіскапаў, архіепіскапаў Кіеўскай мітраполіі ; даецца пералік базыльянскіх кангрэгацый, протаархімандрытаў, генеалогія князёў Астрожскіх, а таксама тэкст камісарскага прысуду ад 23 студзеня 1624 г. ў справе пакарання забойцаў Блаславёнага Іасафата Кунцэвіча і прамова Ігната Сцябельскага ў Полацку ў 1778 на адкрыццё Полацкага намесніцтва.

З-за уніяцкай пазіцыі аўтара трылогія была непрыхільна сустрэта ў дзяржаўных колах Расійскай імперыі і праваслаўным духавенствам.[6]

Ігнат Сцябельскі да канца жыцця працаваў над дапаўненнем і ўдакладненнем свайго галоўнага твора. Рукапіс, які застаўся пасля яго смерці, быў апублікаваны у 1875 г. ў Кракаве польскім гісторыкам і педагогам Уладзіславам Серадзінскім пад тытулам «Астанія працы Сцябельскага». У яго ўвайшлі біяграфіі праваслаўных і ўніяцкіх мітрапалітаў, епіскапаў, архіепіскапаў, даведзеныя 1805 г., спіс базыльянскіх кангрэгацый 16171780 і іх пастановы, пералік протаархімандрытаў (16121802) і архімандрытаў базыльянскіх манастыроў з пазначэннем гадоў кіравання, радавод Солтанаў- фундатараў Жыровіцкага манастыра.

Творчасць Ігната Сцябельскага мае вялікае значэнне для вывучэння гісторыі праваслаўнай і уніяцкай цэркваў на тэрыторыі Беларусі.

Зноскі

  1. Dorta Wereda. Stebelski Ignacy.// Polski Słownik Biograficzny. - T. XLIII. - Krakòw, 2004—2005. - S.36.
  2. http://gajl.wielcy.pl/ Tadeusz Gajl. Herbarz Polski
  3. Dorta Wereda. Stebelski Ignacy.// Polski Słownik Biograficzny. - T. XLIII. - Krakòw, 2004—2005. - S.36.
  4. Dorta Wereda. Stebelski Ignacy. // Polski Słownik Biograficzny. - T. XLIII. - Krakòw, 2004—2005. - S.36.
  5. Ostatnie Stebelskiego prace, Wyd. W. Seredyński. // Scriptores. Rerum Polonicarum. - T. IV.- Cracoviae, 1878 - S. 265
  6. Zelman Igel.Przedmowa do wydania drugiego // Stebielski Ignacy. Dwa Wielkie Swiatła Na Horyzoncie Połockim.- Lwòw, 1866. - S.3.

Творы

  • Dwa Wielkie Swiatła Na Horyzoncie Połockim Z Cieniow Zakonnych Powstające, Czyli Zywoty SS. Panien Y Matek Ewfrozyny Y Parascewii, Zakonnic y Hegumeniy, Pod Ustawą S. O. Bazylego W. w Monastyrze S. Spasa za Połockiem żyjących, z Chronologią y Przydatkiem Niektórych Służących do tego Pożytecznych Krajowych Wiadomości, z Rozmaitych Dziejopisow y Pism zebranych, Przez X. W. Ignacego Stebelskiego Zakonu S. Bazylego W. Prowincyi Litew: Okazane, Y za Pozwoleniem Zwierzchności do Druku Podane Roku Pańskiego 1781. Tomik I. W Wilnie w Drukarni Bazylianskiey. {1781}. (2-е выд. Lwòw, 1866)
  • Chronologia, albo porządne według lat zebranie znacznieyszych w Koronie Polskiey y w Wiel. Xięstwie Litew. a mianowicie na Białey Rusi w Połocku dziejow y rewolucyi, zwłaszcza tych, które się tyczą tak starodawnego Monastyru S. Spasa za Połockiem, niegdyś przez SS. Panny y Matki Ewfrozynę i Parascewię Hegumenie rządzonego, iako też teraznieyszego Klasztoru na Zamku Połockim założonego. Przez W. X. Ignacego Stebelskiego… Tomik II. W Wilnie w Drukarni Bazylianskiey. 1782.(2-е выд. Lwòw, 1867)
  • Przydatek do Chronologii to iest, rzeczy te, które w poprzedzaiących dwóch tomikach częstokroc się namieniały, a przez obszerność swoią umieścić się wygodnie tamże nie mogły. Tu zręcznie przez samego Autora W. X. Ignacego Stebelskiego Zakonu św. Bazylego Wielkiego prowincyi Litewskiey położone i za pozwoleniem Zwierzchności do druku podane. . W Wilnie w Drukarni Bazylianskiey Roku Pańskiego 1783.(2-е выд. Lwòw, 1867)
  • Ostatnie Stebelskiego prace, Wyd. W. Seredyński. // Scriptores Rerum Polonicarum.- T. IV. - Cracoviae, 1878.- S. 263—368.

Літаратура

  • Валерый Пазднякоў. Сцябельскі Ігнат. // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя.- Т. 2. - Мінск, 2005. - Cтар. 648.
  • Krawczyk A. Polskie tłumaczenie Żywotu świętej Efrozyny wraz z krytycznym komentarzem // Матэрыялы Трэціх Міжнародных Кнігазнаўчых чытанняў «Кніга Беларусі: Повязь часоў». (Мінск, 16—17 верасня 2003 г.). Мн., 2005.
  • Wojnar M. M. Basilian scholars and publishing houses (XVII - XVIII). // Записки Чина Св. Василія Великого. — Том. 9 — Вип. 1 - 4. - Рим. 1974. — Стар. 82 - 83.
  • J. M. G. Stebelski Ignacy. // Podręczna encyklopedya kościelna. — T. ХXXVII—ХXXVIII. — Warszawa, 1913. — S. 116.