Перайсці да зместу

Прудніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прудніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пруднікі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 693 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Пру́дніцкі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Пруднікі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Аляксандраўскі сельсавет у складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Аляксандрава. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года вёска Аляксандрава перайменавана ў Пруднікі, Аляксандраўскі сельсавет перайменаваны ў Прудніцкі[1]. 10 мая 1958 года ў склад Пальмінскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Баталі, Забор’е, Каменка і Хартова), у склад сельсавета з Вайханскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Азёркі, Казінова, Муравіцкія і Цемнікі)[2]. 3 ліпеня 1970 года ў склад Вайханскага сельсавета вернута вёска Казінова[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Пальмінскага сельсавета вернута вёска Каменка[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 17 населеных пунктаў[5]. З 12 жніўня 1974 года па 30 верасня 1982 года цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Баравыя. 12 жніўня 1974 года вёска Каменка зноў перададзена ў склад Пальмінскага сельсавета, вёска Муравіцкія скасавана[6]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Вайханскага сельсавета[7].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходілі 13 вёсак: Азёркі, Белахвостава, Вялікае Лосвіда, Вялікія Стайкі, Залучча, Малое Лосвіда, Малыя Стайкі, Марыямпаль, Мялюзіна, Пруднікі, Сілкі, Слабада, Цыганы.

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1970, № 21 (1287).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 46. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.