Радунскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:31, 14 лютага 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Радунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Радунь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
23 студзеня 2014
Дата скасавання 30 красавіка 1958
Насельніцтва (2009) 1 874
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Ра́дунскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Радунь.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Радунь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 красавіка 1958 года рэарганізаваны ў Радунскі пассавет. 2 снежня 1961 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Казакоўшчынскага сельсавета. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 23 студзеня 2014 года Радунскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[1].

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (без Радуні) — 1874 чалавекі[2], з іх 86,8 % — палякі, 6,0 % — беларусы, 1,5 % — літоўцы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.