Горад Мядзел

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Мядзел
Myadzel2.JPG
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Памылка: няправільныя каардынаты (ўведзена: 54, 52, 32, паўночнае, 26, 56, 19, усходняе, )
Першае згадванне
Насельніцтва
7200 чалавек (2006)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1797
Паштовы індэкс
222380
Аўтамабільны код
5
Горад Мядзел (Беларусь)
Горад Мядзел
Горад Мядзел (Мінская вобласць)
Горад Мядзел

Мя́дзел (афіц. транс.: Miadziel) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Мядзельскага раёна. Размешчаны паміж азёрамі Мястра і Баторына, у 160 км да паўночным захадзе ад Мінска, у 35 км ад чыгуначнай станцыі Княгінін на лініі МаладзечнаПолацк, на аўтадарозе Мінск—Нарач. Насельніцтва 7,2 тыс. чалавек (2006).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя даследаванні выявілі, што першапачаткова ў 10-11 ст. умацаванае драўлянае паселішча Мядзель знаходзілася на самым буйным востраве возера Мядзел (цяпер — востраў Замак), дзе і сёння захаваліся рэшткі ўмацаванняў. Верагодна ў 11 ст. Мядзель быў памежным горадам Полацкай зямлі. Летапісныя назвы горада: Мядзнозол, Мядела, Мядзела, Мядзила, Мядюль, Медело, Меднол, Медюль, верагодна, паходзяць ад літоўскага слова medinis — лясны, драўляны. У кан. 14 — пач. 15 ст., з-за невядомых да канца прычын, паселішча было перанесена на паўночна-ўсходні бераг воз. Мястра (10 км ад былога месцазнаходжання). Верагодна, прычынай гэтаму стаў мор — насельніцтва, што здолела выжыць падчас эпідэміі, заснавала новае паселішча са старой назвай ужо на беразе воз. Мястра. У пісьмовых крыніцах Мядзель упершыню згадваецца ў 1324 у лацінамоўным лісце вялікага князя Гедзіміна рыжскаму архібіскупу, у якім ён скардзіцца на дзеянні братоў-рыцараў Тэўтонскага ордэна:

«Мы паведамляем Вам, … што мір… зараз без якой-небудзь віны нашай па варожаму парушаны крыжакамі — братамі Тэўтонскага ордэна, якія ўчынілі вялікую шкоду землям, якімі мы валодалі. Таксама яны напэўна захапілі б наш замак Медзела, каб не быў ён так добра ўмацаваны, аднак мноства людзей яны забілі і многіх павялі з сабою.»

Да сяр. 15 ст. мястэчка Мядзель ужо падзялялася на Стары (паўночная частка) і Новы (паўднёвая частка) Мядзель. Стары Мядзел вядомы з 1457 года, а Новы Мядзел — з 1527 года. Стары Мядзель у розны час быў у валоданні шмат якіх магнатаў і памешчыкаў — Радзівілаў, Францкевічаў, Райскіх, Грабкоўскіх, Кошчыцаў, а Новы Мядзел заставаўся у ліку вялікакняскіх (каралеўскіх) ўладанняў.

У "Метрыцы Вялікага княства" захаваўся ліст старасты жамойцкага, падчашага гаспадарскага і дзяржаўцы васілішскага Яна Мікалаевіча Радзівіла пад назвай "Записан(ь)е прав подданых волости Жораньское на земли и повинности их" ад 16 мая 1542г. У дадзеным лісце запісана:

"Тыми часы, будучы намъ у ее м(и)л(о)сти паней матъки нашое, у Мяделе, жаловали намъ подданые г(о)с(по)д(а)рьскии земли Жомоитское, волости н(а)шое Жоранъское..."

Жыхароў Новага Мядзела, вялікакняскага (іншым разам «кароннага») мястэчка (часам званага і горадам), ужо ў сяр. 16 ст. называлі «мяшчанамі гаспадарскімі», т.б. вялікакняскімі, дзяржаўнымі.

Захаваўся падатковы ліст ад 21 верасня 1561 г. пад назвай "До кухни короля его милости кури и гуси мають быти посланы з дворов ег(о) королевское милости на певъные часы", дзе запісана:

"В Маркове, в Мяделе и въ Куренъцы волокъ 510.

Гусей 510 о[т]тол не слати.

Куръ 1020 слати".

Неаднаразова жыхары Новага Мядзела атрымлівалі прывілеі ад валадароў Рэчы Паспалітай на правядзенне кірмашоў. Таксама мястэчка было надзелена разнастайнымі падатковымі ільготамі. Новы Мядзель быў абведезны валам, на паўвостраве воз. Мястра ў 16 ст. быў каменны вялікакняскі («каралеўскі») Мядзельскі замак (захаваліся руіны). Па некаторых звестках, жыхары Новага Мядзела атрымалі ад Жыгімонта Старога з просьбы яго жонкі Боны Сфорца магдэбургскае права[1], але цяпер няма дакументальных пацверджанняў гэтаму. Новым Мядзелам, як дзяржаўным уладаннем, кіравалі старасты, спецыяльна прызначаныя вялікім князем. Сярод мядзельскіх старостаў з 1590 года быў і канцлер літоўскі Л. І. Сапега, які меў на Мядзельшчыне вялікія ўладанні.

Стары Мядзель у 1736 атрымаў статус мястэчка, а ў 1762 магдэбургскае права з правам на 4 кірмашы на год.

