Альфонс Ільіч Тышкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Альфонс Ільіч Тышкевіч
сцяг
Старшыня Мінскага аблвыканкама
1986 — 1994
Прэм’ер-міністр: Міхаіл Кавалёў
Вячаслаў Кебіч
Папярэднік: Сяргей Лінг
Пераемнік: Пётр Пётух
 
Партыя:
Адукацыя: Беларускі інстытут механізацыі і сельскай гаспадаркі (1963)
Вышэйшая партыйная школа пры ЦК КПСС
Дзейнасць: палітык, інжынер
Нараджэнне: 5 ліпеня 1938(1938-07-05) (81 год)
в. Ліпкі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці
 
Узнагароды:
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў

Альфо́нс Ільі́ч Тышке́віч (нар. 5 ліпеня 1938 г., в. Ліпкі Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага аблвыканкаму (19861994), дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 9, 11 і 12-га скліканняў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 ліпеня 1938 года[1] ў вёсцы Ліпкі Смалявіцкага раёна.

Скончыў Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе механікам на швачнай фабрыцы імя Крупскай. У гэтым жа годзе паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (цяперашні Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт, скончыў яго ў 1963 годзе па спецыяльнасці інжынер-механік, завочна Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

З 1963 па 1967 гады працаваў інструктарам Мінскага сельскага абкама ЛКСМБ, 1-м сакратаром Вілейскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам арганізацыйным аддзелам Мінскага абкама ЛКСМБ.

З 1967 па 1986 гады — інструктар, намеснік загадчыка сельскагаспадарчага аддзела Мінскага абкама КПБ, першы сакратар Стаўбцоўскага райкама КПБ, намеснік загадчыка аддзела сельскай гаспадаркі і харчовай прамысловасці ЦК КПБ. У 1975 абраны народным дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 9-га склікання[2].

З 1986 па 1994 гады працаваў старшынёй выканкама Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў.

Член ЦК КПБ, народны дэпутат БССР і абласнога Савета народных дэпутатаў.

14 студзеня 1997 года быў абраны ў Савет Рэспублікі, ад 22 студзеня 1997 году — старшыня пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы, член прэзідыума Савета[3].

У студзені 1998 года А. І. Тышкевіч быў старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]