Перайсці да зместу

Воранаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Воранаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Воранава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
17 красавіка 1964
Дата скасавання 19 студзеня 1996,
18 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 1 545
Плошча 51,9 км²
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Во́ранаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Воранава (не ўваходзіў у склад).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рамашканцаўскі сельсавет у складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Рамашканцы. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Воранаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў гарадскі пасёлак Воранава[1]. 29 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Беняконскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Бялюнцы, Дайнава, Забалаць, Кмітаўшчызна, Рэмізава, Станішы і Тусуманцы), у склад Піраганцаўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Валаткішкі, Валынцішкі, Вялікія Даўкшаны, Вялікія Парубішкі, Малыя Даўкшаны і Малыя Парубішкі)[2]. 17 красавіка 1964 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Воранаўскага пассавета.

19 студзеня 1996 года Воранаўскі сельсавет утвораны зноў з населеных пунктаў, якія знаходзіліся ў падпарадкаванні Воранаўскага пассавета. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Пераганцаўскага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1545 чалавек[4], з іх 82,6 % — палякі, 12,1 % — беларусы, 4,0 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Вараноўка, вёскі Агароднікі, Баяры, Германішкі, Гута, Дайноўка, Клеткенікі, Лазарышкі, Мілавідная, Навасяды, Пажыжма, Стасіно і хутары Адамова, Борці, Воранава, Гартынкова, Жамойцішкі, Наваполле, Сцілгуны.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области Архівавана 21 ліпеня 2020.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.