Марчанскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:12, 31 снежня 2018, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Марчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гарадоцкі раён
Уключае 7 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Марчанкі
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 449 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Ма́рчанскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Марчанкі.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года як Кудзінскі сельсавет у складзе Мехаўскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Саладухінскага і Хвошненскага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Кудзіна. З 18 сакавіка 1958 года ў складзе Езярышчанскага раёна, з 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. 12 снежня 1977 года перайменаваны ў Марчанскі, цэнтр перанесены ў вёску Марчанкі. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Руднянскага сельсавета[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 вёсак: Вадзянікі, Горкі, Гукалы, Дубраўка, Кудзіны, Марчанкі і Саладухі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.