З 1793 пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай Стары і Новы Мядзел у складзе Расійскай імперыі, Мядзел — мястэчка ў складзе Вілейскага павета Мінскай губерні, з 1842 — Віленскай губерні.

1 чэрвеня 1920 года мястэчка Мядзел атакаваў 6 полк стральцоў Войска Польскага (6 Pułk Strzelców Podhalańskich).

З 1921 Мядзел у складзе Польшчы. З 1939 у БССР, 15.1.1940 утвораны Мядзельскі раён. З 1959 гарадскі пасёлак, з 1998 — горад.

У горадзе тры аўтобусныя маршруты, лінія маршрутнага таксі.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Горад інтэнсіўна развіваецца як цэнтр курортнай зоны вакол возера Нарач. Прадпрыемствы харчовай прамысловасці. 2 гасцініцы. Філіял дзіцячай турбазы.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе размешчаны Мядзельскі музей народнай славы.

У 2005 і 2008 гадах горад быў месцам правядзення фестывалю «Адна зямля»[2][3].

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дзве сярэднія школы і гімназія, два дзіцячыя садкі. Дзіцячы інтэрнат.

Рэлігійнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 1930-я ў Старым і Новым Мядзелі было два касцёлы, царква, сінагога і мячэць. На сённяшні дзень захаваўся адзін касцёл (1754), касцёл св. Станіслава быў спалены ў 1942 годзе. У 2006 у Мядзелі пабудаваная Траецкая царква.

Выдатныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вольга Уладзіміраўна Васілёнак
  • Бжастоўскі Цыпрыян Павел (1612 -1688). Дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Нарадзіўся ў сям'і палкоўніка войска Вялікага княства Літоўскага. Адукацыяю атрымаў у Віленскай акадэміі. Служыў пры двары канцлера Вялікага княства Літоўскага Альбрэхта Радзівіла. З 1648 віленскі стольнік, з 1650 рэферэндар літоўскі, з 1684 ваявода трокскі, староста мядзельскі, ашмянскі, быстрыцкі, дэпутат сойма ад Упіцкага пав. У 1658, 1661-64 у складзе дыпламатычных місій (у 1667 як камісар Рэчы Паспалітай) удзельнічаў у перамовах з Рускай дзяржавай, якія скончыліся Андрусаўскім перамір'ем 1667. Быў прыхільнікам кандыдатуры рускага цара на польскі трон. У 1671-72 і 1679 выязджаў у Маскву, каб заключыць саюз супраць Турцыі, удзельнічаў у падпісанні "вечнага міру" 1686. Ад маскоўскага цара атрымаў багата аздоблены абраз прасвятой Багародзіцы, які потым падараваў мінскім езуітам (яго сын Антон быў рэктарам Мінскай езуіцкай калегіі). Памёр у Варшаве, пахаваны ў Вільні. Пры жыцці вёў дзённікі пасольстваў, збіраў пісьмы, рэляцыі і інш. дакументальныя крыніцы. Пасля яго засталося 13 тамоў дакументальнага матэрыялу, які адышоў каралю Станіславу Аўгусту Панятоўскаму. Лёс збору невядомы.
  • Раткевiч Амурат Аляксандравіч (нар. 17.12.1910 у Старым Мядзеле Пастаўскага пав, шорнік (вырабляў седлы)

У 1931 служыў у 33-м пяхотным палку. Падчас вераснёускай кампанii з 1 па 18.09.1939 у складзе 207-га рэзэрвововага пяхотнага палка. Трапіў у савецкі палон. 25.8.1941 уступіў у Польское войска ў СССР у лагеры военнапалонных у Вязьнiках (Уладзiмерская вобласць). Накіраваны ў 14-ы пяхотны полк 5 пяхотнай дывізіі Арміі генерала Андэрса. На Італьянскім фронце 13.2.1944-2.5.1945 у складзе 7 палку супрацьпаветранай абароны 2 Польскага корпусу. У Польскіх Узброеных Сілах да 25.3.1947. Адасланы да фільтрацыйнага лагеру ў Сэйфгарт (графства Стаффордшыр) у Вялiкабрытанii. Адзначаны ўзнагародамі: Крыж Монтэ Касіна, Медаль Вайны. Брытанскія ўзнагароды: Зорка вайны 1935-45, Зорка Iталiі.

Зноскі

  1. А. Сапуноў ??
  2. «Адна зямля» ў Мядзеле // «Рэгіянальная газета», 22 ліпеня 2005 г., № 29 (531)
  3. І навальніца нават не спыніла / /«Рэгіянальная газета», 18 ліпеня 2008 г., № 29 (687)

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржархіў Мінскай вобласці . - Мядзельская акупацыйная раённая ўправа, ф. 4220, 30 адз. зах., 1941-1944.
  • Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. - Мядзельскі падпольны райкам, ф.3732, 2 адз. зах., 1943-1944; Мядзельскі падпольны райкам ЛКСМБ, ф.3762, 6 адз. зах., 1943-1944.
  • Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. - Мядзельскае староства, ф. 1928, воп. 1, спр. 1, арк. 168-170.
  • Литовская Метрика (1528-1547). 6-я книга судных дел. Вильнюс, 1997. –док. №405.
  • Литовская Метрика (1553-1567). Книга публичных дел 7. -Вильнюс, 1996.- С.70.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Мядель // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9;
  • Spod Monte Cassino na Sybir. Deportacja bylych zolnierzy Polskich Sil Zbrojnych na Zachodzie z Bialorusi, Litwy i Ukrainy w 1951 roku/ oprac. P. Romaniuk, - Warszawa, 1998.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]