Граніцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:13, 30 сакавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Граніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Валожынскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Гранічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 845
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222333
Код аўтам. нумароў 5

Гра́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Гранічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Сычавіцкі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сычавічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Граніцкага сельсавета[1]. 1 кастрычніка 1973 года цэнтр перанесены ў вёску Гранічы, сельсавет перайменаваны ў Граніцкі. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Радашковіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 845 чалавек[3], з іх 94,7 % — беларусы[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: аграгарадок Гранічы, вёскі Вялікі Бор, Вялікія Бакшты, Гарнякі, Дубкі, Загорцы, Камарнікі, Кліманты, Кодзеўцы, Максімаўка, Малы Бор, Малыя Бакшты, Новая, Радзеўцы, Сычавічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.