Дубровенскі сельсавет (Лідскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дубровенскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Дуброўня
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 268
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Дубро́венскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Дуброўня.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дуброўна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Лідскага і Цвермаўскага сельсаветаў[1]. 27 сакавіка 1978 года ў склад Крупаўскага сельсавета перададзены вёскі Малейкаўшчына, Колышкі, Споркаўшчына, Стругі, Чахаўцы[2]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Дуброўню.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3268 чалавек[3], з іх 56,6 % — палякі, 34,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 1,4 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Зборнік законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.