Палескі сельсавет (Пастаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палескі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 15 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Палессе
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 592 чал. (1999)
Код аўтам. нумароў 2

Пале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Палессе.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рынкянскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лынтупскага сельсавет[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Апідамы, Бержалаты, Вейсішкі, Выгары, Галышышкі, Гудэлішкі, Жвойрышкі Вялікія, Жвойрышкі Малыя, Палессе, Паташня, Пятруці, Сухарышкі, Трапшышкі, Цырклішкі Вялікія, Шчэрбішкі.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.