Аляксандр Генрыхавіч Турчын
Аляксандр Турчын | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Мікалаевіч Румас, Раман Аляксандравіч Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Анатоль Міхайлавіч Ісачэнка | ||||||
Пераемнік | Аляксей Іванавіч Кушнарэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Мікалаевіч Румас | ||||||
Папярэднік | Васіль Станіслававіч Мацюшэўскі | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Мікалаевіч Крутой | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Раман Аляксандравіч Галоўчанка | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 ліпеня 1975 (49 гадоў) |
||||||
Бацька | Генрых Станіслававіч Турчын | ||||||
Партыя | беспартыйны | ||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Аляксандр Генрыхавіч Турчын (нар. 2 ліпеня 1975, Навагрудак) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь з 10 сакавіка 2025 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 ліпеня 1975 года ў Навагрудку. Бацька, Генрых Станіслававіч, працаваў настаўнікам фізікі ў школе, а пасля шмат гадоў кіраваў арганізацыйным аддзелам у гаркаме партыі, кіраўніком справамі ў райвыканкаме[2].
Скончыў сярэднюю школу №4 г. Навагрудка з сярэбраным медалём[2][3]. У 1992 годзе Аляксандр Турчын паступіў у Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, але праз тры гады яго кінуў. Пасля два гады, з 1995 па 1997, лічыўся беспрацоўным на ўліку ў Навагрудскім цэнтры занятасці Гродзенскай вобласці[4]. У арміі не служыў[4].
7 месяцаў лічыўся вартаўніком Навагрудскага райвыканкама, дзе працаваў яго бацька[4]. У 1997 годзе бацька па знаёмстве ўладкаваў яго загадчыкам прадуктовай крамы калгаса «Авангард» Навагрудскага раёна[2][5].
З студзеня па ліпень 1999 года працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі дзяржаўнага падатковага камітэта па Навагрудскім раёне[4], у 1999—2002 гадах — галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Навагрудскім раёне, у 2003 – 2004 гадах па Гродзенскай вобласці[4].
У 2002 годзе завочна скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт, у 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[4].
У 2004 – 2007 гг. працаваў начальнікам фінансавага аддзела, а затым у 2007 – 2010 гг. намеснікам старшыні Карэліцкага райвыканкама Гродзенскай вобласці[4]. У 2010 годзе прызначаны старшынёй камітэта па эканоміцы Мінскага аблвыканкама[4].
16 лістапада 2012 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама[6].
25 чэрвеня 2015 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Гомельскай вобласці[7].
16 верасня 2016 года прызначаны кіраўніком Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
10 кастрычніка 2017 года прызначаны старшынёй Савета па развіцці прадпрымальніцтва, кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[8].
З 1 лютага 2018 года — упаўнаважаны Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці[9].
18 жніўня 2018 года прызначаны на пасаду Першага намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[10].
21 лістапада 2018 года Указам № 456 прызначаны выконваючым абавязкаў кіраўніка Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[11].
З 29 лістапада 2019 года па 10 сакавіка 2025 года — старшыня Мінскага аблвыканкама.
10 сакавіка 2025 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь[12].
Жонка — Іна, дачка — Дар’я[13][14].
Міжнародныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]17 снежня 2020 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[15]. 26 студзеня 2021 года да санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[16]. Вялікабрытанія ўнесла Турчына ў свой санкцыйны спіс 18 лютага 2021 года[17], Швейцарыя — 22 сакавіка 2021 года[18].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Айчыны III ступені (11 снежня 2024).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Беларускае тэлеграфнае агенцтва — 2025. Праверана 10 сакавіка 2025.
- ↑ а б в На малой родине вице-премьера Турчина рассказали 5 малоизвестных фактов о нем . Салідарнасць.
- ↑ Звесткі пра тое, што ён скончыў Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны тэхнікум у поўнай афіцыйнай біяграфіі, апублікаванай на сайце Саўміна Беларусі, адсутнічаюць.
- ↑ а б в г д е ё ж Где "болтался" новый премьер Беларуси с 1992-го по 1997-й год? (руск.). Reform.news (11 сакавіка 2025). Праверана 12 сакавіка 2025.
- ↑ Чатыры новыя віцэ-прэм’еры: хто яны? . Наша Ніва (18 жніўня 2018).
- ↑ А.Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ Лукашэнка назначыў памочнікаў Прэзідэнта — галоўных інспектараў па Гомельскай і Гродзенскай абласцях
- ↑ Состав и полномочия Совета по развитию предпринимательства обновлены
- ↑ Андрэйчанка і Турчын назначаны ўпаўнаважанымі прадстаўнікамі кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай і Гомельскай абласцях
- ↑ Прэзідэнт змяніў кіраўніцтва ўрада
- ↑ Выкананне абавязкаў кіраўніка Апарату Савета Міністраў ускладзена на Аляксандра Турчына (бел.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 24.11.2018.
- ↑ Лукашэнка назначыў Турчына прэм’ер-міністрам Беларусі
- ↑ Што вядома пра дачку і зяця новага прэм'ера Турчына . Наша Ніва.
- ↑ Пяць фактаў пра новага прэм'ера Турчына — любіць баскетбол, працуе з 14 гадоў . Наша Ніва.
- ↑ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі . Беларуская служба Радыё «Свабода» (17 снежня 2020). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (26 студзеня 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Виталий Петрович. Госдепартамент США ввел санкции против 43 граждан Беларуси, в британском списке — 27 новых фамилий (руск.). Onliner.by (19 лютага 2021). Праверана 9 верасня 2021.
- ↑ Searching for subjects of sanctions
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Генрыхавіч Турчын
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудку
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Асобы
- Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Памочнікі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — інспектары па Гомельскай вобласці
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь