Навадворскі сельсавет (Пінскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навадворскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 4 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Новы Двор
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 2 739
Код аўтам. нумароў 1

Навадво́рскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. — вёска) Новы Двор.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года як Чухаўскі сельсавет у складзе Лагішынскага раёна Пінскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чухава. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. Пасля скасавання Лагішынскага раёна 25 снежня 1962 года ўвайшоў у склад Пінскага раёна. 8 сакавіка 1960 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Новы Двор, а сельсавет перайменаваны ў Навадворскі.

26 жніўня 2014 года ў склад Загародскага сельсавета перададзена вёска Вяз[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (5 населеных пунктаў) — 2739 чалавек[2], з іх 98,0 % — беларусы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.