Прудніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:44, 30 снежня 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Прудніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пруднікі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 693 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Пру́дніцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Пруднікі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Аляксандраўскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Аляксандрава. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года вёска Аляксандрава перайменавана ў Пруднікі, Аляксандраўскі сельсавет перайменаваны ў Прудніцкі[1]. З 12 жніўня 1974 года па 30 верасня 1982 года цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Баравыя. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вайханскага сельсавета[2]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходілі 13 вёсак: Азёркі, Белахвостава, Вялікае Лосвіда, Вялікія Стайкі, Залучча, Малое Лосвіда, Малыя Стайкі, Марыямпаль, Мялюзіна, Пруднікі, Сілкі, Слабада, Цыганы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.