ФК Хваля Пінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:19, 11 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (вынікі сезону 2018)
Хваля Пінск
ФК Хваля Пінск.gif
Поўная назва ДСУ «Футбольны клуб "Хваля-Пінск"»
Заснаваны 1987
Горад Пінск, Беларусь
Стадыён «Хваля»
Умяшчальнасць: 3100
Дырэктар Валерый Дамашчук
Галоўны трэнер Віталь Кірылка (в.а.)
Чэмпіянат Першая ліга
2018 13 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Хваля»беларускі футбольны клуб з горада Пінск, заснаваны ў 1987 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

2013

Сезон 2013 «Хваля» пачала выдатна, атрымаўшы на старце 5 перамог запар. Пасля першага круга каманда ішла на чацвёртым месцы. Але ў другім крузе вынікі пайшлі на спад. Каманда выдала дзесяціматчавую серыю без перамог. Нягледзячы на тое, што серыя была перарвана ў апошнім туры перамогай над «Віцебскам» (1:0), «Хваля» скончыла сезон толькі на 12 месцы, што стала найгоршым вынікам з 2006 года.

2014

Перад пачаткам сезону 2014 «Хваля» страціла сваіх лідараў, замест якіх у каманду вярнуўся шэраг вопытных гульцоў-пінчан, таксама ў каманду прыйшлі маладыя ігракі з іншых клубаў. У выніку, каманда з самага пачатку турніру апынулася ў канцы табліцы, доўгі час «Хваля» змагалася за выжыванне (Першую лігу ў сезоне 2014 пакідаў адзін клуб) са «Слонімам». Цяжкім ударам для пінчукоў стала смерць брамніка Мікалая Адамца ў верасні 2014. У кастрычніку 2014, пасля ўдалай серыі «Слоніма», «Хваля» замацавалася на апошнім радку і ўжо за некалькі тураў да канца страціла шанцы застацца ў другім дывізіёне.

2015

У сезоне 2015 «Хвалю» прадстаўлялі ў асноўным уласныя выхаванцы. Камандзе ставілася задача вярнуцца ў Першую лігу, але гульня ў чэмпіянаце ішла не лепшым чынам — пінчукі саступілі сваім асноўным канкурэнтам. У ліпені 2015 года Вадзіма Бяленку на трэнерскім мастку замяніў Сяргей Шульжык, аднак ён не здолеў выправіць сітуацыю. Толькі ў канцы турніру каманда стала трывала атрымоўваць перамогі, аднак гэта не выратавала яе ад пятага месца і непападання нават у фінальны этап.

2016

Перад сезонам 2016 камандзе была пастаўлена мэта вярнуцца ў Першую лігу. «Хваля» была яўным фаварытам чэмпіянату і ў выніку ўпэўнена атрымала перамогу ў Другой лізе, забяспечыўшы першае месца за некалькі тураў да фінішу.

2017

Пасля выхаду ў Першую лігу каманда захавала асноўных ігракоў, да якіх далучыўся шэраг навабранцаў з вопытам выступлення ў Вышэйшай лізе. У сезоне 2017 каманда амаль адразу замацавалася ў цэнтры табліцы, у выніку скончыла сезон на сёмым месцы.

2018

Сезон 2018 атрымаўся для «Хвалі» няўдалым, каманда хутка апынулася ў ніжнй частцы табліцы. У ліпені Сяргей Шульжык падаў у адстаўку, аднак пры новым трэнеры Віталі Кірылку сітуацыя не змянілася, і каманда скончыла сезон на 13-м месцы з 15.

