Перайсці да зместу

Місявіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Місявіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 31 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Місявічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 895
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Місяві́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Місявічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Якубаўскі сельсавет у складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Якубаўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Воранаўскага раёна. 11 лютага 1972 года цэнтр перанесены ў вёску Місявічы, сельсавет перайменаваны ў Місявіцкі сельсавет[1]. У 1977 годзе ў склад Забалацкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Асіпаўцы, Валэйшы, Кунеі і Шлавенцы)[2]. 29 верасня 2005 года ў склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены 20 населеных пунктаў (вёскі Абрамішкі, Бярозаўка, Верхняя Ваверка, Гаранцы, Градаўшчына, Запрудзяны, Каламыцкія, Курчоўцы, Мішкалы, Падэйкі, Пашкі, Слаўная, Смільгіні, Станкілішкі, Трайгі, Ядэлеўцы, хутары Баброўнікі, Пятроўка, хутар Праважа і асобна стаячыя хутары вёскі Талочкі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1443 чалавекі[4], з іх 85,4 % — палякі, 12,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 895 чалавек[6].

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  2. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 29 сентября 2005 г. № 146 О решении вопросов административно-территориального устройства Вороновского района Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.