Гарадзілаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:42, 31 сакавіка 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2 = |Белару...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Гарадзілаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Маладзечанскі раён
Уключае 29 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Беразінскае
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 191
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 222313
Код аўтам. нумароў 5

Гарадзі́лаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Беразінскае (да 2008 г. вёска Гарадзілава).

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзілава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Літвенскага сельсавета[1]. 11 верасня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пякарскага сельсавета. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 18 сакавіка 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Бярэзінскае[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3191 чалавек[3], з іх 96,2 % — беларусы, 2,4 % — рускія[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Молодечненского районного Совета депутатов от 18 марта 2008 г. № 61 О преобразовании сельских населенных пунктов в агрогородки
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.