Паляцкішскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 23:02, 19 лютага 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Паляцкішскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Воранаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Паляцкішкі
Дата ўтварэння 29 кастрычніка 1960
Дата скасавання 18 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 801
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Паляцкі́шскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Паляцкішкі.

Утвораны 29 красавіка 1960 года ў складзе Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Даўгялаўскага і Кодзеўскага сельсаветаў. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагародзенскага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 801 чалавек[2], з іх 89,5 % — палякі, 7,7 % — беларусы, 1,5 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Паляцкішкі, вёскі Вайдагі, Даўгялы, Драбішуны, Дуцішкі, Мухлядзішкі, Порайсць, Таўзгіняны, Ясянцы, хутары Гута, Чэглікі, Юндзілішкі.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.