Жырмунскі сельсавет
Jump to navigation
Jump to search
Жырмунскі сельсавет | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Уваходзіць у | Воранаўскі раён |
Уключае | 23 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Жырмуны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 082 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Жырму́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Жырмуны.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радунскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 3 красавіка 1959 года ў складзе Воранаўскага раёна[1]. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Асаўскога сельсавета перададзены населеныя пункты Бярозна, Дзяўгуны, Жылянцы, Пецюны, Пяткаўшчызна і Сакалы[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1082 чалавекі[3], з іх 88,2 % — палякі, 8,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія[4].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
|
|