Жарабковіцкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жарабковіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ляхавіцкі раён
Уключае 17 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Жарабковічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
3 ліпеня 1972
Дата скасавання 16 ліпеня 1954
Старшыня Аляксандр Іванавіч Трыбухоўскі
Афіцыйная мова беларуская
Насельніцтва (2014) 2 918
Нацыянальны склад беларусы — 95,7 %,
рускія — 1,69 %,
палякі — 1,30 %,
украінцы — 1,01 %,
армяне — 0,30 %
Жарабковіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1
Будынак сельвыканкама ў Жарабковічах (2014 г.).

Жарабко́віцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Жарабковічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Падлескага сельсавета[1], які 3 ліпеня 1972 года перайменаваны ў Жарабковіцкі сельсавет[2]. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Засценак-Зубелевічы (зліўся з вёскай Зубелевічы)[3]. 20 снежня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Падлескага сельсавета (аграгарадок Падлессе, вёскі Зубелевічы, Патапавічы, Рамашкі, Свісткоўшчына, Улазавічы, Шавялі)[4].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1689 чалавек[5], з іх 92,1 % — беларусы[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
  4. Решение Брестского областного Совета депутатов от 20 декабря 2013 г. № 330 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Ляховичского района Брестской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Ёсць край такі [Тэкст] : гістарычна-літаратурная хроніка / рэд.-склад. У. М. Лаўрэнаў. — [Б. м.] : Баранавіцкая ўзбуйненая друкарня, 2003. — 427 с. — ISBN 985-6676-41-X
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі