Анатоль Міхайлавіч Ісачанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка
Сцяг Старшыня Мінскага аблвыканкама
з 4 ліпеня 2017
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Сямён Шапіра

Нараджэнне 15 сакавіка 1966(1966-03-15) (58 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»
Сайт isachenko.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Анато́ль Міха́йлавіч Ісачэ́нка (нар. 1966) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага аблвыканкама (з 4 ліпеня 2017).

Бiяграфiя

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў вёсцы Кузнец Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці.

У 1988 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Працоўную дзейнасць пачаў старшым інжынерам калгаса «Савецкая Беларусь» у Горацкім раёне Магілёўскай вобласці. Пасля займаў розныя кіруючыя пасады, з 2000 года — старшыня калгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна, а з 2008 па 2014 год быў намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама па сельскай гаспадарцы.

У 20142016 гадах - старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў.

16 снежня 2016 года быў прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці[1].

З 4 ліпеня 2017 года — старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[2].

Зноскі

Спасылкі