Брыгада дапаможнай паліцыі «Зіглінг»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брыгада дапаможнай паліцыі «Зіглінг»
ням.: Schutzmannschaft-Brigade Siegling
Гады існавання ліпень 1944 — жнівень 1944
Краіна  Трэці рэйх
Падпарадкаванне Рэйхскамісарыят Остланд
Уваходзіць у паліцыя
Тып брыгада і Дапаможная паліцыя
Дыслакацыя
Удзел у Другая сусветная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Ганс Зіглінг

Брыгада дапаможнай паліцыі «Зіглінг» (ням.: Schutzmannschaft-Brigade Siegling) — падраздзяленне беларускай дапаможнай паліцыі на службе Германіі падчас Другой сусветнай вайны.

Гісторыя

Фармаванне

Пасля адступлення з тэрыторыі Беларусі ў распараджэнні нямецкага камандавання аказаліся тысячы жаўнераў, якія належалі да розных калабарцыянісцкіх структураў. Для выкарыстання гэтых рэсурсаў была створаная так званая Блакавальная брыгада (ням.: Sperr-Brigade), створаная ў тыле групы армій «Цэнтр» згодна з загадам групенфюрара СС Курта фон Готберга, дадзеным у канцы чэрвеня 1944 года. Брыгада мела задачай стрымліваць наступ савецкіх войскаў, пакуль немцамі не будзе адноўлены суцэльны фронт. Брыгаду сфармавалі ў раёне Лангры (Польшча). Афіцыйная назва — Брыгада шуцманшафта «Зіглінг» (ням.: Schutzmannschaft-Brigade "Siegling") — была атрымана 20 чэрвеня 1944 года. Камандзірам быў прызначаны оберштурмбанфюрар СС і падпалкоўнік ахоўнай паліцыі Ганс Зіглінг. Асабовы склад налічваў тады 1500—2000 асобаў. Адначасова з фармаваннем брыгада была паспяхова выкарыстаная ў антыпартызанскіх дзеяннях на тэрыторыі Польшчы. Да пачатку жніўня падраздзяленні дыслакавалася ўва Усходняй Прусіі (Аструда), а колькасць ацэньваецца на ўзроўні каля 11600 чалавек. Ад 65 да 70 % (каля 7 тысяч) жаўнераў паходзілі з Беларусі, большасць была этнічнымі беларусамі. У брыгадзе таксама былі немцы, украінцы, рускія, палякі і нязначная колькасць татараў ды армян.

Структура

  • 1-ы полк (камандзір — штурмбанфюрэр Ганс Остэррайх) — сфармаваны з:
    • 60-ы беларускі шума-батальён
    • персанал гэбіцкамендатуры Мінска
    • частка 34-га батальёна БКА
    • 57-ы і 61-ы ўкраінскія шума-батальёны
  • 2-і полк (камандзір — штурмбанфюрэр Гельмут Ганц) — сфармаваны з:
    • 64-ы беларускі шума-батальён
    • персанал гэбіцкамэндатуры Глыбокага і Ліды
    • 62-і і 63-і ўкраінскія шума-батальёны
  • 3-і полк (камандзір — штурмбанфюрэр Вільгельм Моха (камандаваў у 1942 годзе 201 украінскім шума-батальёнам) сфармаваны з:
  • 4-ы полк (камандзір гауптштурмфюрэр Эрнст Шміт) — сфармаваны з:
  • Артылерыйскі аддзел — сфармаваны з:
    • 56-ы артылерыйскі батальён (ням.: Schuma-Art-Abteilung 56)
    • батальён палявой артылерыі СС «Беларусь» (ням.: SS-Pol.-Art.-Abteilung «Weissruthenien»)
  • Конны эскадрон СС (ням.: SS-Reiter-Abteilung) — сфармаваны з:

Перафармаванне

Неўзабаве брыгаду вырашылі перафармаваць у дывізію, падрыхтоўка да гэтага пачынаецца з пачатку жніўня 1944 года. 18 жніўня брыгада атрымала статус дывізіі СС — 30-я грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская). Пазней яна была перафармавана ў Вафэн-грэнадзёрскую брыгаду СС (1-ю беларускую), а пад канец — у 30-ю вафэн-грэнадзёрскую дывізію СС (1-ю беларускую).

Спасылкі

Літаратура

  • Грыбоўскі Ю. Беларускі легіён СС: міфы і рэчаіснасць.
  • Романько О. В. Белорусские коллаборационисты. Сотрудничество с оккупантами на территории Белоруссии, 1941—1945. — М.: Центрполиграф, 2013. — 479 с.
  • Untermenschen in SS Uniforms: 30th Waffen-Grenadier Division of Waffen SS Leonid Rein // The Journal of Slavic Military Studies, Vol. 20, Issue 2, 2007, pp. 329—345. — ISSN 1556-3006
  • Bishop C. Zagraniczne formacje SS. Zagraniczni ochotnicy w Waffen-SS w latach 1940—1945. Warszawa, 2006
  • Munoz A. J. Forgotten Legions: Obscure Combat Formations of the Waffen-SS. New York, 1991. p. 261.