Шыркаўскі сельсавет (Пастаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шыркаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шыркі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання кастрычнік 2013[1]
Насельніцтва (2009) 744
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Шы́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Шыркі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Загацкі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Загачча. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 3 жніўня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пастаўскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 8 снежня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дварчаны, сельсавет перайменаваны ў Дварчанскі сельсавет. 17 мая 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шыркі, сельсавет перайменаваны ў Шыркаўскі. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Камайскага (16 вёсак: Бацвінавічы, Вярэнькі, Ідаліна, Койры, Падаляны, Параскі, Пятроўшчына, Скураты, Труханкі, Фалевічы, Шабаны, Шусціцкія, Юшкаўшчына, Якавічы, Ясева, Яськавічы) і Юнькаўскага (12 вёсак: Аўласы, Дзеравянкі, Доўжа, Споры Вялікія, Кашыцы, Ліпнікі, Макараўцы, Рамелькі, Салаўі, Сіманькі, Шыркі, Яцавічы) сельсаветаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 744 чалавекі[4], з іх 89,5 % — беларусы, 6,9 % — рускія, 2,0 % — палякі[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. http://pravo.by/upload/docs/op/D913v0060692_1382734800.pdf Праверана 24 жніўня 2019.
  2. Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.