Папярэднія назвы

  • 1987—1996: «Камунальнік»
  • 1997—2005: «Пінск-900»
  • з 2006: «Хваля»

Дасягненні

Цяперашні склад

Станам на жнівень 2018 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
12 Сцяг Беларусі Бр Станіслаў Ляцко 2001
16 Сцяг Беларусі Бр Анатоль Тупілаў 2001
30 Сцяг Беларусі Бр Антон Куратнік 1995
2 Сцяг Беларусі Аб Алег Курган 1996
3 Сцяг Беларусі Аб Міхаіл Галаўко 1996
4 Сцяг Беларусі Аб Арцём Татарэвіч 1992
10 Сцяг Беларусі Аб Максім Роўбут 1996
19 Сцяг Беларусі Аб Алег Гарапучык 1997
20 Сцяг Беларусі Аб Алег Вакуліч 1992
23 Сцяг Беларусі Аб Сяргей Вадзяновіч 1995
26 Сцяг Беларусі Аб Сяргей Гусеў 1998
Паз. Імя Нар.
5 Сцяг Беларусі ПА Аляксей Руско 1998
8 Сцяг Беларусі ПА Станіслаў Куліна 1996
9 Сцяг Беларусі ПА Дзяніс Тропін 1998
11 Сцяг Беларусі ПА Кірыл Чэпкі 1999
17 Сцяг Беларусі ПА Максім Паўлавец 1996
32 Сцяг Беларусі ПА Юрый Неўдах 1994
83 Сцяг Беларусі ПА Сяргей Валадзько 1983
Сцяг Беларусі ПА Мікалай Каляда 1998
15 Сцяг Беларусі Нап Арцём Шаламіцкі 2000
71 Сцяг Беларусі Нап Кірыл Шакураў 1994

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 3 15 8 4 3 20–13 20 1/32 фінала
1992–93 Другая (Д2) 5 30 15 4 11 52–40 34 Чвэрцьфінал
1993–94 Другая (Д2) 3 28 17 6 5 58–21 40 1/8 фінала
1994–95 Другая (Д2) 3 30 16 8 6 45–26 40 1/16 фінала
1995 Другая (Д2) 2 14 9 2 3 22–13 29 1/16 фінала
Пераходныя матчы1 2 1 0 1 2–3 3
1996 Другая (Д2) 5 24 10 8 6 40–19 38 1/16 фінала
1997 Другая (Д2) 8 30 12 8 10 43–36 44 1/16 фінала
1998 Першая (Д2) 3 30 17 8 5 54–22 59 1/16 фінала Змена назваў ліг
1999 Першая (Д2) 15 30 6 8 16 33–50 26 1/16 фінала Вылет у Другую лігу
2000 Другая — Б (Д3) 6 16 5 4 7 17–24 19 1/16 фінала
2001 Другая (Д3) 7 34 17 3 14 61–37 54 1/16 фінала
2002 Другая (Д3) 2 24 16 4 4 50–22 52 1/32 фінала Выхад у Першую лігу
2003 Першая (Д2) 16 30 5 4 21 28–59 19 1/16 фінала Вылет у Другую лігу
2004 Другая (Д3) 4 24 15 5 4 62–25 50 1/16 фінала
2005 Другая (Д3) 2 26 21 4 1 57–16 67 1/32 фінала Выхад у Першую лігу
2006 Першая (Д2) 8 26 10 4 12 47–48 34 1/16 фінала
2007 Першая (Д2) 7 26 11 6 9 34–38 39 1/16 фінала
2008 Першая (Д2) 4 26 15 3 8 39–25 48 1/8 фінала
2009 Першая (Д2) 2 26 16 3 7 52–31 51 1/16 фінала
2010 Першая (Д2) 10 30 11 2 17 31–48 35 1/8 фінала
2011 Першая (Д2) 7 30 13 6 11 52–38 45 1/16 фінала
2012 Першая (Д2) 8 28 8 10 10 24–45 34 1/8 фінала
2013 Першая (Д2) 12 30 11 6 13 30–41 39 1/16 фінала
2014 Першая (Д2) 16 30 4 8 18 26–62 20 1/16 фінала Вылет у Другую лігу
2015 Другая — Б (Д3) 5 18 9 5 4 43–18 32 1/16 фінала
Матчы за 9 месца2 9 2 2 0 0 6–1
2016 Другая (Д3) 1 24 19 3 2 87–40 60 1/16 фінала Выхад у Першую лігу
2017 Першая (Д2) 7 30 13 4 13 48–48 43 1/16 фінала
2018 Першая (Д2) 13 28 6 7 15 23–49 25 1/16 фінала

Галоўныя трэнеры

Зноскі

Спасылкі