Дварэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дварэцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Дзятлаўскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дварэц
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 395
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дварэц.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 1 ліпеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Азяранскага сельсавета. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раготнаўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: аграгарадок Раготна, вёскі Боркі, Дудзічы, Жыкавічы, Івязь, Навасёлкі, Петрукі, Пузавічы, Саваздзякі, Саннікі, Сямёнавічы, Яхноўшчына)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 1395 чалавек[2], з іх 80,3 % — беларусы, 14,1 % — палякі, 3,8 % — рускія, 1,5 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.