Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі
Дата нараджэння 7 сакавіка 1938(1938-03-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 студзеня 2013(2013-01-20) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Міхалюк Чарняўскі[d]
Жонка Святлана Чарняўская[d]
Род дзейнасці дзіцячы пісьменнік, гісторык, археолаг, пісьменнік
Навуковая сфера археалогія, гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Партыя

Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі (7 сакавіка 1938, в. Круці, Мядзельскі раён, Мінская вобласць — 20 студзеня 2013[1], Мінск, Беларусь) — беларускі археолаг, пісьменнік. Кандыдат гістарычных навук (1971).

Біяграфія

Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1960). З 1962 года быў сярод удзельнікаў г.зв. «Акадэмічнага асяродку». З сярэдзіны 1960-х гадоў быў сябрам творчага аб'яднання мастакоў «На Паддашку». З 1966 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. Падчас разгрому «Акадэмічнага асяродку» спецслужбамі ў 1973—1974 гадах быў звольнены з АН БССР, працаваў рознарабочым. Пазней зноў працаваў у Інстытуце гісторыі АН, але да Перабудовы быў невыязным. У 1990—2001 — загадчык аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў. Выкладаў у БДУ.

Дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: матэрыяльная і духоўная культура плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі, першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах Нёмана і Віліі, першабытных стаянак Крывінскага тарфяніку на Віцебшчыне. Вывучаў крэменездабыўныя шахты каля г.п. Краснасельскі і в. Карпаўцы Ваўкавыскага раёна, шэраг помнікаў бронзавага веку Панямоння. Вылучыў нёманскую культуру, крывінскі варыянт нарвенскай культуры. Даследаваў сярэдневяковы г. Мядзел (1982), замак у Лоску Валожынскага раёна (1987, разам з З. С. Пазняком).

Аўтар навуковых, навукова-папулярных і празаічных твораў. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), кнігі «Беларуская археалогія: Дасягненні археолагаў за гады Савецкай улады» (1987), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, 1987), «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 1997), «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000). Падрыхтаваў да публікацыі ўспаміны Ларысы Геніюш «Споведзь» (Маладосць. 1990. № 1-6). У 2000-я гады выдаў шэраг кніжак, у т.л. «Як пошуг маланкі» — пра Расціслава Лапіцкага, «Дзесяць бітваў» — пра найбольш значныя для беларускай гісторыі бітвы.

Вывучаў гісторыю Павілля і Нарачанскага краю[2].

Творы

На беларускай мове

  • Галоўск / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 212—213. — ISBN 978-985-11-0354-2.
  • Гісторыя Беларусі у ілюстрацыях // Маладосць. — 1993. — № 1. — С. 241—248; № 2. — С. 246—252; № 3. — С. 248—255; № 4. — С. 238—255; № 5. — С. 249—255; № 6. — С. 249—255; № 7. — С. 244—252; № 8. — С. 248—255; № 9. — С. 247—253; № 10. — С. 246—255; № 11. — С. 248—255; № 12. — С. 242—246.
  • Да гісторыі выяўлення і даследавання тарфяніковай стаянкі Крывіна 1 (1934—1963) / Міхал Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 16 — 24.
  • Разведчык першай сусветнай // Нарачанская зара [Мядзельскі раён]. — 1993. — № . — 22 верасня. — С.

На рускай мове

  • Исследования Неманско-Двинского отряда / М. М. Чернявский // Археологические открытия 1978 года. — М.: Наука, 1979. — С. 447.
  • Исследование неолитических поселений Кривинского торфяника / М. М. Чернявский // Древности Белоруссии: Доклады к конференции по археологии Белоруссии: март 1969 / АН БССР, Сектор археологии Института истории, Белорусское общество охраны памятников истории и культуры; Под ред. В. Д. Будько, П. Ф. Лысенко, Л. Д. Поболь, М. М. Чернявского. — Мн., 1969. — С. 71 — 88.

Зноскі

  1. Умер Михаил Чернявский
  2. С.В.Барыс, А.В.Рогач. Нарачанка і яе берагі // . — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2013. — С. 649. — 712 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-6992-37-0.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. — Мн., 2003. — С. 243.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003. — С. 147.

Спасылкі