Валерый Юр’евіч Каршакевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 15:40, 12 верасня 2020, аўтар (удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен)
Футбол
Валерый Каршакевіч
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Юр’евіч Каршакевіч
Нарадзіўся 15 лютага 1988(1988-02-15)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 192 см
Вага 86 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Тараз
Маладзёжныя клубы
Беларусь Дынама (Мінск)
Клубная кар’ера[* 1]
2005 Беларусь Маладзечна 10 (0)
2005 — 2007 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 0 (0)
2008 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 0 (0)
2009 — 2013 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 78 (3)
2013 Беларусь Дынама-Брэст 13 (0)
2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 27 (2)
2015 Беларусь Граніт (Мікашэвічы) 21 (1)
2016 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 20 (1)
2017 Беларусь Слуцк 30 (0)
2018 Беларусь Гомель 16 (0)
2018 Беларусь Смалявічы 12 (3)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 8 (0)
2019 Расія Мардовія (Саранск) 0 (0)
2020 — Казахстан Тараз
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на канец 2012

Валерый Каршакевіч (нар. 15 лютага 1988, Краснадар) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Тараз».

Клубная кар’ера

Нарадзіўся ў Краснадары на радзіме маціа ва ўзросце 4-5 гадоў рамаз з бацькамі пераехаў у Мар’іну Горку, дзе і пачаў займацца футболам[3]. Некаторы час займаўся ў школе мінскага «Дынама», дарослую кар’еру пачынаў ў «Маладзечне», потым гуляў за дубль салігорскага «Шахцёра» і наваполацкага «Нафтана». З 2009 года быў іграком жодзінскага «Тарпеда», з 2010 года трывала трапляў у асноўны склад.

У жніўні 2013 года пакінуў Жодзіна і стаў іграком брэсцкага «Дынама»[4]. У Брэсце адразу замацаваўся ў аснове, гуляў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе замяняў траўміраванага капітана каманды Яўгена Клапоцкага.

У студзені 2014 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5]. У складзе «Белшыны» замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы, дзе чаргаваўся з Міхаілам Гарбачовым і Арцёмам Бобухам.

У студзені 2015 года пакінуў «Белшыну» па заканчэнні кантракта[6]. Неўзабаве далучыўся да стану мікашэвіцкага «Граніта» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[7]. Спачатку быў асноўным цэнтральным абаронцам мікашэвічцаў, але з лета стаў пераважна выхадзіць на замену.

У студзені 2016 года пасля прагляду зноў стаў іграком «Тарпеда-БелАЗ»[8]. У сезоне 2016 быў адным з асноўных цэнтральных абаронцаў жодзінцаў. У студзені 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[9] і далучыўся да «Слуцка». Пазней часова пакінуў стан случан, каб прайсці прагляд у «Іртышы»[10], аднак у выніку вярнуўся і ў лютым падпісаў кантракт са «Слуцкам»[11]. Замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы случан, у сезоне 2017 без замен адгуляў ва ўсіх 30 матчах каманды ў чэмпіянаце Беларусі.

У студзені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[12], і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[13]. У складзе «Гомеля» замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У жніўні 2018 года пакінуў гомельскую каманду і неўзабаве папоўніў склад «Смалявічаў»[14], дзе таксама стаў іграком асновы.

У лютым 2019 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[15]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе магіляўчан.

У жніўні 2019 года пасля прагляду перайшоў у расійскі клуб «Мардовія»[16], аднак да зімы не мог згуляць за яго з-за забароны на рэгістрацыю новых ігракоў. У студзені 2020 года, такі і не згуляўшы за «Мардовію», падпісаў кантракт з казахстанскім «Таразам»[17].

Міжнародная кар’ера

У 2008 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі .

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2005 (1) Д3 Маладзечна Беларусь 10 0
2005 (2) дубль Шахцёр Беларусь 8 0
2006 дубль Шахцёр Беларусь 24 0
2007 дубль Шахцёр Беларусь 26 0
2008 дубль Нафтан Беларусь 21 1
2009 Д1 Тарпеда Беларусь 1 0
2010 Д1 Тарпеда Беларусь 22 1
2011 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 30 0
2012 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 17 1
2013 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 8 1
2013 (2) Д1 Дынама-Брэст Беларусь 13 0
2014 Д1 Белшына Беларусь 27 2
2015 Д1 Граніт Беларусь 21 1
2016 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 20 1
2017 Д1 Слуцк Беларусь 30 0
2018 (1) Д1 Гомель Беларусь 16 0
2018 (2) Д1 Смалявічы Беларусь 12 3
2019 (1) Д1 Дняпро Беларусь 8 0
2019/20 (1) Д2 Мардовія Расія 0 0

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].

Зноскі

  1. Valeri Karshakevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://teams.by/valery-karshakevich/player-199/
  3. Валерий Каршакевич: «Задачи? Лучше мы поговорим о достигнутом, когда закончится сезон»
  4. Валерий Каршакевич перешел в брестское «Динамо»
  5. Валерий Каршакевич стал игроком «Белшины»
  6. «Белшина» рассталась с Каршакевичем и Волковым
  7. «Гранит» заключил контракты с Каршакевичем и Баскаковым
  8. Каршакевич и Челядко подписали контракты с «Торпедо-БелАЗ»
  9. Валерий Каршакевич покинул «Торпедо-БелАЗ»
  10. Рочев и Тюнис на просмотре в «Слуцке», Шагоко, Игнатьев, Жевнеров и Хилькевич покинули тренировочный лагерь
  11. Образов, Щегрикович и Каршакевич стали игроками «Слуцка»
  12. Валерий Каршакевич покинул «Слуцк»
  13. Каршакевич заключил контракт с «Гомелем»
  14. Каршакевич перешел в «Смолевичи»
  15. Каршакевич стал игроком «Луча». Это 11-й клуб футболиста
  16. Валерий Каршакевич подписал контракт с «Мордовией». Но есть нюанс
  17. Каршакевич перешел в "Тараз"
  18. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі