Пальмінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:56, 31 снежня 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Пальмінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Пальмінка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 981
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Пальмі́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пальмінка.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — маёнтак Пальмінка, з 1927 года — вёска Антанопаль. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кабішчанскага сельсавета, цэнтр перанесены ў вёску Пальмінка[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1981 чалавек[2], з іх 82,5 % — беларусы, 15,1 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі